Ілья Сяргеевіч Васілевіч

беларускі футбаліст

Ілья Васілевіч (нар. 14 красавіка 2000, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Ілья Васілевіч
Поўнае імя Ілья Сяргеевіч Васілевіч
Нарадзіўся 14 красавіка 2000(2000-04-14)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
2012—2014 Беларусь ПМЦ (Паставы)
2014—2017 Беларусь Фартуна (Мінск)
2014—2017   Сцяг Беларусі РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017   Беларусь Баранавічы 9 (1)
2018—2019 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2019—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 46 (4)
2020   Беларусь Славія (Мазыр) 10 (0)
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2022 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2022

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у родных Івацэвічах, ва ўзросце 12 гадоў паступіў у пастаўскую акадэмію ПМЦ, пасля далучыўся да мінскай футбольнай школы «Фартуна». Вучыўся ў Акадэміі АБФФ, а ў другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за «Баранавічы». У студзені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Шахцёрам», які пачаў дзейнічаць з красавіка[3]. Выступаў за моладзевую каманду «Шахцёра», да асноўнага складу не прыцягваўся.

У жніўні 2019 года, пакінуўшы «Шахцёр», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[4]. У другой палове 2019 года выступаў за дубль барысаўчан, а да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[5], дзе пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. З верасня 2020 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскі клуб.

У красавіку 2021 года быў заяўлены за БАТЭ і стаў гуляць за дубль, а пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе. У снежні 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[6].

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) Д2 Баранавічы   9 1
2019 (2) дубль БАТЭ   14 6
2020 Д1 Славія   10 0
2021 Д1 БАТЭ   10 0
2022 Д1 БАТЭ   23 3
2023 Д1 БАТЭ   13 1

Крыніцы правіць

  1. Ilia Vasilevich // Transfermarkt — 2000.
  2. https://fcbate.by/team/base/48
  3. 17-летний белорусский нападающий Василевич подписал контракт с донецким «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Белорусский нападающий Василевич перешел из донецкого "Шахтера" в БАТЭ (руск.). football.by (7 жніўня 2019). Праверана 15 студзеня 2024.
  5. "Славия" арендовала у БАТЭ трех игроков (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
  6. БАТЭ объявил об уходе пятерых игроков (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
  7. Илья Василевич перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.