Ілья Якаўлевіч Гінцбург

Ілья Якаўлевіч Гінцбург (27 мая 1859, Гродна — 31 студзеня 1939, Ленінград) — беларуска-расійскі скульптар, прафесар мастацкіх майстэрняў (1918). Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1911).

Ілья Якаўлевіч Гінцбург
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 (27) мая 1859
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 1939(1939-01-31) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Уплыў на Q106832763?, Q116122192? і Ivan Kavaleridze[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Гродне. У 1886 годзе скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў М. М. Антакольскага. З 1918года выкладаў у Дзяржаўных свабодных мастацкіх майстэрнях. У 1921—1923 гадах — дэкан скульптурнага факультэта Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў.

Творчасць правіць

Сярод работ мастака жанравыя фігуркі, партрэты дзеячаў навукі і культуры. Стварыў надмагілле У. В. Стасаву, помнікі М. В. Гогалю, І. К. Айвазоўскаму, А. С. Пушкіну, Г. В. Пляханаву і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гінцбург Ілья Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 223. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць