Інгвар Высокі (стар.-сканд.: Ingwar, Yngwarr, Hin Harri) — упсальскі валадар, якога скандынаўскімі сагамі адносяць да VI, VII[1] ці VIII стагоддзям.

Інгвар Высокі
Смерць VII стагоддзе
Род Інглінгі
Бацька Eysteinn[d]
Дзеці Anund[d] і Скіра[d]
Дзейнасць кароль

Заключыўшы мір з данамі, Інгвар распачаў некалькі паходаў на ўсходнія краіны (Austrvegir), відаць, галоўным чынам, на Эстонію. Тут мясцовыя жыхары напалі на яго з велічэзным войскам, Інгвар быў забіты, і яго войска бегла. Яго пахавалі пад узгоркам на беразе Балтыйскага мора ў мясцовасці Ляэнемаа. Некаторыя са шведскіх гісторыкаў (напрыклад, Улаф Далін) бачаць у паходзе Інгвара паход не толькі ў землі эстаў, але і ў вобласці будучай Старажытнарускай дзяржавы, лічачы яго заваёўнікам крывічаў і іншых усходніх славян, які загінуў потым у барацьбе з імі.

Пахаванне Інгвара, меркавана, было выяўлена на востраве Саарэмаа, у воласці Сальмэ[2].

Зноскі

  1. Снорри Стурлусон. Круг Земной. — М.: Научно-издательский центр «Ладомир», 2002. — С. 597. — ISBN 5-86218-428-7.
  2. У Эстоніі знойдзены «першыя вікінгі» Архівавана 12 студзеня 2014.

Спасылкі правіць