Інгул (укр.: Інгул) — рака ва Украіне, левы прыток Паўднёвага Буга.

Інгул
укр.: Інгул
Характарыстыка
Даўжыня
Басейн 9 890 км²[1]
Вадацёк
Выток Inhul River Sources[d]
 • Каардынаты 48°45′29″ пн. ш. 32°02′05″ у. д.HGЯO
Вусце Паўднёвы Буг
 • Каардынаты 46°59′27″ пн. ш. 31°59′13″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,41 ‰[1]
Размяшчэнне
Водная сістэма Паўднёвы Буг → Чорнае мора
Краіна
physical
Інгул
Інгул
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цячэ па тэрыторыі Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцей. Даўжыня — 354 км, плошча басейна — 9890 км².

Бярэ пачатак з паўночнага захаду ад Крапіўніцкага, цячэ ў паўднёвым напрамку ў межах Прыдняпроўскага ўзвышша, у нізоўях — па Прычарнаморскай нізіне, дзеліцца на рукавы. Каля Мікалаева ўпадае ў Паўднёвы Буг. Даліна амаль на ўсім працягу трапецыепадобная, шырынёй да 4 км, глыбінёй да 60 м. У вярхоўі мае вузкае, звілістае рэчышча, скалістыя берагі з выхадамі гранітаў і гнейсаў, у ніжнім і сярэднім цячэнні расшыраюцца да 30 м і больш. Нахіл ракі 0,4 м/км.

Сцёк зарэгуляваны шматлікімі сажалкамі і вадасховішчамі. Жыўленне снегавое і дажджавое. Узімку здараецца ледастаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Яковенко Ю. П. Інгул // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.