Ільянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ілья́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ілья.

Ільянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус Сельсавет
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Ілья
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Мікуцкі Аляксандр Канстанцінавіч[1]
Кіраўнік справамі Гараніна Вольга Чаславаўна
Юрыдычны адрас сельвыканкама 222431, в. Ілья, вул. Школьная, 1д
Насельніцтва (2019) 4 014
Плошча 400,5 км²
Ільянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1771
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыпкоўскага сельсавета[2]. З 24 ліпеня 1957 года пасля скасавання Ільянскага раёна сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суднікоўскага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альковіцкага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Адамоўшчына, Акцябрская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына)[4].

Дэмаграфія правіць

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 4117 чалавек, у тым ліку:

  • Пенсіянераў — 1343 (32,6 %)
  • Працаздольных — 2187 (53,1 %)
  • Дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў — 587 (14,3 %)
  • Адзінокіх — 84
  • Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — 8
  • Інвалідаў вайны — 4
  • Шматдзетных сем’яў — 64

Дынаміка правіць

  • 2000 годзе — 4188 чалавек.
  • 2001 годзе — 4152 чалавекі.
  • 2002 годзе — 4081 чалавек.
  • 2003 годзе — 4004 чалавекі.
  • 2004 годзе — 3524 чалавекі.
  • 2005 годзе — 3439 чалавек.
  • 2006 годзе — 3345 чалавек.
  • 2007 годзе — 3241 чалавек.
  • 2008 годзе — 3314 чалавек.
  • 2009 годзе — 3466 чалавек[5].
  • 2011 годзе — 4117 чалавек.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3244 чалавекі[6], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4014 чалавек[8].

Склад правіць

Ільянскі сельсавет уключае 50 населеных пунктаў:

Эканоміка правіць

Сельгаспрадпрыемствы правіць

  • Камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Стайкі»
  • Філіял ААТ «Гармалзавод № 2» «Юнік-Агра»
  • Філіял ЗАТ «Ростэм» «Аграфірма Ілья»

Лясная гаспадарка правіць

  • Ільянскае лясніцтва ДДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас»
  • Філіял сумеснага прадпрыемства «Мінскі мэблевы цэнтр ТАА» «Ільянская лесапільная вытворчасць»

Гандаль правіць

Магазіны ў вёсках Абадоўцы, Ілья, Старынкі, Хадасы, Забалацце, Юнцавічы, Мацькаўцы, Стайкі, пасёлку Партызанскі.

Сувязь правіць

Бытавое абслугоўванне правіць

Комплексныя прыёмныя пункты КУП «Вілейскі КБА» ў Ільі, Мацькаўцах, Партызанскім.

Адукацыя правіць

  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя Грымаця».
  • Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы садок-сярэдняя школа Вілейскага раёна".
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мацькаўскі ВВК дзіцячы садок-сярэдняя школа».
  • Установа адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж».
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянскі яслі-садок».
  • Дзіцячая музычная школа мастацтваў.

Культура правіць

Ахова здароўя правіць

  • Ільянская ўчастковая бальніца з аддзяленнем паліятыўнай медыцынскай дапамогі[9].
  • Мацькаўская амбулаторыя
  • Забалацкі ФАП
  • Абадоўскі ФАП
  • Партызанскі ФАП
  • Аптэка ў Ільі.

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. В Вилейском районе избраны председатели сельских Советов депутатов (руск.) // Шлях перамогі
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. http://urok.shkola.of.by/infarmaciya-pradstalena-ileyanskim-seleskim-savetam-09-09-2011-v2.html Архівавана 6 жніўня 2019.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  9. Новы падыход у медыцыне: нават невылечна хворыя не павінны пакутаваць ад болю Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  10. Кожны край мае тых, каго апяваюць Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
  11. Адам Антонавіч Грымаць Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць