Імран Хан (англ.: Imran Khan, урду: عمران احمد خان نیازی; нар.5 кастрычніка 1952, Лахор) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч, былы прафесійны гулец у крыкет. Лідар партыі Рух за справядлівасць. Прэм’ер-міністр Пакістана з 2018 да 2022 года.

Імран Хан
22-і прэм’ер-міністр Пакістана[d]
18 жніўня 2018 — 10 красавіка 2022
Папярэднік Шахід Хакан Абасі
Пераемнік Шахбаз Шарыф
канцлер (Брэдфардскі ўніверсітэт)
7 снежня 2005 — 2014
Папярэднік Betty Lockwood, Baroness Lockwood[d]
Пераемнік Kate Swann[d]
партыйны лідар[d] (Рух за справядлівасць[d])
з 25 красавіка 1996
Member of the 14th National Assembly of Pakistan[d]
11 мая 2013 — 31 мая 2018
Папярэднік Hanif Abbasi[d]
Member of the 15th National Assembly of Pakistan[d]
13 жніўня 2018 — 11 красавіка 2022
міністр унутраных спраў Пакістана[d]
18 жніўня 2018 — 18 красавіка 2019
Member of the National Assembly of Pakistan[d]
10 кастрычніка 2002 — 3 лістапада 2007
Пераемнік Nawabzada Malik Amad Khan[d]
Нараджэнне 5 кастрычніка 1952(1952-10-05)[1] (71 год)
Бацька Ikramullah Khan Niazi[d][2]
Маці Shaukat Khanum[d]
Жонка Reham Khan[d]
Дзеці Sulaiman Isa Khan[d][2] і Kasim Khan[d][2]
Веравызнанне іслам[3]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, гулец у крыкет, аўтабіёграф, інвестар
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 лістапада 1952 года Лахоры, яго бацька быў інжынерам-будаўніком.

Калі Імрану споўнілася 18 гадоў ён пачаў выступаць за нацыянальную каманду Пакістана па крыкеце, згуляўшы першы матч супраць зборнай Англіі ў 1971 годзе. Пасля пераезду ў Англію Імран гуляў за Оксфардскі ўніверсітэт у 1973—1975 гадах і з’яўляўся капітанам каманды ўніверсітэта ў 1974 годзе.

З 1982 да 1992 года Імран Хан быў капітанам нацыянальнай зборнай, у 1992 зборная выйграла чэмпіянат свету.

Пасля таго, як заснаваў партыю «Рух за справядлівасць» стаў адным з самых папулярных палітыкаў Пакістана: на яго мітынгі прыходзілі сотні тысяч чалавек. Імран Хан таксама з’яўляецца аўтарам трох кніг: «Imran», «All-Round View», «The Warrior Race».

9 жніўня 2012 года кіраўніцтва тэрарыстычнага руху Тэхрык-е Талібан Пакістан заявіла, што не ведае як рэагаваць на запланаваную акцыю пратэсту ў Зоне Плямён. Кіраўніцтва пакістанскага Талібану ўзяло тайм-аўт да канца тыдня, каб вырашыць дазваляць мітынг у Паўднёвым Вазірыстане ці не. Прадстаўнік Талібану абверг інфармацыю, якая з’явілася раней аб тым, што талібы дашлюць тэрарыстаў-смяротнікаў на мітынг у Вазірыстан каб падарваць Імрана Хана. Хоць самога Імрана талібы лічаць «нявяерным» за яго ліберальныя погляды.

25 ліпеня 2018 года адбыліся парламенцкія выбары, адносную перамогу на якіх атрымала створаная Ханам партыя Тэхрык-е-Інсаф. Яна атрымала 116 месцаў з 270.

18 жніўня 2018 года Імран Хан узначаліў кааліцыйны ўрад Пакістана, сфармаваны па выніках выбараў. Напярэдадні яго кандыдатуру падтрымалі 176 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі (на чатыры галасы больш мінімальна неабходнай колькасці), а яго асноўнага суперніка Шахбаза Шарыфа — 96.

10 красавіка 2022 года дэпутаты Нацыянальнага сходу Пакістана прагаласавалі за вотум недаверу яму, вылучаны апазіцыяй, якая абвінаваціла ўрад у некантралюемай інфляцыі, неэфектыўным дзяржаўным кіраванні і знешняй палітыцы[4]. У маі арышт Імрана Хана прывёў да масавых пратэстаў у краіне, падчас якіх былі затрыманыя больш за тысячу чалавек, восем чалавек загінулі.

5 жніўня 2023 года быў прысуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення[5] па абвінавачванні ў адмыванні сродкаў.

Наступныя прысуды вынеслі за некалькі дзён да ўсеагульных выбараў, прызначаных на 8 лютага 2024 года. 30 студзеня Імран Хан прыгавораны да 10 гадоў зняволення па справе аб разгалашэнні дзяржтаямніцы. На наступны дзень былога прэм'ер-міністра і ягоную жонку прысудзілі да 14 гадоў турмы па справе аб карупцыі.

3 лютага 2024 года суд у Равалпіндзі прысудзіў былога прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана і яго жонку Бушру Бібі да сямі гадоў пазбаўлення волі за хуткае вяселле пасля разводу. Бібі развялася ў лістападзе 2017 года і павінна была вычакаць тры месяцы, перш чым уступіць у шлюб зноў, — у ісламе гэты перыяд называецца Ідай. А яна выйшла замуж за Хана ўжо ў лютым 2018 года[6].

Зноскі правіць

  1. https://www.dawn.com/news/1136414/happybirthdayik-pti-chairman-imran-khan-turns-62
  2. а б в Lundy D. R. The Peerage
  3. https://www.ndtv.com/india-news/imran-khan-on-religion-his-divorce-and-his-memoirs-565286
  4. belta.by
  5. "Imran Khan: Pakistan ex-PM given three-year jail sentence". BBC News [брытанская англійская]. 2023-08-05. Праверана 2023-08-05.
  6. mashaalradio.com