Імператарскі ваенна-паветраны флот Расійскай імперыі

Імператарскі ваенна-паветраны флот — ваенна-паветраныя сілы Расійскай імперыі, якія існавалі ў 19101917 гадах.

Імператарскі ваенна-паветраны флот Расійскай імперыі

Апазнавальныя знакі Рускага імператарскага ваенна-паветранага флоту
Гады існавання 1912 — 1917
Краіна Расія Расійская імперыя
Падпарадкаванне начальніка кіравання
Уваходзіць у Узброеныя сілы Расійскай імперыі
Тып Ваенна-паветраныя сілы
Удзел у Першая сусветная вайна
Самалёт «Рускі віцязь».
Сікорскі на самалёце «Рускі віцязь»
Гавань Таліна — Імператарскія ангары гідрапланаў

Нягледзячы на сваю кароткую гісторыю, імператарскі Ваенна-паветраны флот хутка стаў адным з лепшых паветраных флатоў свету і згуляў значную ролю ў развіцці рускай і сусветнай авіяцыі. У 1904 годзе Жукоўскі стварыў першы аэрадынамічны інстытут у Кашыне пад Масквой.

19051912 гады былі перыядам рэформ у рускай арміі, якія праводзіліся пасля паражэння Расіі ў руска-японскай вайне, што выявіла сур'ёзныя недахопы ў цэнтральным кіраванні, арганізацыі, сістэме камплектавання, баявой падрыхтоўцы і тэхнічным абсталяванні арміі. У 1910 годзе, у другі перыяд Ваенных рэформ (19091912) быў створаны Імператарскі ваенна-паветраны флот.

У 1910 г. расійская армія закупіла першыя французскія самалёты. Былі заснаваныя дзве лётныя школы — у Гатчыне і Севастопалі, якія пачалі падрыхтоўку пілотаў. Адным з першых кіраўнікоў рускай авіяцыі быў вялікі князь Аляксандр Міхайлавіч, які стаў ініцыятарам стварэння афіцэрскай авіяцыйнай школы пад Севастопалем, а пасля шэфам Імператарскага ВПФ.

Рускі ВПФ падзяляўся на авіяатрады па 6-10 самалётаў, якія аб'ядноўваліся ў авіягрупы. Усяго было некалькі такіх авіягруп.

У 1913 г. Сікорскі пабудаваў першы чатырохрухавіковы біплан Рускі віцязь і свой знакаміты бамбардзіроўшчык Ілля Мурамец. У Пецярбургу здзейсніў першы палёт першы ў свеце 4-маторны самалёт «Рускі Віцязь» (агульная маса каля 5 000 кг), пабудаваны на Руска-Балтыйскім заводзе па праекце авіяканструктара І. І. Сікорскага. На яго базе неўзабаве быў створаны больш дасканалы паветраны гігант «Ілля Муромец», які выкарыстоўваўся падчас першай сусветнай вайны.

У 1914 г. рускія авіятары здзейснілі першыя арктычныя палёты ў пошуках зніклай экспедыцыі Георгія Сядова. На момант пачатку першай сусветнай вайны Расія мела самы вялікі паветраны флот у свеце (263 самалёта). Спачатку самалёты выкарыстоўваліся толькі для выведкі і карэктыроўкі артылерыйскага агню, але хутка пачаліся першыя паветраныя баі. Да кастрычніка 1917 года Расія мела 700 самалётаў, значна саступаючы па гэтым паказчыку іншым ваюючым краінам.

Таран Пятра Несцерава

Легендарны пілот Пётр Несцераў здзейсніў першы паветраны таран. У канцы 1916 года Сікорскі пабудаваў унікальны чатырохрухавіковы бамбардыроўшчык-біплан «Аляксандр Неўскі», але ён не быў запушчаны ў серыйную вытворчасць з-за падзей, якія адбыліся до і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, і эміграцыі Сікорскага ў ЗША у 1919 годзе.

Ангары гідрапланаў Імператарскага ваенна-паветранага флоту ў Рэвельскай гавані (зараз Талін) былі першым такім будынкам у свеце.

Гісторыя імператарскага ваенна-паветранага флоту скончылася ў 1917 годзе, калі рэвалюцыя прывяла да развалу войска і авіяцыйнай прамысловасці. Большасць першых рускіх пілотаў загінулі ў грамадзянскай вайне або эмігравалі з Расіі.