Ілдэралду Луіс Беліні

Ілдэра́лду Луі́с Белі́ні[2] (парт.: Hilderaldo Luís Bellini, або проста Беліні; 7 чэрвеня 193020 сакавіка 2014) — бразільскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1958 і 1962 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Ілдэралду Беліні
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілдэралду Луіс Беліні
Нарадзіўся 7 чэрвеня 1930(1930-06-07)[1]
Памёр 20 сакавіка 2014(2014-03-20) (83 гады)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 177 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1946—1948 Сцяг Бразіліі Ітапірэнсі
1949—1951 Сцяг Бразіліі Сан-Жуаненсі
1952—1961 Сцяг Бразіліі Васка да Гама 430
1962—1967 Сцяг Бразіліі Сан-Паўлу 205 (1)
1968—1969 Сцяг Бразіліі Атлетыку Паранаэнсі
Нацыянальная зборная[* 2]
1957—1966 Сцяг Бразіліі Бразілія 51 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швецыя 1958
Золата Чылі 1962
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Срэбра Перу 1957
Срэбра Аргенціна 1959
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Чэмпіён свету 1958 і 1962 гадоў у складзе зборнай Бразіліі. У 1958 годзе быў капітанам зборнай на пераможным чэмпіянаце ў Швецыі. Таксама прыняў удзел у англійскім першынстве свету 1966 года.

За зборную Бразіліі Беліні правёў 51 матч. На клубным узроўні большую частку сваёй кар’еры выступаў за «Васка да Гама» і «Сан-Паўлу».

Беліні ўключаны ў залу славы пры Музеі бразільскага футбола ў Сан-Паўлу.

Тытулы правіць

  • Чэмпіён свету (2): 1958, 1962
  • Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра (3): 1952, 1956, 1958
  • Пераможца турніру Рыа-Сан-Паўлу: 1958

Зноскі

  1. Hilderaldo Bellini † // Transfermarkt — 2000.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.