Ілья Перцавіч Ашаровіч

Ілья Ашаровіч (1879, Панявеж, Ковенская губерня, цяпер Панявежыс, Літва — 29 лістапада 1938, Мінск, НКУС) — беларускі рэдактар, гісторык, палітычны дзеяч.

Ілья Перцавіч Ашаровіч
Дата нараджэння 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1938(1938-11-29)
Месца смерці
Род дзейнасці журналіст

Біяграфія правіць

Уваходзіў у яўрэйскія партыі Паалей Цыён (1902—1904), Бунд (19041919). З 1919 г. у УКП(б). У гады грамадзянскай вайны быў на падпольнай рабоце ў Вільні, Гродне, Беластоку. З 1921 г. у Мінску рэдагаваў газеты на ідыш «Штэрн» і «Вэкер». Член Камісіі па нацыянальнай палітыцы ў БССР. Уваходзіў у Праўленне беларускага філіяла Таварыства гісторыкаў-марксістаў. Даследаваў гісторыю рэвалюцыйнага руху яўрэйскіх рабочых арганізацый, выступаў супраць канцэпцыі «двухкарэннасці» — узнікнення КП(б)Б з арганізацый РСДРП і Бунда. Арыштаваны 29 кастрычніка 1937 г. 29 лістапада 1938 г. расстраляны.

Рэабілітаваны ў 1957 г.

Зноскі

Літаратура правіць