Іліндэн (мемарыял)

Іліндэн, вядомы таксама як Македоніум (макед.: Споменик «Илиндэн») мемарыяльны комплекс у Крушава, Паўночная Македонія.

Помнік
Іліндэн
Споменик "Илинден"
41°22′39″ пн. ш. 21°14′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Паўночная Македонія
Крушава
Архітэктурны стыль футурызм
Скульптар Джордан Грабулоўскі, Іскра Грабулоўская
Дата заснавання 1974
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будаўніцтва мемарыяла пачалося ў 1972 годзе. цалкам мемарыяльны комплекс Іліндэн быў афіцыйна адкрыты 2 жніўня 1974 года да 30-й гадавіны другой сесіі Антыфашыстскага сабрання народнага асвабаджэння Македонііі 71-й гадавіне паўстання ў Іліндэне супраць Асманскай імперыі[1]. Аўтарамі помніка з'яўляюцца Джордан Грабулоўскі і Іскра Грабулоўская. Помнік выкананы ў футурыстычным стылі.

Мазаічныя творы выкананы вядомым мастаком Борка Лазеўскім, кераміка - Ярэ Петара Мазева.

Мемарыял прысвечаны барацьбітам і рэвалюцыянерам, якія прыймалі ўдзел у паўстанні ў іліндэн у 1903 годзе, а таксама памяці воінаў-партызан Македонскага Нацыянальнага асвабаджэння 1941-1944 гадоў.

Апісанне правіць

Агульная плошча мемарыяла — каля 16 гектараў. помнік мае форму круглага купала з авальнымі вокнамі. Верхнія вокны зроблены з каляровага шкла. Унутры купала знаходзіцца магіла Ніколы Карэва, балгарска-македонскага рэвалюцыянера, дзеяча македонска-одрынскай рэвалюцыйнай арганізацыі, удзельніка іліндэнскага паўстання, кіраўніка Крушэўскай рэспублікі і бюст пявіцы Тозэ Праэскі. Унутранная частка купалу мае чатыры вакна, кожнае з якіх выходзіць на напрамак, звязаны з Іліндэнскімі падзеямі[2].

У склад Мемарыяльнага комплекса таксама уваходзіць плошча з серыяй скульптур пад назвай «Паразрываць ланцугі», якія сімвалізуюць свабоду, перамогу ў асвабаджальных войнах; тут таксама размешчана каменная пліта з выгравіраванымі на ёй імёнамі і важнымі падзеямі, звязанымі з перыядам да, падчас і пасля паўстання ў Іліндэн; верхні сегмент афітэатра упрыгожаны маляўнічымі мазаікамі.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Visitpelagonia.mk(недаступная спасылка), acessed 7-9-2014
  2. Memorials and museums(недаступная спасылка), accesed on 7-9-2014

Спасылкі правіць