Інгэ I Старэйшы (Інгэ Стэнкільсан; стар.-ісл. Ingi Steinkelsson; памёр каля 1100) — кароль Швецыі, які кіраваў у другой палове XI ст.

Інгэ I Старэйшы
шведск.: Inge den äldre}}
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 1105
Месца пахавання
Род Дынастыя Стэнкіляў
Бацька Стэнкіль
Маці Інгамодэр
Жонка Хелена[1][2] і Maer (?)[d][1]
Дзеці Хрысціна Інгесдотэр[2], Маргарэт Фрэдкула, Рагвальд Інгесан[d] і Кацярына Інгесдотэр Шведская
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік над магілай Інгэ Старэйшага.

Біяграфія правіць

Інгэ быў сынам Стэнкіля, заснавальніка дынастыі Стэнкіляў. Кіраваў пасля свайго брата Хальстэнам. Інгэ быў дбайным хрысціянінам, праводзіў актыўную хрысціянізацыю Швецыі, з-за чаго ў выніку паўстання пазбавіўся ўлады, і конунгам Швецыі стаў яго швагер Блот-Свен. Самому Інгэ засталася толькі вобласць Вестэргётланд. Пазней Інгэ быў прадпрыняты паход на Упсалу, у выніку якога рэзідэнцыя Блот-Свена была акружана і спалена, сам Блот-Свен быў забіты, як і яго сын Эрык. Пасля аднаўлення ўлады Інгэ праводзіў актыўную знешнюю палітыку, ваяваў з нарвежскім каралём Магнусам Босым. Пасля заключэння міру ў Кунгахеле Інгэ аддаў яму ў жонкі сваю дачку Маргарыту  (англ.), за што тая атрымала мянушку «Творца міру» (Fredkulla). Яго іншая дачка Хрысціна Інгесдотэр — першая жонка Мсціслава I Уладзіміравіча Вялікага, князя наўгародскага, потым (ужо пасля яе смерці) вялікага князя кіеўскага.

Інгэ памёр ад старасці, на троне яго змянілі пляменнікі Філіп і Інгэ II Малодшы.

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б Kindred Britain

Спасылкі правіць

  • Inge d.ä(недаступная спасылка) (шведск.)