Ілірыйскія правінцыі

Ілірыйскія правінцыі (фр.: Provinces illyriennes, харв.: Ilirske pokrajine, славенск.: Ilirske province, італ.: Province Illiriche) — аўтаномная вобласць у складзе Першай Французскай імперыі (1809—1813), якая складалася з Далмацыі, Істрыі і Крайны. Правінцыі былі створаны Напалеонам на адрыятычным узбярэжжы, саступленым яму Аўстрыяй па ўмовах Шонбрунскага міру (1809). На чале правінцый стаяў маршал Мармон, затым яго змянілі Жуно і Фушэ. Венскі кангрэс пастанавіў вярнуць Ілірыйскія правінцыі Габсбургам, якія стварылі на гэтых землях каралеўства Ілірыя.

Васальная рэспубліка Францыі
Ілірыйскія правінцыі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Правінцыі Французскай імперыі ў Ілірыі і Італіі ў 1810 годзе
Правінцыі Французскай імперыі ў Ілірыі і Італіі ў 1810 годзе
< 
< 
< 
 >
 >
 >
 >
1809 — 1816

Сталіца Лайбах
Насельніцтва 1500 тыс. чал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Жадаючы адрэзаць Аўстрыю ад мора, Напалеон I падпісаў у Шонбруне дэкрэт: «Акруга Вілахская, Крайна, ранейшая аўстрыйская Істрыя, Фіумэ і Трыест, землі, вядомыя пад назвай Litorale, частка Краацыі і ўсё, што нам саступлена на правым беразе Савы, Далмацыя з астравамі, надалей будуць звацца Ілірыйскімі правінцыямі». У склад правінцый, такім чынам, уваходзілі Крайна, заходняя Карынтыя, Гарыцыя, Істрыя, Далмацыя і Рагуза.

Другі дэкрэт 15 красавіка 1811 года вызначаў дакладней кіраванне гэтай «славянскай сцяны французска-італьянскіх дзяржаў», якую Напалеон, па ўласным выразе, меркаваў стварыць у Ілірыі. Правінцыі (3200 лье² і 1 500 000 жыхароў) павінны былі, паасобна ад Францыі, кіравацца французскімі генерал-губернатарам, фінансавым генерал-інтэндантам, камісарам па справах юстыцыі і трыма правінцыйнымі інтэндантамі.

Уся вобласць была падзелена на 6 грамадзянскіх правінцый (Карынтыя або ўласна Вілахская акр., Крайна, Істрыя, грамадзянская Харватыя, Далмацыя і Рагуза) і адну ваенную (акруга 6 краацкіх памежных палкоў, г.зв. Croatia militaire). Генерал-губернатарам, месцазнаходжаннем якога быў горад Лайбах, прызначаны вядомы маршал Мармон, герцаг Рагузскі.

Нягледзячы на кароткачасовае знаходжанне ў Ілірыі і блакаду марскога гандлю англічанамі, французы паспелі шмат зрабіць для культуры краіны, паклапаціліся пра добрыя дарогі і іншыя грамадскія збудаванні, асабліва ў Далмацыі. Толькі ў Croatia militaire засталіся ранейшыя законы, у іншых жа правінцыях уведзены быў кодэкс Напалеона. Інтэндант (proveditore) Далмацыі, генерал Дэжан, выдаў цудоўнае апісанне краіны (Парыж, 1825), са мноствам даных, асабліва па энтамалогіі.

Кааліцыя 1813 года знішчыла і Ілірыйскія правінцыі. Увосень гэтага года аўстрыйскія войскі, пад начальствам І. Гілера, уступілі сюды і выгналі французскія войскі, якія да таго часу моцна ўжо парадзелі. Венскі кангрэс перадаў Ілірыю ў валоданне Аўстрыі і 3 жніўня 1816 года былыя французскія правінцыі, пасля аддзялення Далмацыі і Рагузы і далучэння Клагенфурцкай акругі Карынтыі і акруг Чывідасэ і Градзіскі да Італіі, увайшлі ў склад земляў аўстрыйскай кароны ў якасці каралеўства Ілірыя. Нядоўгі вопыт існавання дзяржаўнасці ўмацаваў самасвядомасць югаслаўскіх народаў і стварыў перадумовы для росквіту ілірызму[1].

Зноскі

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).