Ілюстраваная хроніка

Ілюстраваная хроніка (лац.: Chronicon pictum, Marci de Kalt, Chronica de gestis Hungarorum) — сярэднявечная венгерская хроніка, якая меркавана была напісана Маркам Кальці  (венг.), святаром касцёла Дзевы Марыі  (венг.) ў горадзе Секешфехервар.

Першая старонка хронікі

Найпрыгажэйшая венгерская сярэдневяковая хроніка, якая вядома сваімі ілюстрацыямі (147 мініяцюр), адсюль і яе назва — ілюстраваная хроніка. Мініяцюры з’яўляюцца цудоўнай крыніцай інфармацыі пра жыццё, адзенне і звычаі сярэдневяковай Венгрыі. Хроніка апісвае легендарнае паходжанне і сярэдневяковую гісторыю венграў да XIV ст., да часу кіравання Карла I Роберта. Хроніка створана ў 1360 годзе ў часы кіравання Людовіка I Вялікага.

Па невядомых прычынах хроніка знаходзілася ў Вене, дзе была знойдзена ў XIX ст. У 1933 годзе яна была перавезена ў Будапешт, дзе цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Ферэнца Сечэні.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць