Інданезійская акупацыя Усходняга Тымора

Інданезі́йская акупа́цыя Усхо́дняга Тымо́ра — захоп і наступнае ўтрыманне ў 1975—1999 гадах тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Тымор узброенымі сіламі Рэспублікі Інданезіі.

Усходні Тымор у Інданезійскім архіпелагу.

Пасля «рэвалюцыі гваздзікоў  (бел. (тар.))», якая адбылася ў 1974 годзе ў Партугаліі, пачаўся працэс дэкаланізацыі Партугальскага Тымора  (руск.), што стала прычынай нестабільнасці у краіне. Кароткачасовая грамадзянская вайна прывяла да перамогі Рэвалюцыйнага фронту, які абвясціў Усходні Тымор незалежным 28 лістапада 1975 года. Інданезійскія вайскоўцы пад маркай зваротаў да іх мясцовых лідараў увайшлі 7 снежня 1975 года ва Усходні Тымор і акупавалі яго, паступова задушыўшы ўзброенае супраціўленне. Пасля стварэння спрэчнага часовага ўрада ў выглядзе Народнага сходу, Інданезія абвясціла Усходні Тымор сваёй 27-й правінцыяй  (руск.).

Генеральная асамблея і Савет Бяспекі ААН прынялі рэзалюцыі, якія асуджалі дзеянні Інданезіі і патрабавалі неадкладнага вызвалення Тымора. Тым не менш, урады Аўстраліі, Вялікабрытаніі і ЗША падтрымлівалі дзеянні Інданезіі на ўсім працягу акупацыі. Адзінымі дзяржавамі, што прызнавалі Усходні Тымор правінцыяй Інданезіі, былі яна сама і Аўстралія, што распачала неўзабаве пасля анексіі Тымора перамовы пра падзел рэсурсаў у Тыморскім моры. Такія дзяржавы, як Канада, Малайзія і Японія, таксама падтрымвалі інданезійскі ўрад. Уварванне і падпарадкаванне Усходняга Тымора сталі ўдарам па рэпутацыі Інданезіі ў свеце і міжнародным даверы да яе[1].

За дваццаць чатыры гады інданезійскага кіравання насельніцтва Усходняга Тымора зазнала бяссудныя пакаранні  (англ.), катаванні, масавыя забойствы і спланаваны масавы голад  (руск.). Масавае забойства ў Санта-Круш  (англ.) у 1991 годзе выклікала сусветнае абурэнне.

Супраціўленне інданезійскім уладам заставалася моцным[1]: у 1996 годзе Нобелеўская прэмія міру была прысуджана грамадзянам Усходняга Тымора Карлушу Белу і Жазэ Рамуш-Орту за іх спробы мірнага спынення акупацыі. Рэферэндум 1999 года паказаў, што большасць жыхароў рэгіёна выступае за незалежнасць, і ў 2002 годзе ён стаў суверэннай дзяржавай.

Пасля рэферэндуму ваенізаваныя групоўкі, што супрацоўнічалі з інданезійскім урадам, здзейснілі апошнюю хвалю гвалту, падчас якой была разбурана інфраструктура дзяржавы. Узначаленыя Аўстраліяй міжнародныя сілы ва Усходнім Тыморы  (англ.) аднавілі парадак і працягнулі вывад інданезійскіх войск з краіны, на два гады перадаўшы кантроль над дзяржавай Часовай адміністрацыі ААН  (англ.) (UNTAET), якая расследавала злачынствы 1999 года. Вузкае кола разгледжаных спраў і малая колькасць абвінаваўчых прысудаў у інданезійскіх судах выклікалі патрабаванні аб правядзенні міжнароднага трыбунала[2][3].

Камісія па ўстанаўленні праўды, прыняцці ўцекачоў і замірэнні ва Усходнім Тыморы  (ням.) ацэньвае, што ад голаду і гвалту загінулі ад 90 800 да 202 600 чалавек, у тым ліку ад 17 600 да 19 600 загінулі гвалтоўнай смерцю ці згінулі без вестак (з агульнага ліку насельніцтва, станам на 1999 год, прыкладна 823 тыс. чалавек). Камісія ўсклала адказнасць за 70 % жорсткіх забойстваў на інданезійскія войскі[4][5][6].

Перадгісторыя правіць

 
Карта Усходняга Тымора і яго галоўных гарадоў.

Партугальцы ўпершыню высадзіліся на Тыморы ў XVI стагоддзі, а ў 1702 годзе Усходні Тымор трапіў пад партугальскае каланіяльнае кіраванне[7]. Партугальскі кантроль над востравам быў слабым, і ў 1860 годзе востраў быў падзелены паміж партугальцамі і нідэрландцамі на заходнюю і ўсходнюю часткі[8].

У ходзе Другой сусветнай вайны, у часе Тыморскай аперацыі Усходні Тымор быў акупаваны 20-тысячным японскім ваенным кантынгентам. Аперацыя стала прычынай 60 тысяч смерцяў ва Усходнім Тыморы[9][10][11].

Пасля інданезійскай вайны за незалежнасць, у выніку якой Заходні Тымор увайшоў у склад Інданезіі, першы прэзідэнт краіны Сукарна не прэтэндаваў на кантроль над усходняй часткай вострава і, апроч агульных антыкаланіялісцкіх прамоў, не выступаў супраць партугальскага кіравання тэрыторыяй. Паўстанне тыморцаў супраць партугальцаў у 1959 годзе не было падтрымана ўрадам Інданезіі[12][13][14]. Дакумент ААН 1962 года адзначае: «урад Інданезіі заявіў, што ён падтрымлівае сяброўскія адносіны з Партугаліяй і не прэтэндуе на Усходні Тымор»[14][15]. Такія ж запэўненні працягваліся і пасля таго, як Сухарта прыйшоў да ўлады ў снежні 1965 года. «У Інданезіі няма тэрытарыяльных амбіцый… Таму пытанне пра тое, ці жадае Інданезія анексаваць Партугальскі Тымор, не стаіць»[16].

У 1974 годзе партугальская рэвалюцыя гваздзікоў прывяла да значнай змены палітыкі краіны ў дачыненні да тыморскай калоніі[17]. Змена палітычнай сітуацыі ў Еўропе ўмацавала рухі за незалежнасць у такіх калоніях, як Ангола і Мазамбік, і новы партугальскі ўрад пачаў працэс дэкаланізацыі Усходняга Тымора. Першым этапам у ім стаў пачатак палітычнага працэсу[18].

Партыі правіць

Калі ў красавіку 1974 года ва Усходнім Тыморы былі ўпершыню легалізаваны партыі, асноўнымі ігракамі ў будучай незалежнай дзяржаве сталі тры групоўкі. Тыморскі дэмакратычны саюз  (ням.) (парт.: União Democrática Timorense, UDT) быў заснаваны ў маі групай мясцовых заможных землеўласнікаў. Першапачаткова выступаючы за захаванне краіны ў якасці партугальскага пратэктарату, у верасні UDT выказаў падтрымку незалежнасці[19]. Праз тыдзень быў створаны Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора (парт.: Frente Revolucionária de Timor-Leste Independente, FRETILIN), які падтрымліваў «універсальныя дактрыны сацыялізму», а таксама «права на незалежнасць»[20]. Калі палітычнае становішча стала больш напружаным, група змяніла сваю назву і абвясціла сябе «адзіным легітымным прадстаўніком народа»[21]. Пад канец мая ўтварылася трэцяя партыя, Тыморская народная дэмакратычная асацыяцыя  (англ.) (парт.: Associacão Popular Democratica Timorense, APODETI). Першапачаткова названая Асацыяцыяй за інтэграцыю Тымора ў Інданезію (парт.: Associacão Integraciacao de Timor Indonesia), яна мела адпаведныя погляды[22][23] і выказвала асцярогі наконт таго, што незалежны Усходні Тымор будзе эканамічна слабы і ўразлівы[22].

 
FRETILIN атрымаў уладу пасля грамадзянскай вайны і абвясціў Усходні Тымор незалежным 28 лістапада 1975 года.

Інданезійскія нацыяналістычныя і вайсковыя колы, асабліва з ліку лідараў разведкі  (англ.) і службы адмысловых аперацый, бачылі ў партугальскай рэвалюцыі зручны выпадак для аб’яднання Усходняга Тымора з Інданезіяй. Цэнтральны ўрад і армія былі напалоханы тым, што Усходні Тымор пад кіраваннем левых можа стаць базай для ўварвання ў Інданезію, а таксама што незалежны Усходні Тымор можа натхніць сэцэсіянісцкія настроі ў інданезійскіх правінцыях. Страх нацыянальнай дэзынтэграцыі быў і ў вайскоўцаў, блізкіх да Сухарта, і заставаўся потым адной з галоўных прычын, праз якія Інданезія не давала Усходняму Тымору незалежнасці ці прынамсі аўтаноміі да канца 1990-х[24]. Арганізацыі ваеннай разведкі спрабавалі скарыстаць стратэгію мірнай анексіі, пашыраючы гэтую ідэю праз APODETI[25].

У студзені 1975 года UDT і FRETILIN заснавалі часовую кааліцыю, мэтай якой было атрыманне Усходнім Тыморам незалежнасці[26][27]. У той жа час аўстралійскі ўрад паведаміў пра тое, што Нацыянальная армія Інданезіі  (руск.) ладзіць у Лампунгу  (руск.) вучэнні перад уварваннем[28]. Цягам месяцаў інданезійскае падраздзяленне спецыяльных аперацый Opsus таемна падтрымлівала APODETI падчас аперацыі «Камода» (індан.: Operasi Komodo). Вінавацячы па тэлебачанні лідараў FRETILIN у камунізме і сеючы нязгоды ў кааліцыі з UDT, інданезійскі ўрад ініцыяваў нестабільнасць ва Усходнім Тыморы і, на думку назіральнікаў, стварыў нагоду для далейшага ўварвання[29][30][31][32]. У маі напруга паміж дзвюма групоўкамі прывяла да выхаду UDT з кааліцыі[33][34].

У спробе дамовіцца пра будучыню Усходняга Тымора партугальская камісія па дэкаланізацыі сабрала канферэнцыю ў Макаа ў чэрвені 1975 года. FRETILIN байкатавала сустрэчу ў знак пратэсту супраць прысутнасці APODETI; прадстаўнікі UDT і APODETI выказалі незадаволенасць, заявіўшы, што байкот ускладняў працэс дэкаланізацыі[35]. У сваіх мемуарах 1987 года («Фуну: Незавершаная сага Усходняга Тымора») лідар FRETILIN Жазэ Рамуш-Орта ўспамінае сваю «моцную нязгоду» з адмовай партыі пайсці насустрач. «Гэта», піша ён, «было адной з нашых тактычных палітычных памылак, якой я не магу знайсці здаровага тлумачэння»[36][37].

Пераварот, грамадзянская вайна і абвяшчэнне незалежнасці правіць

Канфлікт дасягнуў кульмінацыі ў сярэдзіне 1975 года, калі чуткі пра сілавы захоп улады пачалі цыркуляваць у абедзвюх партыях, што выступалі за незалежнасць[38]. У жніўні 1975-га UDT здзейсніла пераварот у сталіцы Дылі і пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Рамуш-Орта апісвае супрацьстаянне як «крывавае», паведамленні пра гвалт паступалі з абодвух бакоў. Ён цытуе Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, які налічыў 2—3 тысячы чалавек ахвярамі вайны[39][40]. Партугальскаму ўраду з-за баявых дзеянняў давялося пераехаць на востраў Атаура  (руск.) (парт.: Ataúro)[41][42]. FRETILIN разграміла сілы UDT праз два тыдні, нямала здзівіўшы гэтым Інданезію і Партугалію[43]. Лідары UDT адступілі ў кантраляваны інданезійцамі Заходні Тымор. 7 верасня яны заклікалі да інтэграцыі Усходняга Тымора з Інданезіяй[42][44][45][46][47].

 
Карта сумежнай з Інданезіяй акругі Усходняга Тымора Бабанару  (руск.). Вайсковыя сутыкненні працягнуліся ў гэтым рэгіёне і пасля грамадзянскай вайны, розныя населеныя пункты былі захоплены Інданезіяй да ўварвання.

Заваяваўшы кантроль над Усходнім Тыморам, FRETILIN пачаў адбіваць атакі з захаду, што зыходзілі ад Нацыянальнай арміі Інданезіі і невялікай групы войскаў UDT[48][49][50]. Інданезія захапіла пагранічны горад Батугадэ  (ням.) (парт.: Batugade) 8 кастрычніка 1975 года; змешчаныя побач Балібо  (ням.) (парт.: Balibo) і Маліяна  (англ.) (парт.: Maliana) былі ўзяты васьмю днямі пазней[51]. Падчас нападу на Балібо працаўнікі аўстралійскага тэлебачання, пазней названыя «пяцёркай Балібо»  (англ.) (англ.: Balibo Five), былі забіты інданезійскімі салдатамі[52]. Прадстаўнікі Інданезіі заяўлялі, што іх смерць выпадковая, а ўсходне-тыморскія сведкі казалі, што гэтыя журналісты забіты наўмысна. Смерць журналістаў і наступныя кампаніі і разборы прыцягнулі міжнародную ўвагу і павялічылі падтрымку незалежнасці Усходняга Тымора[53].

У пачатку лістапада міністры замежных спраў Інданезіі і Партугаліі сустрэліся ў Рыме, каб абмеркаваць рэзалюцыю з нагоды канфлікту. Нягледзячы на тое, што ніхто з тыморскіх лідараў не быў запрошаны на перамовы, FRETILIN паслаў паведамленне, што выказвае гатовасць працаваць з Партугаліяй. Сустрэча скончылася тым, што абодва бакі пагадзіліся на сустрэчу Партугаліі з палітычнымі лідарамі Усходняга Тымора, але сустрэча так і не адбылася[54][55][56]. У сярэдзіне лістапада інданезійскія войскі пачалі аблогу з мора горада Атабаэ  (ням.) (парт.: Atabae) і захапілі яго да канца месяца[57][58].

Незадаволеныя нячыннасцю Партугаліі, лідары FRETILIN былі ўпэўнены, што яны змогуць стрымліваць інданезійскае наступленне эфектыўней, калі абвесцяць незалежнасць краіны. Камісар па пытаннях нацыянальнай палітыкі Мары Алкатыры  (англ.) (парт.: Mari Alkatiri) здзейсніў дыпламатычны тур па Афрыцы, атрымліваючы падтрымку ад розных урадаў. Паводле FRETILIN, у гэтых падарожжах Усходні Тымор атрымаў запэўненні пра прызнанне новай дзяржавы ад дваццаці пяці краін свету, уключаючы КНР, Кубу, Мазамбік, СССР і Швецыю. Куба захоўвае блізкія адносіны з Усходнім Тыморам і ў XXI стагоддзя. 28 лістапада 1975 года FRETILIN аднабакова абвясціў незалежнасць  (англ.) і стварыў Дэмакратычную Рэспубліку Усходні Тымор[59][60].

Інданезія абвясціла, што лідары APODETI і UDT на наступны дзень абвясцілі захоплены яе войскамі рэгіён у Балібо незалежным ад Усходняга Тымора і аднеслі яго да Інданезіі. Але гэта «дэкларацыя Балібо» была створана інданезійскай разведкай і падпісана на Балі. Надалей яна апісвалася як «дэкларацыя Балібахонг» (індан.: Deklarasi Balibohong) — назва заснавана на гульні слоў, што ўключае інданезійскае слова «хлусня»[61][62]. Партугалія не прыняла абедзве дэкларацыі, і інданезійскі ўрад ухваліў ваеннае ўмяшанне для пачатку анексіі Усходняга Тымора[63].

Уварванне правіць

 
Ход інданезійскага ўварвання.
 
Міністр замежных спраў Інданезіі Адам Малік  (руск.) меркаваў, што лік забітых тыморцаў у першыя два гады быў роўны «50 ці, магчыма, 80 тысячам чалавек»[64].

7 снежня 1975 года інданезійскія войскі ўвайшлі ва Усходні Тымор. Аперацыя Лотас (індан.: Operasi Seroja) стала самай маштабнай ваеннай аперацыяй, калі-небудзь праведзенай Інданезіяй[63][65]. Паводле слоў Рамуш-Орты, войскі ваеннай арганізацыі FRETILIN, Falintil  (англ.) (парт.: Forças Armadas da Libertação Nacional de Timor-Leste, заманілі войскі Нацыянальнай арміі Інданезіі на вуліцы Дылі, і 400 дэсантнікаў былі забіты, як толькі яны спусціліся ў горад[66]. Angkasa Magazine паведамляе пра 35 забітых інданезійскіх вайскоўцаў і 122 з боку Falintil[67]. Да канца года 10 000 вайскоўцаў акупавалі Дылі, а іншыя 20 000 распаўсюдзіліся па ўсім Усходнім Тыморы[66][68]. Бачачы значную перавагу інданезійскай арміі, камандаванне Falintil адвяло войскі ў горы, дзе яны працягнулі партызанскія баявыя аперацыі[69]. Паведамлялася, што інданезійскія салдаты ў гарадах, у прыватнасці ў Дылі, забівалі без разбору мірных грамадзян, у тым ліку гвалтуючы і забіваючы жанчын і дзяцей[70][71][72][73][74].

У сакавіку 1976 года лідар UDT Франсішку Лопеш да Круш (парт.: Francisco Lopes da Cruz) паведаміў, што падчас уварвання былі забіты 60 тысяч тыморцаў. Дэлегацыя інданезійскіх працаўнікоў па аказанні дапамогі насельніцтву пагадзілася з гэтай статыстыкай[75]. У інтэрв’ю 5 красавіка 1977 года з The Sydney Morning Herald  (руск.) міністр замежных спраў Інданезіі Адам Малік (індан.: Adam Malik) сказаў, што лік забітых быў «пяцьдзясят ці, магчыма, восемдзясят тысяч чалавек»[64]. Інданезійскі ўрад прадставіў анексію Усходняга Тымора як антыкаланіяльную дзейнасць. Буклет  (руск.) інданезійскага МЗС 1977 года, азагалоўлены «Дэкаланізацыя ва Усходнім Тыморы», аддаваў даніну «свяшчэннаму праву самавызначэння»[76] і прызнаваў APODETI сапраўднымі прадстаўнікамі ўсходне-тыморскай большасці. У ім гаварылася, што папулярнасць FRETILIN з’яўляецца вынікам «палітыкі пагроз, шантажу і тэрору»[27]. Надалей інданезійскі міністр замежных спраў Алі Алатас  (руск.) (індан.: Ali Alatas) паўтарыў гэту пазіцыю ў сваіх мемуарах 2006 года («Каменьчык у чаравіку: Дыпламатычная барацьба за Усходні Тымор»)[77]. Інданезія сцвярджала пасля ўварвання, што падзел вострава на заходнюю і ўсходнюю часткі быў «вынікам каланіяльнага прыгнёту» з боку галандскай і партугальскай імперый. Таму, згодна інданезійскаму ўраду, анексія Усходняга Тымора і стварэнне 27-й правінцыі было проста чарговым крокам да аб’яднання архіпелага, якое пачалося ў 1940-х[23].

Рэакцыя ААН і міжнароднае права правіць

На наступны дзень пасля ўварвання камітэт Генеральнай асамблеі ААН быў скліканы для абмеркавання сітуацыі. Дзяржавы-саюзнікі Інданезіі, уключаючы Індыю, Малайзію і Японію, напісалі рэзалюцыю, якая ганіць Партугалію і тыморскія палітычныя партыі за кровапраліцце; яна была адхілена ў карысць праекта, падрыхтаванага Алжырам, Гаянай, Кубай, Сенегалам і іншымі. Рэзалюцыя ГА 3485 (XXX) была прынята 12 снежня, у ёй утрымліваўся заклік да Інданезіі «адступіць без прамаруджвання»[78][79]. Дзесяццю днямі пазней Савет бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю 384 (1975), якая паўтарае заклік рэзалюцыі Генасамблеі да неадкладнага інданезійскага адступлення[80]. Годам пазней Савет выказаў тую ж думку ў рэзалюцыі 389 (1976), а Генасамблея прымала падобныя ж рэзалюцыі, што заклікаюць да самавызначэння Усходняга Тымора, з 1976 па 1982 год[81]. Урады буйных краін, такіх як Кітай і ЗША, былі супраць далейшых дзеянняў; меншыя краіны, такія як Гвінея-Бісау, Ісландыя і Коста-Рыка, былі адзінымі дэлегацыямі, што заклікалі да цвёрдага ціску рэзалюцыямі[82]. Рэзалюцыя 1982 года заклікала Генеральнага сакратара ААН «ініцыяваць нарады з усімі уцягнутымі сіламі, каб знайсці шлях да дасягнення ўсебаковага ўрэгулявання праблемы»[83].

Юрыст Роджэр С. Кларк (англ.: Roger S. Clark) адзначае, што ўварванне Інданезіі і акупацыя парушаюць два ключавыя прынцыпы міжнароднага права  (руск.): права на самавызначэнне і забарона на агрэсію. Ні петыцыя 7 верасня 1975 года, што прызывала да інтэграцыі, ні наступная рэзалюцыя «Народнага сходу» ў маі 1976 года не маглі быць прызнаны «інфармаванымі і дэмакратычнымі працэсамі, праведзенымі бесстаронна, і заснаванымі на ўсеагульным выбарчым праве», як патрабавала рэзалюцыя 1541 (XV), што ўстанавіла дырэктывы норм самавызначэння. У петыцыях таксама былі іншыя неадпаведнасці вымогам[84].

Выкарыстанне Інданезіяй ваеннай сілы ва Усходнім Тыморы з’яўлялася парушэннем першай часткі статута ААН, якая абвяшчае: «Усе Члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый устрымліваюцца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай ці яе прымянення супраць тэрытарыяльнай недатыкальнасці ці палітычнай незалежнасці любой дзяржавы…» Некаторыя назіральнікі пярэчаць, што Усходні Тымор не быў дзяржавай на час уварвання і таму не быў абаронены статутам ААН. Гэта прэтэнзія паўтарае нідэрландскія пярэчанні падчас нацыянальнай рэвалюцыі ў Інданезіі. Юрыстка Сьюзан Маркс зважае на тое, што, калі Усходні Тымор лічыўся партугальскай калоніяй, тады б «былі сумневы наконт ужывання гэтага пункта [раздзел I статута ААН] у кантэксце ўзброенага канфлікту паміж каланіяльнай сілай і яе калоніяй, але ці наўрад можа падпадаць пад сумнеў тое, што яна ставіцца да ўжывання сілы адной суверэннай дзяржавы да калоніі іншай»[85].

Інданезійскае панаванне правіць

17 снежня Інданезія сфарміравала Часовы ўрад Усходняга Тымора (ЧУУТ) на чале з Арналду душ Рэйш Араўжу (парт.: Arnaldo dos Reis Araújo) з APODETI і яго намеснікам Лопешам да Крушам з UDT[86][63]. Большасць крыніц апісвае гэту структуру як прадукт інданезійскіх вайскоўцаў[87][88][89][90][91][92]. Адной з першых ініцыятыў ЧУУТ было стварэнне «Народнай асамблеі», што складалася з абраных прадстаўнікоў і лідараў «з розных сфер тыморскага жыцця»[93]. Як і сама ЧУУТ, асамблея звычайна лічыцца інструментам прапаганды, створанай інданезійскай арміяй; хоць міжнародных журналістаў і запрасілі асвятліць сустрэчу групы ў маі 1976 года, іх перамяшчэнне значна абмежавалі[94][95][88][96]. Асамблея стварыла запыт фармальнай інтэграцыі ў Інданезію, які Джакарта апісала як «акт самавызначэння» ва Усходнім Тыморы[97].

Інданезійскія кампаніі супраць руху супраціўлення правіць

Лідары інданезійскай разведкі, якія мелі ўплыў на прэзідэнта Сухарта, думалі, што ўварвацца, падавіць супраціўленне FRETILIN і інтэграваць захопленыя тэрыторыі з Інданезіяй будзе хутка і параўнальна бязбольна. Наступныя інданезійскія дзеянні былі разбуральны для Усходняга Тымора і прывялі да гіганцкіх выдаткаў Інданезіі, а таксама падарвалі яе аўтарытэт на сусветнай арэне і ў выніку прывялі да паражэння. Журналіст — аглядчык інданезійскай палітыкі Адам Шварц мяркуе, што той факт, што падтрымка вайскоўцаў толькі нязначна зменшылася ў выніку пралікаў разведкі і паражэнняў сярэдзіны 1970-х гадоў паказвае ступень дамінавання ваенных у інданезійскай палітыцы[24]. Усходні Тымор быў трэніровачным палігонам для афіцэрскага саставу, што атрымаў навыкі ў вобласці тактыкі для падаўлення сепаратыстаў у Ачэху і Папуа і быў асновай забеспячэння дамінавання ваенных у Інданезіі[98].

 
Помнік інтэграцыі ў Дылі быў падораны ўрадам Інданезіі  (англ.) ў знак вызвалення ад каланіялізму.

Інданезія ізалявала Усходні Тымор ад астатняга свету, за выняткам некалькіх гадоў у канцы 80-х і пачатку 90-х, заяўляючы пра тое, што пераважная большасць жыхароў Усходняга Тымора падтрымлівае інтэграцыю. Гэтай пазіцыі прытрымлівася інданезійскія СМІ, сочачы за тым, каб прыняцце жыхарамі інтэграцыі з Інданезіяй было тым, што само сабой разумеецца, і не з’яўлялася праблемай для большасці інданезійцаў[99].

З верасня 1977 года інданезійскія войскі пачалі тое, што афіцыйныя прадстаўнікі Каталіцкай царквы ва Усходнім Тыморы назавуць кампаніяй «акружэння і вынішчэння»[100]. 35 000 салдатаў з войскаў Нацыянальнай арміі атачалі тэрыторыі, дзе падтрымлівалі FRETILIN і забівалі сотні мужчын, жанчын і дзяцей. За паветранымі і марскімі бамбардзіроўкамі ішлі наземныя атрады, якія знішчалі вёскі і сельскагаспадарчую інфраструктуру. У гэты перыяд, як мяркуюць, забілі некалькі тысяч чалавек[101][102][103]. Падчас перастрэлак з інданезійскімі войскамі ў снежні 1978 года быў забіты лідар FRETILIN Нікалау Лабату  (руск.) (парт.: Nicolau Lobato). Яго наступнікам быў Шанана Гужмау (парт.: Xanana Gusmão), які спрыяў стварэнню Нацыянальнага савета супраціўлення мауберэ  (ням.) (парт.: Conselho Nacional da Resistência Maubere, CNRM), арганізацыю для асоб і груп, якія выступалі супраць акупацыі[104].

Інданезійскія войскі змясцілі дзясяткі тысяч чалавек у лагеры, дзе яны галадалі[105][106][107]. Радыё FRETILIN сцвярджала, што інданезійскія самалёты раскідвалі баявыя хімічныя рэчывы, а некаторыя назіральнікі, уключаючы біскупа Дылі, сцвярджалі, што бачылі скінуты ў сельскай мясцовасці напалм[108]. У 1981 годзе войскі пачалі аперацыю «Кеаманан» (індан.: Operasi Keamanan), якую некаторыя назвалі праграмай «плот з ног». 50 тысячам усходне-тыморскіх мужчын і хлопчыкаў было загадана перайсці праз горы і выцесніць партызан у цэнтральную частку рэгіёна. Аперацыя правалілася, народнае абурэнне супраць акупацыі стала мацней, чым калі-небудзь[109][110]. Войскі Інданезіі праводзілі шматлікія аперацыі па знішчэнні войскаў FRETILIN, што хаваліся ў горах, і праводзілі асобныя атакі на працягу наступных дзесяці гадоў. У гарадах і вёсках тым часам пачаў з’яўляцца негвалтоўны рух супраціўлення[111].

У той жа час інданезійскія сілы пачалі маштабную кампанію па забойствах, катаваннях, выкраданнях  (англ.), палітычных зняволеннях і іншым парушэнні чалавечых правоў[112][113][114][115][116]. Пачынаючы з 1981 года інданезійскія чыноўнікі пачалі адпраўляць тысячы зняволеных на востраў Атаура, мясцовыя ўмовы Міжнародная амністыя апісала як «жахлівыя»[117][118][119]. Масавыя забойствы насельніцтва інданезійскімі вайскоўцамі былі дакументаваны па ўсім Усходнім Тыморы. У верасні 1981 года 400 мірных грамадзянаў былі забіты ў Лаклуце  (ням.) (парт.: Lacluta), у жніўні 1983 года 200 чалавек былі спалены жыўцом у вёсцы Срэраш, іншыя 500 былі забіты каля змешчанай непадалёк рэкі. Сведка, які даваў паказанні ў аўстралійскім сенаце, сказаў, што салдаты разбівалі галовы маленькіх дзяцей аб камяні[120][121][122][123][124].

Падазраваных у супрацьдзеянні інтэграцыі часта арыштоўвалі і катавалі[125][126][127][128]. У 1983 годзе Міжнародная амністыя апублікавала інструкцыі для ваеннага персаналу, у якіх апісвалася, як прычыняць фізічныя і маральна пакуты, і перасцярогі войскам «унікаць фатаграфавання падчас катаванняў (электрычным токам, распрананнем дагала і г.д.)»[129]. У сваіх мемуарах 1997 года («Незавершаная барацьба Усходняга Тымора: Усярэдзіне тыморскага супраціўлення») Канстансіа Пінта апісвае катаванні з боку інданезійскіх салдат: «З кожным пытаннем я атрымліваў два ці тры ўдары ў твар. Калі так моцна б’юць у твар, здаецца, што ён разломліваецца на часткі. Яны білі мяне па спіне і па баках рукамі, а потым — нагамі. [У іншым месцы] яны псіхалагічна катавалі мяне; яны не білі, але пагражалі забіць мяне. Яны нават паклалі на стол зброю»[130]. У кнізе Мішэль Тэрнер «Расказваючы пра Усходні Тымор: Персанальныя сведчанні 1942—1992» жанчына па імі Фаціма апісвае катаванні ў турме Дылі: «Яны прымушалі людзей сядаць на крэслы, ножкі якіх ставілі прысутнаму на пальцы ног. Так, гэта вар’яцтва. Салдаты змешвалі сваю мачу з ежай і давалі яе зняволеным. Яны выкарыстоўвалі электрашок і электрычныя машыны…»[131].

Гвалт над жанчынамі правіць

Жорсткае абыходжанне інданезійскіх вайскоўцаў з жанчынамі ва Усходнім Тыморы быў частым і добра задакументаваным[132][133][134][135][136]. У дадатак да адвольных затрыманняў, катаванняў і пазасудовых забойстваў жанчыны сутыкаліся са згвалтаваннямі і сексуальнымі дамаганнямі, часам толькі за тое, што іх сваякі бралі ўдзел у руху за незалежнасць. Дакладны лік ахвяр складана ацаніць з-за моцнага ваеннага кантролю падчас акупацыі і сораму, які адчуваецца ахвярамі. У справаздачы пра гвалт над жанчынамі ў Інданезіі і Усходнім Тыморы Amnesty International піша: «Жанчыны неахвотна паведамляюць пра гвалт і сэксуальныя дамаганні няўрадавым арганізацыям, не кажучы ўжо пра паліцыю ці армію»[137].

Іншымі формамі гвалту супраць жанчын з’яўляліся нападкі, застрашванне і прымусовыя шлюбы. Справаздача Amnesty расказвае пра выпадак жанчыны, прымушанай жыць з камандзірам у Баўкау  (руск.), якая пасля яе вызвалення штодня падвяргалася нападкам з боку войскаў[137]. Такія «шлюбы» адбываліся ўвесь час на ўсім працягу акупацыі[138]. Жанчын таксама падбухторвалі згаджацца на стэрылізацыю  (руск.), на некаторых аказвалі ціск для прыняцця гарманальных ін’екцый, часам без поўнага ведання пра іх уплыў[139].

У 1999 годзе даследчыца Рэбека Уінтэрс выпусціла кнігу «Буіберэ: Голас усходне-тыморскіх жанчын», якая апісвае мноства асабістых гісторый гвалту і жорсткага абыходжання з ранніх дзён акупацыі. Адна з жанчын расказвае, што яе дапытвалі паўголай, катавалі, да яе чапляліся і ёй пагражалі смерцю[140]. Другая апісвае, што ваенныя скавалі яе па руках і нагах, не раз гвалтавалі і дапытвалі тыднямі[141]. Жанчына, якая гатавала ежу партызанам з FRETILIN, была арыштавана, аб яе гасілі цыгарэты, катавалі электрычнасцю і прымусілі голай прайсці праз строй салдат у рэзервуар, напоўнены мачой і фекаліямі[142].

Прымусовы голад правіць

Праз то, што значную частку насельніцтва сагналі ў лагеры часовага ўтрымання, вытворчасць ежы значна скарацілася. У лагерах людзям было дазволена займацца земляробствам толькі на невялікіх участках зямлі непадалёк, сталае выкарыстанне адных і тых жа надзелаў знясільвала ўрадлівасць глебы. Недаяданне і голад прывялі да тысяч смярцей у канцы 70-х. Адзін з работнікоў царквы паведаміў, што ў адной акрузе штомесяц паміралі пяцьсот усходнетыморцаў[143]. World Vision International  (руск.) наведала Усходні Тымор у кастрычніку 1978 года і заявіла, што 70 тысяч жыхароў Усходняга Тымора знаходзяцца пад пагрозай голаду[144]. Прадстаўнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа паведамляў у 1979 годзе, што 80 адсоткаў насельніцтва аднаго з лагераў дрэнна харчуецца, а сітуацыя «дрэнная гэтак жа, як у нігерыйскай Біяфры»[145]. МКЧК папярэджваў, што «дзясяткі тысяч знаходзяцца на мяжы голаду»[146]. Інданезія паведаміла, што яна працуе ў гэтым кірунку праз кіраваны ўрадам Інданезійскі Чырвоны Крыж, але NGO Action for World Development аспрэчыла гэту інфармацыю, сказаўшы, што арганізацыя прадае атрыманую ёю гуманітарную дапамогу[143].

У 2006 годзе Камісія па ўстанаўленні праўды, прыняцці ўцекачоў і замірэнні ва Усходнім Тыморы выпусціла 2500-старонкавую справаздачу, якая вінаваціла інданезійскіх вайскоўцаў у выкарыстанні прымусовага голаду як зброі для знішчэння ўсходнетыморскага мірнага насельніцтва, і што вялікай колькасці насельніцтва было «адкрыта адмоўлена ў доступе да ежы ці яе крыніц». Справаздача, засноўваючыся на інтэрв’ю з больш за 8000 сведак, а таксама на інданезійскіх ваенных паперах і даных разведкі з міжнародных крыніц, гаварыла, што Інданезія выкарыстоўвала хімічную зброю і напалм для атручвання ежы і водных рэсурсаў[147][148]. Выніковая справаздача групы цытуе сведчанні асобных людзей, якім было адмоўлена ў ежы, і дэталі знішчэння ўраджаяў і скаціны інданезійскімі салдатамі[149]. У ёй колькасць загінулых ад голаду і хвароб у выніку акупацыі ацэньваецца прынамсі ў 73 тысяч чалавек[150].

Злоўжыванні з боку FRETILIN правіць

Інданезійскі ўрад паведаміў у 1977 годзе, што некалькі масавых пахаванняў, што змяшчаюць «тузіны» людзей, забітых FRETILIN, былі знойдзены каля Айлеу  (ням.) (парт.: Aileu) і Саме  (руск.) (парт.: Same)[151]. Міжнародная амністыя пацвердзіла гэтыя справаздачы ў 1985 годзе, а таксама выказала заклапочанасць з нагоды некалькіх пазасудовых забойстваў, за якія FRETILIN узяла адказнасць[152]. У 1997 годзе Human Rights Watch асудзіла серыю атак, ажыццёўленых FRETILIN, якія прывялі да смерці дзевяці мірных грамадзян[153].

Дэмаграфія і эканоміка правіць

 
Інданезійскі сцяг Усходняга Тымора (індан.: Timor Timur).

Партугальская мова была забаронена ва Усходнім Тыморы, інданезійская ж стала мовай урада, адукацыі і гандлю, у школах уведзена інданезійская школьная праграма. Афіцыйная інданезійская ідэалогія Панча Сіла  (руск.) (індан.: Pancasila) была пашырана на Усходні Тымор, пасаду дзяржаўнага службоўца маглі атрымаць толькі тыя, хто меў сертыфікат па ёй.

Усходнетыморскія анімісцкія вераванні не ўпісваліся ў канстытуцыйны ў Інданезіі  (руск.) монатэізм, што вылілася ў масавы пераход у хрысціянства. Партугальскае духавенства было заменена інданезійскім і лацінская і партугальская імша былі заменены інданезійскай[154]. Перад уварваннем менш за 30 працэнтаў насельніцтва Усходняга Тымора вызнавалі веру Рымскай каталіцкай царквы, у 1980-х ужо 80 % былі зарэгістраваны як католікі[154].

Усходні Тымор быў асабліва важны для ўрадавай трансміграцыйнай праграмы  (руск.), мэтай якой было перасяліць інданезійцаў з густанаселеных у менш населеныя рэгіёны. Цэнзура СМІ азначала, што стан канфлікту ва Усходнім Тыморы быў невядомы мігрантам, пераважна яванскім і балійскім рысавым фермерам. Пасля прыезду яны падвяргаліся атакам тыморскага супраціўлення і сталі аб’ектам абурэння мясцовых жыхароў, бо для рэалізацыі праграмы трансміграцыі ўрад прысвоіў вялікія ўчасткі зямлі. Хоць многія з мігрантаў і вярнуліся на радзіму, тыя, што засталіся, сыгралі ролю ў «інданезіязацыі» (англ.: Indonesianisation) Усходняга Тымора[155]. 662 сям’і трансмігрантаў (2208 чалавек) пасяліліся ва Усходнім Тыморы ў 1993 годзе[156], тады як прыблізна 150 000 інданезійскіх пасяленцаў жылі ў Тыморы ў сярэдзіне 90-х, уключаючы тых, хто працаваў у сферы адукацыі і адміністрацыі[157]. Міграцыя павялічыла незадаволенасць з боку тыморцаў, на працоўныя месцы якіх прыехалі больш прадпрымальныя імігранты[158].

Пасля ўварвання партугальскія камерцыйныя інтэрасы змяніліся інданезійскімі[159]. Граніца з Усходнім Тыморам адкрылася, што паслужыла прычынай наплыву заходнетыморскіх фермераў, а ў студзені 1989 года тэрыторыя адкрылася для прыватных інвестыцый. Эканамічнае жыццё ў гарадах перайшло пад кантроль бугіскіх, бутонскіх і макасарскіх прадпрымальнікаў-імігрантаў з Паўднёвага Сулавесі, тым часам як тавары з Усходняга Тымора экспартаваліся па дамоўленасці паміж вайсковымі чыноўнікамі і інданезійскімі бізнесменамі[160][161]. «Denok», фірма, што кантралявалася арміяй, манапалізавала некаторыя з найболей прыбытковых сфер эканомікі Усходняга Тымора, уключаючы экспарт сандалавага дрэва  (руск.), гасцінічны бізнес і імпарт спажывецкіх тавараў[162]. Найболей прыбытковай часткай гандлю групы была манаполія на экспарт кавы — найкаштоўнейшай таварнай культуры[163]. Інданезійскія прадпрымальнікі сталі дамінаваць у галінах, некантраляваных «Denok», а мясцовыя вытворцы партугальскага перыяду перайшлі на інданезійскі імпарт[162].

Галоўным адказам інданезійскага ўрада на крытыку карыстаных метадаў было падкрэсліванне аб’ёму інвестыцый краіны ў развіццё ва Усходнім Тыморы аховы здароўя, адукацыі, камунікацый, транспарту і сельскай гаспадаркі[164]. Усходні Тымор, тым не менш, заставаўся бедным, як і за стагоддзямі партугальскага каланіяльнага кіравання і інданезійскі крытык Джордж Адытджондра (індан.: George Aditjondro) выказаў пункт погляду, што канфлікт у раннія гады акупацыі прывёў да рэзкага падзення вытворчасці кавы і рысу, а таксама пагалоўя рагатай скаціны[165]. Іншыя крытыкі адзначаюць, што будаванне інфраструктуры часта ажыццяўлялася каб паспрыяць інданезійскім вайскоўцам і эканамічным інтэрасам[166]. Тым часам як вайскоўцы кантралявалі ключавыя прадпрыемствы, прыватныя інвестары, як інданезійскія, так і міжнародныя, унікалі гэтай тэрыторыі. Нягледзячы на паляпшэнні ў параўнанні з 1976 годам, справаздача інданезійскага ўрада 1993 года ацэньвала, што ў трох чвэрцях акруг Усходняга Тымора палова насельніцтва жыве за мяжой беднаты[167].

1990-я гады правіць

Змены ў руху супраціўлення і палітыцы Інданезіі правіць

Буйныя ўкладанні інданезійскага ўрада для паляпшэння інфраструктуры, аховы здароўя і адукацыі ва Усходнім Тыморы не скончылі з супраціўленнм тыморцаў інданезійскаму кіраванню[168]. Хоць у 1980-х сілы FRETILIN скараціліся да некалькіх соцень узброеных людзей, надалей арганізацыя наладзіла кантакты з моладдзю, асабліва ў Дылі, пасля чаго аформілася няўзброенае грамадзянскае супраціўленне, што імкнулася да самавызначэння.

Многія з удзельнікаў пратэстнага руху былі дзецьмі на момант уварвання і атрымалі адукацыю ўжо пры інданезійцах. Яны абураліся рэпрэсіямі тыморскага культурнага і палітычнага жыцця інданезійскай уладай, адчувалі змяшаныя пачуцці з нагоды эканамічнага развіцця Тымора Інданезіяй і гаварылі ў побыце на партугальскай, настойваючы на сваім партугальскім паходжанні. Шукаючы дапамогі ад Партугаліі ў самавызначэнні, яны цвёрда лічылі, што Інданезія — акупацыйная сіла[169]. За мяжой такія члены FRETILIN, як былы журналіст Жазэ Рамуш-Орта (пасля — прэм’ер-міністр і прэзідэнт), зважалі на іх сітуацыю на дыпламатычных сустрэчах[170].

Саслабелае ўзброенае супраціўленне заахвоціла інданезійскі ўрад адкрыць у 1988 годзе Усходні Тымор для паляпшэння яго камерцыйных перспектыў, уключаючы скасаванне забароны на падарожжы ў рэгіён журналістаў. Новая палітыка ў гэтым дачыненні сталі вынікам дзейнасці міністра замежных спраў Алі Алатаса, нягледзячы на пярэчанні вайсковых лідараў, якія баяліся страціць кантроль. Алатас і дыпламаты схілілі Сухарта да змены палітыкі ў якасці адказу на міжнародныя рэзалюцыі. У канцы 1989 года ваенны камандзір Мулядзі быў заменены Рудольфам Вароў (індан.: Rudolf Warouw), які паабяцаў больш «пераканаўчы» падыход да праціўнікаў інтэграцыі. Абмежаванні на вандраванні ўсярэдзіне тэрыторыіі аслабілі, многіх палітычных зняволеных адпусцілі, а катаванні ў допытах сталі выкарыстоўваць радзей. Вароў спрабаваў павялічыць вайсковую дысцыпліну: у лютым 1990 года інданезійскі салдат быў асуджаны за неправамерныя паводзіны ва Усходнім Тыморы. Гэта стала першым такім дзеяннем з часоў уварвання[171].

Зніжэнне страху пераследу натхніла рухі супраціўлення; антыінтэграцыйныя пратэсты суправаджалі кожны прыезд высокапастаўленых асоб ва Усходні Тымор, уключаючы прыезд папы Яна Паўла II у 1989 годзе[158]. Сканчэнне «халоднай вайны» скасавала вялікую частку апраўданняў заходняй падтрымкі акупацыі Інданезіяй. Праблемы самавызначэння і праў чалавека атрымалі міжнародную ўвагу і рабілі далейшы ціск на Інданезію[172]. Пазнейшыя падзеі ва Усходнім Тыморы ў 90-х гадах дапамаглі ашаламляльна павялічыць цікавасць да яго з боку міжнароднай супольнасці, што значна паскорыла актыўнасць супраціўлення[173].

Масавае забойства на могілках Санта-Круш правіць

 
Масавае забойства на могілках Санта-Круш  (англ.) адбылося падчас мемарыяльнай працэсіі  (руск.) да магілы Себасцьяна Гоміша (парт.: Sebastião Gomes).

12 лістапада 1991 года падчас мемарыяльнай імшы па забітым інданезійскімі войскамі юнаку дэманстранты колькасцю дзвюх з паловай тысяч чалавек разгарнулі сцяг FRETILIN і плакаты з лозунгамі за незалежнасць; дэманстрацыя была шумнай, але мірнай[174]. Пасля нядоўгай сутычкі паміж інданезійскімі войскамі і пратэстоўцамі[175] дзвесце інданезійскіх салдат адкрылі агонь па натоўпе, забіўшы сама меней дзве з паловай сотні тыморцаў[176][177][178].

Паказанні сведак замежнікаў хутка дайшлі да міжнародных агенцтваў навін, а відэазапіс забойстваў шмат разоў транслявалі па тэлебачанні[179][180][181]. У адказ на забойства актывісты па ўсім свеце выяўлялі салідарнасць з Усходнім Тыморам, а думкі пра самавызначэнне зноў загучалі настойліва[182]. Tapol  (англ.), брытанская арганізацыя, створаная ў 1973 годзе для падтрымання дэмакратыі ў Інданезіі, павялічыла аб’ём сваёй працы ва Усходнім Тыморы. У ЗША заснавалі арганізацыю East Timor Action Network  (англ.) (цяпер East Timor and Indonesia Action Network, ETAN), якая неўзабаве адкрыла аддзяленні ў дзесяці гарадах краіны. [183]. Іншыя групы салідарнасці з’явіліся ў Аўстраліі, Бразіліі, Германіі, Ірландыі, Малайзіі, Партугаліі і Японіі.

Асвятленне забойстваў было жывым прыкладам таго, як выраслі новыя інданезійскія СМІ, і як усё больш і больш цяжка для «Новага парадку» кантраляваць інфармацыю, што паступае і зыходзіць з Інданезіі, а таксама таго, што па сканчэнні «халоднай вайны» ўрад усё больш і больш пападаў пад пільную ўвагу міжнароднай супольнасці[184]. Усё большы лік прадэмакратычна настроеных студэнцкіх груп і іх выданняў пачалі адкрыта і крытычна абмяркоўваць не толькі Усходні Тымор, але таксама і сам «Новы парадак» і агульную гісторыю, і будучыню Інданезіі[182][184][185][186].

Вострае неадабрэнне дзеянням арміі выказала не толькі міжнароднай супольнасць, але і прадстаўнікі інданезійскай эліты. Але масавае забойства паслужыла нагодай для скасавання аблягчэння доступу на ўсходнюю частку вострава, ажыццёўленага ў 1989 годзе, і пачатку новага перыяду рэпрэсій[98]. Вароў быў зняты з паста, а «больш гнуткі» падыход да супраціўлення быў згорнуты яго начальнікамі. Падазраваных ў сімпатыі да FRETILIN арыштоўвалі, павялічылася колькасць парушэнняў праў чалавека, а забарона на знаходжанне замежных журналістаў была адноўленая. Узначаленае Прабова Субіянта  (руск.) спецпадраздзяленне інданезійскай арміі Капасус  (англ.) (індан.: Kopassus) арганізавала трэніроўкі бандам, адметнай рысай якіх былі чорныя капюшоны, каб яны зламілі апошняе супраціўленне[98]. У выніку нянавісць усходніх тыморцаў да інданезійскай ваеннай акупацыі ўзмацнілася[187].

Арышт Шананы Гужмау правіць

20 лістапада 1992 года лідар FRETILIN Шанана Гужмау быў арыштаваны інданезійскімі ўладамі[188]. У маі ён быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за «паўстанне»[189], але надалей прысуд быў заменены на зняволенне тэрмінам у дваццаць гадоў[190]. Арышт прызнанага лідара супраціўлення стаў вялікай праблемай антыінтэграцыйнага руху ва Усходнім Тыморы, але Гужмау працягваў быць знакам надзеі нават з турмы Чыпінанг  (англ.)[173][188]. Тым часам негвалтоўнае супраціўленне ўсходнетыморцаў працягвалася. Калі тагачасны прэзідэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Інданезію ў 1994 годзе, дваццаць дзевяць усходнетыморскіх студэнтаў пікетавалі пасольства ЗША ў знак пратэсту супраць падтрымкі імі Інданезіі[191].

У той жа час назіральнікі-праваабаронцы прыцягнулі ўвагу да парушэнняў з боку інданезійскіх войскаў і паліцыі, якія працягваліся. Справаздача Human Rights Watch 1995-га года адзначае, што «колькасць злоўжыванняў на тэрыторыі [вострава] працягвае расці», уключаючы катаванні, знікненні і абмежаванні фундаментальных праў [чалавека][192]. Пасля серыі бунтаў у верасні і кастрычніку Amnesty International крытыкавала інданезійскія ўлады за хвалю выпадковых арыштаў і катаванняў. У дакладзе арганізацыі паказваецца, што затрыманых білі металічнымі прутамі, збівалі нагамі, рэзалі ім скуру і пагражалі смерцю[193].

Нобелеўская прэмія міру правіць

У 1996 годзе да Усходняга Тымора нечакана была прыцягнута сусветная ўвага, калі Нобелеўскую прэмію міру за «высілкі па справядлівым і мірным вырашэнні канфлікту ва Усходнім Тыморы» атрымалі біскуп Карлуш Белу і палітычны дзеяч Жазэ Рамуш-Орта[194]. Нобелеўскі камітэт паказаў у сваім прэс-рэлізе, што ён спадзяецца, што ўзнагарода «стане стымулам да знаходжання дыпламатычнага вырашэння канфлікту ва Усходнім Тыморы, засноўваючыся на праве народаў на самавызначэнне»[194]. Паводле слоў Ірвіна Эбрамса  (англ.) (англ.: Irwin Abrams):

Для Інданезіі ўручэнне прэміі было прычынай для сораму… У публічных заявах урад паспрабаваў адлучыць лаўрэатаў адзін ад аднаго, нехаця прызнаючы прэмію біскупа Белу, над якім, на думку ўрада, ёй можа ажыццяўляць нейкі кантроль, і адначасна вінавацячы Рамуш-Орта ў адказнасці за зверствы падчас грамадзянскага супрацьстаяння ва Усходнім Тыморы і завучы яго палітычным апартуністам. На цырымоніі ўзнагароджання старшыня Нобелеўскага камітэта Сеерстэда адказаў на гэтыя вінавачанні, паказаўшы, што падчас грамадзянскага канфлікту Рамуш-Орта нават не быў у краіне і пасля вяртання ён спрабаваў памірыць дзве партыі[195].

Дыпламаты з Інданезіі і Партугаліі тым часам працягвалі праводзіць кансультацыі, патрэбныя па рэзалюцыі ГА ААН 1982 года і арганізавалі серыю сустрэч для таго, каб вырашыць праблему, якую міністр замежных спраў Алі Алатас назваў «каменьчыкам у інданезійскім чаравіку»[196][197].

Канец інданезійскага кіравання правіць

Адноўленыя спробы пасярэдніцтва паміж Інданезіяй і Партугаліяй пад эгідай ААН пачаліся ў пачатку 1997 года[198].

Змены ў Інданезіі правіць

 
Бухарудзін Юсуф Хабібі прымае прэзідэнцкую прысягу 21 мая 1998 года.

Незалежнасць Тымора ці яго рэгіянальная аўтаномія былі немагчымыя падчас «Новага парадку» Сухарта. Нягледзячы на тое, што інданезійская грамадская думка ў 1990-я гады нібыта разумела становішча ў Тыморы, сярод інданезійцаў была шырока пашырана боязь, што незалежны Усходні Тымор можа дэстабілізаваць адзінства ўсёй Інданезіі[199].

Азіяцкі фінансавы крызіс  (руск.) прывёў да вялікіх змен у Інданезіі і паспрыяў адстаўцы Сухарта ў маі 1998 года, скончыўшы яго 32-гадовае кіраванне[200]. Прабова, які знаходзіўся ў той час ужо ва ўпраўленні Інданезійскага стратэгічнага рэзерву, адправіўся ў выгнанне ў Іарданію, а вайсковыя аперацыі ва Усходнім Тыморы каштавалі збяднеламу інданезійскаму ўраду мільён долараў у дзень[98]. «Рэфармацыя» (індан.: Reformasi) стала пераходным перыядам палітычнай адкрытасці, уключаючы раней нечуваныя дэбаты па інданезійскіх адносінах з Усходнім Тыморам.

Апошнія месяцы 1998 года дыскусіі праводзіліся ў Дылі, прытым рух ішоў у кірунку рэферэндуму[98]. Міністр замежных Алатас апісаў планы паступовай перадачы рэгіёну аўтаноміі, што пазней вядзе да магчымай незалежнасці як «суцэльныя праблемы, ніякай карысці» для Інданезіі[201]. 8 чэрвеня 1998 года, праз тры тыдні пасля заняцця пасады наступнік Сухарта Бухарудзін Юсуф Хабібі (індан.: Bacharuddin Jusuf Habibie) анансаваў, што Інданезія прапануе Усходняму Тымору адмысловы план атрымання аўтаноміі[200].

У канцы 1998 года аўстралійскі ўрад напісаў Інданезіі ліст, апавяшчаючы пра змену аўстралійскай знешняй палітыкі ў дачыненні праблемы і раячы пачаць рэферэндум пра незалежнасць цягам наступных дзесяці гадоў. Прэзідэнт Хабібі ўбачыў у гэтым намёк на «каланіяльнае кіраванне» з боку Інданезіі і вырашыў склікаць рэферэндум па гэтым пытанні[202].

Інданезія і Партугалія 5 мая абвясцілі, што дасягнулі да пагаднення правесці рэферэндум, у якім жыхары Усходняга Тымора змогуць выбраць паміж аўтаноміяй ці незалежнасцю. Галасаванне пад кіраваннем місіі ААН ва Усходнім Тыморы  (англ.) (МААНУТ) мусілі правесці 8 жніўня, але ж адклалі да 30-га. Інданезія таксама ўзяла на сябе адказнасць за бяспеку, што выклікала турботу ва Усходнім Тыморы; аднак многія назіральнікі лічылі, што ў адваротным выпадку Інданезія забараніла б замежным міратворцам знаходзіцца ў Тыморы падчас галасавання[203].

Рэферэндум 1999 года правіць

Калі групы, што выступалі за аўтаномію і незалежнасць, пачалі агітацыйную кампанію, некалькі паўвайсковых усходнетыморскіх груповак, што выступалі за інтэграцыю, пачалі пагражаць гвалтам і, пазней, сталі яго ўжываць па ўсёй краіне. Вінавацячы МААНУТ у падтрымцы незалежнасці, групы былі навучаныя інданезійскімі вайскоўцамі і супрацоўнічалі з імі. Перад абвяшчэннем Майскага дагавора дзясяткі ўсходнетыморцаў былі забіты ў выніку нападу ў Лікісе  (ням.). 16 мая 1999 года ў вёсцы Атара банда, што суправаджалася інданезійскімі вайскоўцамі, атакавала людзей, якіх яны палічылі актывістамі кампаніі за незалежнасць; у чэрвені іншая група напала на офіс МААНУТ у Маліяне  (ням.). Інданезійскія ўлады заяўлялі, што не могуць спыніць гвалт паміж бакамі, але Рамуш-Орта разам з многімі іншымі людзьмі высмейваў падобны пункт погляду[204]. У лютым 1999 гады ён сказаў: «Перад адступленнем яна [Інданезія], як заўсёды і абяцала, хоча выклікаць хаос і дэстабілізацыю. Мы чулі гэта на працягу многіх гадоў ад інданезійскай арміі на Тыморы»[205].

Тым часам як лідары вайскоўцаў папярэдзілі пра будучы крывавы канфлікт, інданезійскі пасол па спецыяльных даручэннях Франсішку Лопеш ды Круш заявіў: «Калі народ адпрэчыць аўтаномію, ёсць імавернасць кровапраліцця ва Усходнім Тыморы»[206]. Адна з ваенізаваных груповак заявіла, што галасаванне за незалежнасць прывядзе да «мора агню», адсылаючы да «Бандунгскага мора агню», аднаго з эпізодаў інданезійскай вайны за незалежнасць ад нідэрландцаў[207]. З набліжэннем даты галасавання справаздачы пра гвалт супраць прыхільнікаў незалежнасці працягвалі паступаць[208].

Дзень галасавання, 30 жніўня 1999 года, быў у цэлым спакойным. Прагаласавала 98,6 працэнтаў зарэгістраваных выбаршчыкаў; 4 верасня тагачасны генеральны сакратар ААН Кофі Анан абвясціў, што 78,5 працэнтаў галасоў аддадзены за незалежнасць[209]. Інданезійцы, якія верылі ў словы «Новага парадку», што тыморцы хочуць інтэграцыі, былі шакіраваны і адмаўляліся верыць вынікам галасавання. Многія рэпартажы СМІ вінавацілі назіральнікаў з ААН і Аўстраліі ў ціску на Хабібі[210].

Цягам некалькіх гадзін пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму ваенізаваныя групоўкі пачалі нападаць на людзей і рабіць падпалы ў сталіцы, Дылі. Замежныя журналісты і назіральнікі выбараў ратаваліся ўцёкамі, дзясяткі тысяч усходнетыморцаў збеглі ў горы. Ісламісцкія банды атакавалі будынак каталіцкай епархіі  (руск.), забіўшы два дзясяткі чалавек; на наступны дзень штаб-кватэра МКЧК была атакавана і згарэла дашчэнту. Амаль сто чалавек былі забіты надалей у Суаі  (руск.), шматлікія справаздачы пра падобныя выпадкі разні паступалі з усяго Усходняга Тымора[211]. ААН адклікала большасць сваіх службоўцаў, але абгароджаныя тэрыторыі ў Дылі напоўніліся ўцекачамі. Чатыры работнікі ААН адмовіліся ад эвакуацыі датуль, пакуль уцекачы не будуць выратаваны, сказаўшы, што яны аддадуць перавагу загінуць ад рук узброеных груповак[209]. У той жа час інданезійскія войскі і паўвайсковыя банды сілком адправілі больш 200 000 чалавек у Заходні Тымор, у лагеры; умовы ўтрымання там атрымалі ад Human Rights Watch эпітэт «найгоршыя»[212].

Падчас сустрэчы з дэлегацыяй ААН у Джакарце 8 верасня прэзідэнт Інданезіі назваў паведамленні пра кровапраліцце ва Усходнім Тыморы «фантазіямі» і «хлуснёй»[213]. Генерал інданезійскай арміі Віранта  (руск.) (індан.: Wiranto) настойліва сцвярджаў, што яго салдаты трымаюць сітуацыю пад кантролем, а потым выказаў свае эмоцыі пра Усходні Тымор выкананнем хіта 1975 года Feelings  (англ.) на імпрэзе для жонак вайскоўцаў[214][215].

Сыход інданезійцаў і высілкі па падтрыманні міру правіць

 
Войскі МСУТ  (англ.) увайшлі ў Дылі 20 верасня, праз два тыдні пасля пачатку апошняй хвалі гвалту праінданезійскімі групоўкамі[216].

Гвалт выклікаў негатыўную грамадскую рэакцыю ў Аўстраліі, Партугаліі і іншых краінах, а актывісты гэтых краін ціснулі на ўрады для прыняцця мер. Аўстралійскі прэм’ер-міністр Джон Говард радзіўся з Генеральным сакратаром ААН Кофі Ананам і лабіяваў прэзідэнта ЗША Біла Клінтана падтрымаць уступ ва Усходні Тымор узначаленых Аўстраліяй міжнародных міратворчых сіл для спынення хваляванняў. ЗША далі патрэбныя на той час лагістычныя і разведвальныя рэсурсы і стрымальную прысутнасць, але не вылучылі для аперацыі арміі. Урэшце, 11 верасня Біл Клінтан заявіў[217]:

  Я ясна даў зразумець, што мая гатоўнасць спрыяць далейшай эканамічнай дапамозе з боку міжнароднай супольнасці будзе залежыць ад таго, якія меры з гэтага дня будзе прымаць Інданезія.  

Інданезія, якая знаходзілася ў цяжкім фінансавым стане, памякчыла пазіцыю. Прэзідэнт Хабібі заявіў 12 верасня, што Інданезія адкліча сваіх салдат і дасць аўстралійскім міратворчым войскам увайсці ва Усходні Тымор[218].

15 верасня 1999 года Савет бяспекі ААН выказаў заклапочанасць пра пагаршэнне сітуацыі ва Усходнім Тыморы і выпусціў рэзалюцыю 1264, якая закліквала міжнародны міратворчы кантынгент аднавіць мір і бяспеку для абароны і падтрымкі місіі ААН і для аблягчэння аперацый па аказанні гуманітарнай дапамогі да таго, пакуль прысутнасць міратворчых сіл ААН не будзе ухвалена, а яны дыслакаваны на тэрыторыі Тымора[219].

Міжнародныя сілы ва Усходнім Тыморы  (англ.) (МСУТ) пад камандаваннем аўстралійскага генерал-маёра Пітэра Касгроўва  (руск.) ўвайшлі ў Дылі 20 верасня, а 31 кастрычніка апошнія часткі інданезійскіх войскаў пакінулі Усходні Тымор[216]. Прыбыццё тысяч салдат міжнародных войскаў ва Усходні Тымор прывяло да таго, што незаконныя ўзброеныя фармаванні беглі праз граніцу ў Інданезію, адкуль ажыццяўлялі потым адзінкавыя вылазкі супраць МСУТ.

Часовая адміністрацыя ААН ва Усходнім Тыморы  (англ.) (ЧААНУТ) была заснавана пад канец кастрычніка і кіравала рэгіёнам два гады. Кантроль над дзяржавай быў перададзены ўраду Усходняга Тымора, і 20 мая 2002 года абвясцілі незалежнасць[220]. 27 верасня таго ж года Усходні Тымор далучыўся да ААН як 191-ы член[221].

Большая частка ваенных сіл МСУТ была аўстралійцамі — на піку аперацыі ў ёй бралі ўдзел больш за 5500 вайскоўцаў з Аўстраліі, уключаючы брыгаду пяхоты з бранятанкавай і авіяцыйнай падтрымкай; у выніку 22 дзяржавы зрабілі свой унёсак у МСУТ, лік войскаў у якіх налічваў больш 11 000 чалавек[222]. Злучаныя Штаты памагаліі важнай лагістычнай і дыпламатычнай падтрымкай падчас крызісу, а крэйсер USS Mobile Bay  (англ.) быў пасланы бараніць марскі флот МСУТ, батальён марской пяхоты з тысяччу чалавек, разам з бранятанкавай тэхнікай і артылерыяй адправіліся ва Усходні Тымор на борце USS Belleau Wood  (англ.) для стратэгічнага рэзерву ў выпадку значнага ўзброенага супраціўлення[223][224].

Міжнародная рэакцыя правіць

У час дэкаланізацыі Усходняга Тымора Інданезія скарысталася страхам перад камунізмам заходніх краін, уключаючы Аўстралію і ЗША, для атрымання падтрымкі перад уварваннем і акупацыяй[225][226]. Уварванне і падаўленне руху за незалежнасць Усходняга Тымора паслужыла сур’ёзным ударам па інданезійскай рэпутацыі ў свеце і міжнародным даверы да яе[1]. Крытыка з боку краін у стадыі развіцця  (руск.) зрабіла немагчымым то, каб Інданезія ўзначаліла Руху недалучэння, чаго дамагаўся Сухарта; асуджэнне краіны працягвалася да 1990-х гадоў[227].

Аўстралія правіць

У верасні 1974 года аўстралійскі прэм’ер-міністр Гоф Уітлэм сустрэўся з Сухарта і заявіў, што ён будзе падтрымваць Інданезію ў выпадку, калі яна анексуе Усходні Тымор[228]. 11 лістапада 1975 года ўрад Уітлэма быў распушчаны  (англ.). Гэта наклала абмежаванні на часовы ўрад Малкалма Фрэйзера. Да таго, як сталі вядомыя вынікі выбараў 13 снежня  (англ.), кожнае дзеянне патрабавала падтрымкі ад абедзвюх палітычных партый і генерал-губернатара[229]. 4 снежня 1975 года Аўстралія беспаспяхова дабівалася прыняцця рэзалюцыі ААН пра статус Усходняга Тымора, аўстралійскі ўрад эвакуяваў сваіх грамадзян і іншых замежных падданых з Дылі[230].

Жазэ Рамуш-Орта прыбыў у Дарвін 5 верасня, заявіўшы, што гуманітарныя арганізацыі Аўстралійскі Чырвоны Крыж  (англ.) і Аўстралійскае таварыства міжнароднай дапамогі Тымору (ASIAT) забаронены ва Усходнім Тыморы. На той жа прэс-канферэнцыі Орта сказаў, што Усходні Тымор і ўрад FRETILIN не прымуць ніякай дапамогі з боку ААН, калі ў яе аказанні возьме ўдзел Аўстралія[231].

Пасля перамогі ў снежаньскіх выбарах урад Фрэйзера вырашыў, што гандаль з Паўднёва-Усходняй Азіяй і палітычныя сувязі з ёй занадта важныя, і не мусяць быць пастаўлены на кон праз «безнадзейную справу»[232]. Аўстралія ўстрымлівалася пры галасаваннях за рэзалюцыі ААН ад 1976 і 1977 года, а ў 1978 годзе стала адзінай дзяржавай, што афіцыйна прызнала Усходні Тымор правінцыяй Інданезіі[233][234][235].

 
Неўзабаве пасля прызнання анексіі Усходняга Тымора ў 1978 годзе Аўстралія пачала перагаворы з Інданезіяй пра падзел рэсурсаў, знойдзеных у Тыморскім моры.

Скора Аўстралія і Інданезія пачалі падрыхтоўку дагавора, што падзяляе рэсурсы ў Тыморскім моры. Пагадненне падпісалі ў снежні 1989 года, ахопліваючы здабычу ад аднаго да сямі мільярдаў барэляў нафты[236]. Гэты дагавор, разам з агульным эканамічным супрацоўніцтвам з Інданезіяй, часта згадваецца як вырашальны фактар для пазіцыі аўстралійскага ўрада[237][238][239][240][241]. Але ўлічваючы, што амаль 60 000 усходнетыморцаў загінулі падчас бітвы паміж аўстралійскімі і японскімі войскамі, якая адбылася пасля ўварвання ў Тымор японцаў у час Другой сусветнай вайны[9][10][11], некаторыя аўстралійцы былі ўпэўнены, што іх урад вінны былой партугальскай калоніі. Джэймс Дан, старэйшы саветнік па міжнародных адносінах да і падчас акупацыі, асуджаў пазіцыю ўрада, заяўляючы потым: «Тое, што разглядалася як важная стратэгічная пазіцыя ў 1941-м, у 1974-м неактуальнае і нязначнае»[242]. Некаторыя аўстралійскія ветэраны Другой сусветнай вайны пратэставалі супраць акупацыі з падобных жа прычын[243].

Наступныя аўстралійскія ўрады лічылі добрыя адносіны і стабільнасць у Інданезіі, найбуйнейшым суседзе Аўстраліі, буферам для бяспекі поўначы Аўстраліі, але сітуацыя з Усходнім Тыморам ускладняла супрацоўніцтва паміж краінамі[244]. Аўстралія з’яўлялася важнай бяспечнай хованкай для абаронцаў усходнетыморскай незалежнасці, такіх, як Жазэ Рамуш-Орта, які жыў у Аўстраліі ў перыяд выгнання. Аўстралійскі гандаль з Інданезіяй рос у перыяд 1980-х, урад Кітынга падпісаў пакт пра бяспеку з Інданезіяй у 1995 годзе і даў прыярытэт добрым адносінам з Інданезіяй[245][246]. Адстаўка Сухарта і змены ў палітыцы аўстралійскага прэм’ер-міністра Джона Говарда ў 1998 годзе паспрыялі паскарэнню прыняцця прапановы пра правядзенне рэферэндуму па пытанні незалежнасці Усходняга Тымора[217].

У канцы 1998 год Джон Говард і міністр замежных спраў Аляксандр Доўнер  (англ.) падрыхтавалі ліст Інданезіі пра змены ў аўстралійскай пазіцыі, прапануючы даць шанец Усходняму Тымору прагаласаваць пра незалежнасць на працягу дзесяці гадоў.

Ліст збянтэжыў інданезійскага прэзідэнта Хабібі, які бачыў у ім вінавачанне Інданезіі ў каланіялізме; ён вырашыў правесці рэферэндум у найбліжэйшы час[217]. Фундаваны ААН  (англ.) рэферэндум быў праведзены ў 1999 годзе і паказаў, што пераважная большасць жыхароў падтрымлівае незалежнасць, але за гэтым пачаліся бязлітасныя бойкі і абрушэнне грамадскай бяспекі, арганізаваныя ўзброенымі групоўкамі, што выступалі супраць незалежнасці. Аўстралія ўзначаліла санкцыянаваныя ААН міжнародныя сілы ва Усходнім Тыморы  (англ.) для спынення гвалту і аднаўлення парадку. Аўстралійскае ўмяшанне было паспяховым, праз гэта аўстралійска-інданезійскія адносіны аднавіліся толькі праз некалькі гадоў[217][247].

Аўстралійская лейбарысцкая партыя змяніла палітыку ў адносінах да Усходняга Тымора ў 1999 годзе і падтрымала ўсходнетыморскую незалежнасць і супраціўленне інданезійскай прысутнасці ў рэгіёне, як заявіў прадстаўнік па міжнародных справах Лоры Брэрэтон  (англ.) (англ.: Laurie Brereton)[248]. Аўтарытэт Брэрэтона аспрэчваў урад кіруючай ліберальна-нацыянальнай кааліцыі, яго прэм’ер-міністр Говард і міністр замежных спраў Доўнер. Падтрымку кампаніі аказваў тагачасны член парламента ад лейбарыстаў Кевін Рад, які пазней прывёў лейбарысцкую партыю да перамогі на выбарах 2007 года[248].

Партугалія правіць

На наступны дзень па ўварванні Партугалія перапыніла дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй і пачала падтрымліваць рэзалюцыі ААН, якія асуджалі ўварванне. Тым не менш, у канцы 70-х — пачатку 80-х партугальскі ўрад неахвотна абмяркоўваў даную праблему; амерыканскі спецыяліст па Інданезіі Бенедыкт Андэрсан (англ.: Benedict Anderson) меркаваў, што прычынай гэтаму была нявызначанасць што да заявы Партугаліі на ўступленне ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць[232]. Крытыка ўрадавай пазіцыі пачала рэзка ўзрастаць з сярэдзіны 1980-х і, пад грамадскім ціскам, краіна стала адным з найболей вядомых актывістаў на міжнародных абмеркаваннях пытання самавызначэння Усходняга Тымора[249][232]. На працягу 1990-х Партугалія брала ўдзел у пасярэдніцтве ААН з Інданезіяй[250].

ЗША правіць

У сярэдзіне 1970-х ЗША завяршалі адступленне з Індакітая. Антыкамуністычная Інданезія разглядалася імі як істотная процівага ў рэгіёне і сяброўскія адносіны з інданезійскім урадам лічыліся важнейшымі, чым дэкаланізацыйны працэс ва Усходнім Тыморы[232][251]. Злучаныя Штаты таксама хацелі захаваць свой доступ да глыбакаводных праліваў Інданезіі для невыяўляльнага праходу падвадных лодак паміж Індыйскім і Ціхім акіянамі[232].

 
Дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр з прэзідэнтам Джэральдам Фордам абмяркоўвалі Усходні Тымор з прэзідэнтам Сухарта за дзень да ўварвання і сказалі «Мы зразумеем вашу пазіцыю і не будзем перашкаджаць вам у пытанні»[252].

За дзень да ўварвання прэзідэнт ЗША Джэральд Форд і дзяржсакратар Генры Кісінджэр сустрэліся з інданезійскім прэзідэнтам Сухарта і, па наяўных паведамленнях, далі сваю згоду на ўварванне[252]. У адказ на рэпліку Сухарта «Мы хочам вашага разумення, калі мы палічым патрэбным хутка і пераканаўча падзейнічаць [ва Усходнім Тыморы]», на што Форд яму адказаў: «Мы зразумеем вашу пазіцыю і не будзем перашкаджаць вам у гэтым пытанні. Мы разумеем праблему і намеры, якія вы маеце». Кісінджэр таксама пагадзіўся, хоць у яго і была боязь, што выкарыстанне створанай у ЗША зброі пры ўварванні будзе выстаўлена на ўсеагульны агляд, кажучы пра сваё жаданне «паўплываць на рэакцыю ў Амерыцы» так, каб «было менш шанцаў, што людзі будуць абмяркоўваць сітуацыю ў непажаданым для ўрада кірунку»[253]. ЗША таксама выказалі надзею, што ўварванне будзе імклівым і не пацягне за сабой працяглага супраціўлення. «Па-за залежнасцю ад таго, што вы станеце рабіць, вельмі важна, каб гэта хутка скончылася», сказаў Кісінджэр Сухарта[254]. Галоўным страхам Кісінджэра, напэўна, было тое, што, калі паўкамуністычны FRETILIN гвалтоўна захопіць уладу і гэта можа натхніць на падобныя перамогі камуністаў па ўсёй Азіі і, магчыма, нават да з’яўлення сепаратысцкіх паўстанняў, якія паставяць пад пагрозу існаванне Інданезіі як дзяржавы[255].

ЗША пастаўлялі зброю ў Інданезію падчас уварвання і наступнай акупацыі. Праз тыдзень пасля ўварвання Савет нацыянальнай бяспекі падрыхтаваў дэталёвы аналіз, які выявіў, што пераважная большасць ваеннай тэхнікі была прадстаўлена ЗША[256]. Тым часам як амерыканскі ўрад казаў, што ён прыпыніў ваенную дапамогу са снежня 1975-га па чэрвень 1976-га, насамрэч памер той быў вышэйшы, чым прапанаваў Дзяржаўны дэпартамент, і Кангрэс працягваў павялічваць яго амаль удвая[254]. Ваенная дапамога ЗША і продаж зброі ў Інданезію павялічыліся з 1974 года і працягваліся да часоў Буша і Клінтана, спыніўшыся толькі ў 1999 годзе[254]. Паміж 1975-м і 1980-м гадамі, калі гвалт ва Усходнім Тыморы дасягнуў піка, ЗША выдаткавалі прыкладна 340 мільёнаў долараў у вайсковае забеспячэнне інданезійскага ўрада. Аб’ём гандлю зброяй паміж ЗША і Інданезіяй у 1975—1995 гадах склаў прыкладна 1,1 мільярда долараў[257].

Камісія па ўстанаўленні праўды, прыняцці ўцекачоў і замірэнні  (ням.) ААН сцвярджала ў раздзеле «Адказнасць» сваёй выніковай справаздачы, што «вайсковая і палітычная дапамога [ЗША] была істотнай падчас інданезійскага уварвання і акупацыі» Усходняга Тымора ў перыяд з 1975 па 1999 год. Справаздача (стар. 92) таксама сцвярджала, што «прадстаўленне зброі ЗША было вырашальным для інданезійскага патэнцыялу актывізацыі ваенных аперацый з 1977 года, скіраваных на знішчэнне супраціўлення, у чым ключавую ролю сыграла авіяцыя, што пастаўлялася ЗША»[258][259].

FRETILIN сцвярджаў, што падтрымка ўрада Інданезіі ва Усходнім Тыморы з боку ЗША, магчыма, выйшла за межы дыпламатычнай і матэрыяльнай дапамогі. Справаздача United Press International  (руск.) з Сіднея, датаваная 19 чэрвеня 1978 года, цытуе прэс-рэліз FRETILIN, што сцвярджаў наступнае: «Амерыканскія вайсковыя дарадцы і найміты змагаліся разам з інданезійскімі салдатамі супраць FRETILIN у дзвюх бітвах … У той жа час амерыканскія пілоты лятаюць на OV-10 Bronco  (руск.) для дапамогі інданезійскай авіяцыі ў бамбардзіровачных налётах на вызваленыя тэрыторыі пад кантролем FRETILIN»[260][261].

Злучаныя Штаты ўстрымліваліся ад галасавання па большасці рэзалюцый ААН, што асуджалі інданезійскае ўварванне[232]. Дэніэл Патрык Мойніхэн, прадстаўнік ЗША ў ААН у той час, напісаў пазней у мемуарах: «Дзяржаўны дэпартамент жадаў, каб любыя меры, якія распачынала ААН, аказаліся зусім неэфектыўнымі. Заданне забяспечыць гэта далі мне, і я выконваў яго з немалым поспехам»[262].

Філіпіны правіць

З-за моцных сувязей з Інданезіяй Філіпіны спрадвечна не асудзілі ўварванне. Яны не толькі забаранілі ўезд Рамуш-Орта ў краіну ў 1997 годзе (калі ён быў запрошаны прачытаць лекцыю ва Універсітэце Філіпін у Дылімане  (англ.)), але і ўнеслі яго ў чорны спіс пагранічнікаў[263].

Аднак, з павелічэннем падтрымкі незалежнасці рознымі краінамі, Філіпіны змянілі палітыку. Пасля рэферэндуму Філіпіны зрабілі свой уклад у медыцынскае і лагістычнае забеспячэнне МСУТ, але не арміі. Падзяляючы адну і тую ж рэлігію з усходнімі тыморцамі, Філіпіны пазней сталі саюзнікам Усходняга Тымора і захоўваюць з ім добрыя адносіны. Жазэ Рамуш-Орта быў прыбраны з чорнага спіса і рэгулярна чытае лекцыі ў розных універсітэтах Філіпін.

Іншыя краіны правіць

 
Вялікабрытанія прадала дзясяткі самалётаў BAE Hawk Інданезіі падчас акупацыі, некаторыя з якіх выкарыстоўваліся ў кампаніі «акружэння і вынішчэння».

Вялікабрытанія, Канада, Індыя, Японія і іншыя краіны падтрымвалі Інданезію падчас акупацыі Усходняга Тымора. Вялікабрытанія ўстрымлівалася ад галасавання па ўсіх рэзалюцыях Генасамблеі ААН, якія адносіліся да Усходняга Тымора, і прадавала Інданезіі зброю цягам усяго перыяду акупацыі. У 1978 годзе Інданезія набыла восем навучальна-трэніровачных самалётаў BAE Hawk  (руск.), якія выкарыстоўваліся падчас кампаніі «акружэння і вынішчэння». Брытанія прадала дзясяткі самалётаў Інданезіі ў 1990-х[264]. Канада ўстрымлівалася ад ранніх рэзалюцый Генасамблеі наконт Усходняга Тымора, а па трох была супраць. Канадскі ўрад увесь час прадаваў зброю Інданезіі падчас акупацыі, а ў 1990-х пацвердзіў экспарт запасных частак зброі на агульную суму ў 400 мільёнаў канадскіх долараў[265].

Індыйскі ўрад таксама падтрымліваў Інданезію, злучаючы акупацыю са сваёй анексіяй Гоа ў 1961 годзе[266].

