Ілья Міхайлавіч Франк

Ілья Міхайлавіч Франк (10 (23) кастрычніка 1908, Санкт-Пецярбург — 22 чэрвеня 1990, Масква) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1958) за адкрыццё і інтэрпрэтацыю эфекту Чаранкова (сумесна з Чаранковым і Тамам), лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1953) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Ілья Міхайлавіч Франк
Дата нараджэння 10 (23) кастрычніка 1908
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Дата смерці 22 чэрвеня 1990(1990-06-22)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці Масква, СССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Mikhail Frank[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера ядзерная фізіка
Месца працы Фізічны інстытут АН СССР (1934—1940)
Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў у Дубне (1957—1971)
Інстытут ядзерных даследаванняў АН СССР (1971—1990)
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1935)
Навуковае званне прафесар,
акадэмік АН СССР (1968)
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930)
Навуковы кіраўнік Сяргей Іванавіч Вавілаў
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1958)

Ордэн Леніна  — 1952 Ордэн Леніна  — 1953 Ордэн Леніна  — 1975
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1978 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1948 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1968
Ордэн «Знак Пашаны»  — 1945
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1953 Дзяржаўная прэмія СССР — 1971
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 10 (23) кастрычніка 1908 года ў Санкт-Пецярбургу.

Пасля заканчэння ў 1930 годзе Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў у Ленінградзе ў Дзяржаўным аптычным інстытуце ў прафесара А. Н. Цярэніна. З 1934 г. працаваў у Фізічным інстытуце імя Лебедзева АН СССР. У 1937 годзе пабраўся шлюбам з Элай Абрамаўнай Бейліхіс (1909—1960), родам з Харкава. У 1944 годзе стаў прафесарам МДУ.

У 1946 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1968 годзе — акадэмікам АН СССР.

Памёр 22 чэрвеня 1990 года ў Маскве.

Навуковыя даследаванні правіць

У 1934 Чаранкоў выявіў, што зараджаныя часціцы, праходзячы з вельмі вялікімі хуткасцямі скрозь ваду, выпускаюць святло. І. М. Франк і І. Я. Там далі тэарэтычнае апісанне гэтага эфекту, які адбываецца пры руху часціц у асяроддзі з хуткасцямі, якія перавышаюць хуткасць святла ў гэтым асяроддзі. Гэтае адкрыццё прывяло да стварэння новага метаду дэтэктавання і вымярэння хуткасці высокаэнергетычных ядзерных часціц. Гэты метад мае вялікае значэнне ў сучаснай эксперыментальнай ядзернай фізіцы.

Узнагароды правіць

  • Дзве Сталінскія прэміі (1946, 1953),
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1971).

Зноскі

  1. Ilja Michailowitsch Frank // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ilja Mikhajlovič Frank // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць