Ілья Львовіч Курган

беларускі акцёр, дыктар радыё

Ілья Львовіч Курган (сапр. Эйдэльман; 26 мая 1926, Барысаў, Барысаўская акруга — 21 жніўня 2019[1]) — беларускі акцёр, дыктар радыё, тэатральны педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Ілья Львовіч Курган
Дата нараджэння 26 мая 1926(1926-05-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2019(2019-08-21) (93 гады)
Грамадзянства
Дзеці Уладзімір Ільіч Курган
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (першы выпуск інстытута, курс Еўсцігнея Міровіча). З 1949 года — дыктар (да 1987 года) і артыст Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. З 1959 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 года — прафесар кафедры сцэнічнай мовы), з 1995 года — адначасова ў Беларускім універсітэце культуры.

Творчасць правіць

Мастацтва І. Л. Кургана выявілася ў радыёпастаноўках «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасце» Э. Самуйлёнка, «Сцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсерыйным радыёспектаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы. Сярод запісаў: на радыё — «Скіп’ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасць» і «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзесяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.

Зноскі

  1. Памёр легендарны дыктар Ілля Курган // сайт «Наша Ніва» 21 жніўня 2019

Літаратура правіць

Спасылкі правіць