Ілья Эдуардавіч Балтрушэвіч

беларускі футбаліст

Ілья Балтрушэвіч (нар. 30 сакавіка 1999) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».

Футбол
Ілья Балтрушэвіч
Поўнае імя Ілья Эдуардавіч Балтрушэвіч
Нарадзіўся 30 сакавіка 1999(1999-03-30)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 22
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 9 (0)
2017   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2019   Беларусь Ліда 26 (3)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 0 (0)
2020 Беларусь Смаргонь 13 (0)
2021— Беларусь Дняпро (Магілёў) 40 (2)
2022   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2023.

Клубная кар’ера правіць

У 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра», які на той час выступаў у Першай лізе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 1 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць наваполацкага «Нафтана» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2016 годзе правёў за магілёўскі клуб 4 матчы ў Першай лізе.

У 2017 годзе, пасля выхаду магілёўскай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[3], дзе таксама гуляў за дубль, прымаў удзел у Юніёрскай лізе УЕФА. У 2018 годзе вярнуўся ў «Дняпро», зноў стаў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 кастрычніка 2018 года ў хатнім матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:4), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Гуляў за дубль бабруйчан, у асноўнай камандзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7], дзе трывала гуляў у аснове.

Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды[8]. У сезоне 2021 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан. У студзені 2022 года прыбыў на прагляд у «Іслач», якая ў лютым узяла абаронцу ў арэнду[9]. У пачатку сезона 2022 нярэдка гуляў у асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму і больш не з’яўляўся на полі. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дняпро»[10][11].

Сезоне 2023 пачаў у магілёўскім клубе ў Першай лізе. У жніўні 2023 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[12].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д2 Дняпро   0 0
2016 Д2 Дняпро   4 0
2017 (1) дубль Дняпро   13 0
2017 (2) дубль Шахцёр   15 0
2018 Д1 Дняпро   5 0
2019 Д2 Ліда   26 3
2020 (1) дубль Белшына   10 0
2020 (2) Д2 Смаргонь   13 0
2021 Д2 Дняпро   28 1
2022 Д1 Іслач   8 0
2023 Д2 Дняпро   12 1

Крыніцы правіць

  1. Ilia Boltrushevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Ilja-Boltrushevich-595&season=2023MEN
  3. Украинский защитник Сергей Даценко стал игроком "Днепра" (руск.). football.by (30 ліпеня 2017). Праверана 8 снежня 2023.
  4. Перешедшие в объединенную команду "Дняпро-МЧЗ" Болтрушевич и Нечаев будут отданы в аренду (руск.). football.by (12 сакавіка 2019). Праверана 8 снежня 2023.
  5. Болтрушевич и Нечаев стали игроками "Белшины" (руск.). football.by (24 лютага 2020). Праверана 8 снежня 2023.
  6. Футбол. "Белшину" покинули пятеро игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 10 ліпеня 2020.
  7. Илья Болтрушевич перешел в "Сморгонь" (руск.). football.by (17 ліпеня 2020). Праверана 8 снежня 2023.
  8. Илья Болтрушевич стал игроком "Днепра-Могилев" (руск.). football.by (9 лютага 2021). Праверана 8 снежня 2023.
  9. Илья Болтрушевич арендован "Ислочью" у "Днепра" (руск.). football.by (23 лютага 2022). Праверана 8 снежня 2023.
  10. Арендованные футболисты отправились в свои клубы (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (17 снежня 2022). Праверана 8 снежня 2023.
  11. Кадровые новости (руск.). Афіцыйны сайт «Дняпра» (22 снежня 2022). Праверана 8 снежня 2023.
  12. "Днепр" объявил о продлении контракта со своим защитником (руск.). football.by (7 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.