Ілья Міхайлавіч Глазкоў

Ілья́ Міха́йлавіч Глазкоў (1 жніўня 1922, г. Генічэск, Херсонская вобласць — 16 мая 1996[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук (1974)[2].

Ілья Міхайлавіч Глазкоў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1974 — 1982
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Нараджэнне 1 жніўня 1922(1922-08-01)
Смерць 16 мая 1996(1996-05-16) (73 гады)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера машынабудаванне
Месца працы
Бітвы
Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР — 1973

Ордэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Дружбы народаў

Біяграфія правіць

Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад радавога байца да камісара партызанскага атрада «Чырвонагвардзейскі» брыгады імя У. І. Леніна Шчучынскага партызанскага злучэння[3].

З 1944 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. З 1951 года загадчык аддзелам Фрунзенскага, з 1953 сакратар Ленінскага РК КПБ горада Мінска. Скончыў БПІ ў 1954 годзе. З 1955 сакратар парткома, намеснік галоўнага канструктара Мінскага аўтазавода[2].

З 1961 года начальнік аддзела, галоўны канструктар СКБ, начальнік КБ, з 1971 года генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб’яднання «Планар»[1] у Мінску. З 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. У 1982—1994 гадах у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, прафесар кафедры сучасных электронных тэхналогій[1].

Член ЦК КПБ з 1976. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1984)[2].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Помнік на магіле на Усходніх могілках у Мінску[5].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 1997.
  2. а б в г Глазков Илья Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  3. а б Ілья Міхайлавіч Глазкоў
  4. а б в Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 апреля 1998 г. № 630 «Об увековечении памяти государственного деятеля Республики Беларусь Глазкова И. М.» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць