Іларыён Паўлавіч Кірпічоў

ваенны, Герой Савецкага Саюза

Іларыён Паўлавіч Кірпічоў (19141999) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940).

Іларыён Паўлавіч Кірпічоў
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1914(1914-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1999(1999-02-10) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

І. П. Кірпічоў нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Якаўлевічы (цяпер — пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на адной з ленінградскіх фабрык. У 1936 годзе Кірпічоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны, будучы камандзірам танка 15-га танкавага батальёна 13-й лёгкай танкавай брыгады 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту[1].

22 лютага 1940 года І. Кірпічоў апынуўся у акружэнні пад станцыяй Кямяря (цяпер — Гаўрылава Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці). Нягледзячы на тое, што з ладу выйшлі прыцэлы, танкісты вялі агонь па атакуючым фінам на працягу сутак, пратрымаўшыся да падыходу падмацавання[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 сакавіка 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» малодшы камандзір Кірпічоў Іларыён быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 286[1].

У 1941 годзе І. П. Кірпічоў скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу самаходнай артылерыі. У 1960 годзе ў званні падпалкоўніка Кірпічоў быў звольнены ў запас. Пражываў у Санкт-Пецярбургу. Памёр 10 лютага 1999 года, пахаваны на Паўночных могілках Санкт-Пецярбурга[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі правіць

Літаратура правіць