Ілья Яфімавіч Прус

Ілья́ Яфі́мавіч Прус (29 снежня 1903, Баранавічы-Палескія, Мінская губерня — 12 чэрвеня 1972, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-маёр інжынерных войск (1945).

Ілья Яфімавіч Прус
Дата нараджэння 29 снежня 1903(1903-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1972(1972-06-12) (68 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць  РСФСР
Сцяг СССР СССР
Род войскаў Інжынерныя войскі
Гады службы 1918—1968
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 5-я сапёрная армія
7-я сапёрная армія
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і рамесніка. Скончыў яўрэйскае вучылішча, працаваў служачым.

У красавіку 1918 года ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны (Заходні фронт, 1918—1920). Ваяваў супраць польскіх легіянераў, атрада Булак-Балаховіча і інш.

У 1921 годзе скончыў дывізіённыя курсы палітрукоў, служыў палітруком стралковага палка. У 1928 годзе скончыў ваенна-інжынерную школу, камандаваў сапёрнымі падраздзяленнямі. У 1934 годзе скончыў камандна-інжынерны факультэт Ваенна-інжынернай акадэміі. Дывізіённы інжынер. З красавіка 1938 года начальнік курсаў малодшых лейтэнантаў інжынерных войскаў Кіеўскай ваеннай акругі. З лістапада 1938 года — начальнік інжынераў Кіеўскага ўмацаванага раёна; кіраваў будаўніцтвам ўмацаванага раёна на заходняй мяжы, у Кіеўскай ваеннай акрузе. Ваенны інжынер 2 рангу. З красавіка 1940 года — памочнік начальніка ўпраўлення Рава-Рускага ваеннага будаўніцтва, з студзеня 1941 года — начальнік 82-га Упраўлення ваеннага будаўніцтва; арганізоўваў будаўніцтва ўмацаванняў пад Кіевам.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, з ліпеня 1941 года — начальнік 17-га армейскага ўпраўлення Ваенна-палявога будаўніцтва (Паўднёва-Заходні фронт), са снежня 1941 года — намеснік камандуючага 2-й сапёрнай арміяй. З студзеня па сакавік 1942 года — камандуючы 5-й сапёрнай арміяй. З сакавіка па чэрвень 1942 года — камандуючы 7-й сапёрнай арміяй, палкоўнік; армія ўзводзіла абарончыя збудаванні па рэках Аскол і Дон, абводы 2-й чаргі вакол Сталінграда (на Паўднёва-Заходнім і Сталінградскім франтах). У 1942—1944 гадах — намеснік камандуючага — начальнік інжынерных войскаў шэрагу армій (9-я армія Паўночна-Каўказскага фронту, 62-я армія). У 1945 г. — начальнік Упраўлення абарончых работ фронту, Рэзерву Вярхоўнага галоўнакамандавання.

11 ліпеня 1945 года прысвоена званне генерал-маёр інжынерных войскаў. У 1945—1946 гадах кіраваў будаўніцтвам мемарыяльных комплексаў у Берліне. З 1949 года займаў камандныя пасады (начальнік 25-га ўпраўлення інжынерных работ абарончага будаўніцтва Сухапутных войскаў; з красавіка 1950 года — начальнік 142-га інжынернага будаўнічага ўчастка; з лютага 1952 года — начальнік будаўнічага ўпраўлення Прыморскай, затым Далёкаўсходняй ваеннай акругі; з кастрычніка 1955 года — начальнік 27-га ўпраўлення інжынерных работ). З мая 1958 года — начальнік упраўлення прамысловых прадпрыемстваў Галоўнага Упраўлення аэрадромнага і спецыяльнага будаўніцтва МА СССР. З 1964 года камандаваў воінскімі часцямі Цэнтральнага ўпраўлення спецыяльнага будаўніцтва МА СССР. З чэрвеня 1966 года — Галоўны эканаміст Цэнтральнага ўпраўлення спецыяльнага будаўніцтва МА СССР.

 
Помнік, пастаўлены генералам Ільёй Прусам сваім сваякам, расстраляным фашыстамі каля вёскі Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці 22 верасня 1941 года.

У 1968 годзе выйшаў у адстаўку.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Военно-инженерная Краснознаменная академия имени В. В. Куйбышева : Краткий исторический очерк / Под общей ред. А. Д. Цирлина. — М.: ВИА, 1966.
  • Маршалы инженерных войск / Под общей ред. В. П. Кузнецова. — М.: Мегаполис-Экспресс, 1997.
  • Уманский Р. Г. На боевых рубежах. — М.: Воениздат, 1960.
  • Школа военных инженеров / Под ред. В. В. Жигайло. — М.: Воениздат, 1980.

Спасылкі правіць

  • Прусс Илья Ефимович. Война : Великая Отечественная война в контексте Второй мировой. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 25 верасня 2012.
  • Прусс Илья Ефимович — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  • Брюховецкий Р. И.. Прусс Илья Ефимович. Alma Mater Инженерных Войск (15 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 25 верасня 2012.