Ілья Ігаравіч Лукашэвіч

беларускі футбаліст

Ілья Лукашэвіч (нар. 1 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Футбол
Ілья Лукашэвіч
Поўнае імя Ілья Ігаравіч Лукашэвіч
Нарадзіўся 1 жніўня 1998(1998-08-01)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 72 кг[4]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Мінск 24 (0)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2019—2020 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 3 (0)
2020   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2020   Беларусь Гарадзея 2 (0)
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 9 (0)
2021—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 34 (0)
2023— Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а ў 2017 годзе замацаваўся ў яго складзе.

У чэрвені 2017 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 10 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Слуцка» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды.

У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у складзе тарпедаўцаў гуляў толькі за дубль. У ліпені 2019 года пасля прагляду перайшоў у клуб сербскай Суперлігі «Пролетар» з Нові-Сада[7]. На полі з’яўляўся рэдка, за год прыняў удзел у трох сустрэчах.

У ліпені 2020 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[8], дзе гуляў за дубль, у асноўнай камандзе з’яўляўся толькі на лаўцы запасных. У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», дзе спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней згуляў у двух матчах.

З пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», аднак толькі ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[9]. Гуляў у «Спадарожніку» да канца чэрвеня, пераважна ў стартавым складзе.

У жніўні 2021 года далучыўся да сталічнага «Энергетыка-БДУ»[10], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Энергетык-БДУ»[11].

У студзені 2023 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12].

Міжнародная кар’ера правіць

З 2017 года стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі. Дэбютаваў у зборнай у афіцыйных матчах 5 чэрвеня 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3). У далейшым трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць нярэдка заставаўся на лаўцы запасных.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Мінск   6 0
2016 дубль Мінск   9 1
2017 Д1 Мінск   2 0
2018 Д1 Мінск   22 0
2019 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ   9 0
2019/20 Д1 Пролетар   3 0
2020 (сяр.) дубль Шахцёр   3 0
2020 (2) Д1 Гарадзея   2 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік   9 0
2021 (2) Д1 Энергетык-БДУ   9 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ   25 0

Зноскі