І́мандра — возера на паўднёвым захадзе Кольскага паўвострава, у Мурманскай вобласці Расіі. Пасля стварэння ў 1936 годзе ГЭС на рацэ Ніва Iмандра стала вадасховішчам.

Імандра
Имандра
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 126,7 м
Плошча 876 км²
Аб’ём 11,2 км³
Найбольшая глыбіня 67 м
Гідралогія
Празрыстасць да 11 м
Басейн
Плошча вадазбору 12 300 км²
Размяшчэнне
Размяшчэнне Кольскі паўвостраў, Расія
Краіна
Імандра (Расія)
Імандра
Імандра
Імандра (Мурманская вобласць)
Імандра
Імандра
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 02020000311101000007493
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца на вышыні 126,7 м. Плошча 876 (да зарэгулявання плацінай ГЭС — 812) км². Глыбіня да 67 м. Катлавіна ледавікова-тэктанічнага паходжання. Усходні бераг слаба расчлянёны, заходні мае шмат заліваў (губаў). На Iмандры больш за 140 астравоў. Возера складаецца з трох частак: паўночнай — Вялікая Iмандра, цэнтральнай — Экастраўская Iмандра, заходняй — Бабінская Iмандра. Упадае каля 20 рэк, выцякае рака Ніва. Воды Iмандры вылучаюцца вялікай празрыстасцю (да 11 м).

Вядзецца рыбалоўства. На паўночна-заходнім беразе ў Монча-губе размяшчаецца горад Манчагорск.

Літаратура правіць

  • Імандра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 164. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.