Краіны-члены Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі ўзгоднена галасавалі супраць рэзалюцый Генасамблеі ААН, якія заклікалі да самавызначэння ва Усходнім Тыморы[267]. Японія таксама галасавала супраць усіх васьмі рэзалюцый Генасамблеі з нагоды Усходняга Тымора[268].

Вынікі правіць

Лік загінулых правіць

Дакладны лік загінулых лік падчас акупацыі цяжка ўстанавіць. Справаздача Камісіі па ўстанаўленні праўды, прыняццю ўцекачоў і замірэнні  (ням.) (CAVR) ААН паведаміла пра як сама мала дзевяноста тысяч восемсот: 17 600 неправамерных пакаранняў смерцю і 73 200 смерцяў ад голаду (улічваючы недакладнасць даследавання). CAVR не злічыла верхняй мяжы колькасці загінулых, хоць і выказала дапушчэнне, што яна магла дасягаць 202 600 смерцяў[5]. Камісія лічыць, што інданезійскія войскі адказныя за прыкладна 70 працэнтаў гвалтоўных забойстваў[5].

Даследнік Бэн Кірнан  (руск.) (англ.: Ben Kiernan) лічыць, што «колькасць у 150 000 чалавек блізкая да праўды», хоць можна зрабіць ацэнкі ў 200 000 чалавек і вышэй[269]. Цэнтр абароннай інфармацыі таксама лічыць агульны лік загінулых блізкім да 150 000[270]. У 1974 годзе каталіцкая царква ацэньвала лік насельніцтва Усходняга Тымора ў 688 711 чалавек, у 1982 годзе яна паведамляла толькі пра 425 000. Гэта прывяло да ацэнкі ў 200 000 загінулых падчас акупацыі[271][272]. Amnesty International і Human Rights Watch лічаць, што загінулі больш за 200 000 чалавек[273].

Згодна з Гэбрыелем Дэферам (фр.: Gabriel Defert), які засноўваецца на статыстычных даных інданезійскіх і партугальскіх улад і каталіцкай царквы, у перыяд са снежня 1975 года па снежня 1981-га загінулі прыблізна 308 000 тыморцаў; гэта складае каля 44 % насельніцтва перад акупацыяй[274]. Падобныя лічбы прыводзіць і інданезійскі прафесар Джордж Адытджондра, які базуецца на вывучэнні даных інданезійскай арміі, кажучы, што ў раннія гады акупацыі сапраўды загінулі 300 000 тыморцаў[275].

Роберт Крыб (англ.: Robert Cribb) з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта сцвярджае, што колькасць ахвяр значна перабольшана. Ён сцвярджае, што перапіс насельніцтва, праведзены ў 1980 годзе, які налічыў 555 350 тыморцаў, нягледзячы на тое, што з’яўляецца «самай надзейнай крыніцай з усіх», адлюстроўвае хутчэй мінімальную, чым максімальную колькасць насельніцтва. «Варта нагадаць, што сотні тысяч усходнетыморцаў зніклі падчас гвалту верасня 1999 года толькі для таго, каб з’явіцца пазней», піша ён. Перапіс насельніцтва 1980 года робіцца больш непраўдападобным пасля параўнання з перапісам 1987 года, які налічыў 657 411 тыморцаў — для гэтага б запатрабаваўся прырост насельніцтва на 2,5 % у год, амаль ідэнтычны вельмі высокім тэмпам узросту ва Усходнім Тыморы з 1970 па 1975 год, што малаімаверна, калі ўлічыць умовы жорсткай акупацыі, асабліва — інданезійскія высілкі па скарачэнні нараджальнасці. Адзначаючы адсутнасць асабістых сведчанняў пра генацыд і паведамленняў пра траўмы інданезійскіх салдатаў, ён дадае, што Усходні Тымор «не выяўляў — на падставе рэпартажаў навін і акадэмічных даследаванняў — прыкмет грамадства, пацярпелага ад масавай гібелі… становішча, што прывяло да разаніны ў Дылі ў 1991 годзе… азначала, што грамадства захавала энергію і абурэнне з нагоды адбытага, што было б немагчыма, калі б з ім звярталіся гэтак жа, як у Камбоджы пры Пол Поце». Нават інданезійская вайсковая стратэгія была заснавана на перамозе над «сэрцамі і розумамі» насельніцтва, чаму не спрыяюць вінавачанні ў масавым забойстве[276].

Бэн Кірнан, засноўваючыся на колькасці насельніцтва ў 700 000 тыморцаў у 1975 годзе (на базе перапісу каталіцкай царквы 1974 года) ацаніў чаканае насельніцтва 1980 года ў 735 000 (пры ўмове, што ўзрост насельніцтва будзе толькі ў 1 % у год у выніку акупацыі). Прымаючы, што паводле ацэнак Крыба лік насельніцтва ў 1980 быў на 10 % (55 000) ніжэй, Кірнан робіць выснову, што да 180 000 маглі загінуць у вайне[277].

Крыб сцвярджаў, што трохпрацэнтны ўзрост, прапанаваны перапісам 1974 года, занадта высокі, спасылаючыся на той факт, што царква ў мінулым вылічвала працэнт узросту ў 1,8 %, што выказалася б у колькасці партугальскага насельніцтва ў 635 000 чалавек у 1974 годзе.

Хоць Крыб і сцвярджаў, што партугальскі перапіс найхутчэй быў заніжаны[277], ён лічыў яго слушнейшым, чым перапіс царквы, з-за таго, што царква рабіла спробы экстрапаляваць памер агульнай колькасці насельніцтва з-за «свайго няпоўнага доступу да грамадства» (менш за палова тыморцаў тады былі католікамі). Мяркуючы, што ўзрост насельніцтва ў адпаведнасці з узроўнем у іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі потым дасць больш дакладны лік у 680 000 для 1975 года, чаканай колькасцю насельніцтва ў 1980 годзе была б крыху больш за 775 000 (без уліку зніжэння нараджальнасці ў выніку інданезійскай акупацыі)[277]. Дэфіцыт насельніцтва застаўся б на узроўні ў амаль 200 000 чалавек. Згодна з Крыбам, інданезійская палітыка ў рэгіёне зменшыла нараджальнасць на 50 %, такім чынам, 45 000 з усходніх тыморцаў не нарадзіліся, а не забіты; іншыя 55 000 чалавек «зніклі» ў выніку непадпарадкавання ўсходніх тыморцаў інданезійскім уладам, што праводзілі перапіс 1980 года[247]. Розныя фактары — сыход дзясяткаў тысяч людзей са сваіх хат, каб абараніць сябе ад FRETILIN у 1974—1975 гадах; смерць тысяч людзей у грамадзянскай вайне; смерць змагароў за незалежнасць падчас акупацыі; забойствы, ажыццёўленыя FRETILIN; стыхійныя бедствы — усё гэта змяншала паводле яго думкі лік грамадзянскага насельніцтва ў той час. Засноўваючыся на ўсіх гэтых дадзеных, Крыб кажа пра значна меншую колькасць смерцяў, ацэньваючы ў 100 000 ці менш пры мінімальным значэнні ў 60 000, і толькі дзясятая частка грамадзянскага насельніцтва памерла не ад натуральных прычын у перыяд з 1975 па 1980 год[278].

Кірнан сцвярджаў у адказ на гэта, што прыток працоўных мігрантаў падчас акупацыі і павелічэнне тэмпаў узросту насельніцтва, характэрнае для крызісу смяротнасці, апраўдвае ўзяцце за аснову для ацэнкі насельніцтва ў 1987 годзе перапіс насельніцтва ў 1980 годзе, і што перапіс насельніцтва царквой у 1974 годзе нельга не ўлічваць з-за адсутнасці доступу царквы да грамадства, бо гэта прывяло да магчымага заніжэння ацэнкі[277]. Ён складае, што прынамсі 116 000 удзельнікаў узброенага змагання і грамадзянскіх асоб былі забіты з абодвух бакоў ці памерлі «ненатуральнай» смерцю ў 1975—1980 гады (калі гэта так, то гэта дае падставы меркаваць, што каля 15 % грамадзянскага насельніцтва Усходняга Тымора былі забіты за гэтыя гады)[277].

Ф. Хіёрт (нарв.: Finngeir Hiorth) ацэньвае, што 13 % (95 000 з меркаваных 730 000, калі ўлічваць скарачэнне нараджальнасці) грамадзянскага насельніцтва памерла ў гэты перыяд[247]. Кірнан мяркуе, што дэфіцыт насельніцтва налічваў каля 145 000 чалавек пры ўліку скарачэння нараджальнасці, ці 20 % насельніцтва Усходняга Тымора[277]. Сярэдняй ацэнкай справаздачы ААН былі 146 000 чалавек забітымі; Рудольф Румель  (руск.) (англ.: Rudolph Rummel), аналітык палітычных забойстваў, ацэньвае колькасць забітых у 150 000[279].

Многія назіральнікі завуць інданезійскія вайсковыя аперацыі ва Усходнім Тыморы прыкладам генацыду[280][281][282][283]. У даследаванні юрыдычнай прымянімасці слова да акупацыі Усходняга Тымора навуковы прававед Бэн Сол (англ.: Ben Saul) робіць вынік, што з-за таго, што ніводная група, прызнаваная ў адпаведнасці з міжнародным правам, не была мэтай інданезійскіх улад, вінавачанні ў генацыдзе не могуць быць ужыты. Тым не менш, ён таксама адзначае: «Канфлікт ва Усходнім Тыморы найболей дакладна кваліфікуецца як генацыд супраць „палітычнай групы“ ці, альтэрнатыўна, як „культурны генацыд  (руск.)“, але ніводнае з гэтых паняццяў не прызнана міжнародным правам»[284]. Акупацыя была параўнана з забойствамі чырвоных кхмераў, югаслаўскімі войнамі і генацыдам у Руандзе[285][286].

Дакладныя лічбы загінулых інданезійцаў невядомыя, але паводле некаторых ацэнак да 10 000 інданезійскіх вайскоўцаў загінулі ў перыяд з 1976 па 1980 год[287].

Румель мяркуе, што 10—15 тысяч інданезійцаў былі забіты падчас вайны[279].

Правасуддзе правіць

У 1999 годзе Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, у якой абвясціў пра «сістэматычныя, пашыраныя і грубыя парушэнні міжнароднага права і праў чалавека» і запатрабаваў «прыцягнуць да адказнасці тых, хто ажыццяўляў такі гвалт»[288]. Для выканання гэтага задання ЧАААНУТ стварыла Асаблівую калегію па цяжкіх злачынствах  (руск.), якая спрабавала расследаваць і пераследаваць у судовым парадку адказных за гвалт асоб. Аднак, дзейнасць Калегіі раскрытыкавалм за расследаванне параўнальна малой колькасці злачынстваў, прычынамі чаго было, магчыма, то, што яна дрэнна фінансавалася і абмяжоўвалася расследаваннем злачынстваў, здзейсненых толькі ў 1999 годзе[289]. Інданезійскія прысуды, якія пакаралі асоб, адказных за гвалт, былі ахарактарызаваны спецыяльнай камісіяй ААН як «выразна недастатковыя»[2].

Недахопы гэтых працэсаў прывялі да таго, што рад арганізацый заклікалі стварыць міжнародны трыбунал для судовага пераследу асоб, адказных за забойствы ва Усходнім Тыморы, аналагічныя тым, што былі створаны па Руандзе  (руск.) і былой Югаславіі[2][3]. Артыкул 2001 года ва ўсходнетыморскай няўрадавай арганізацыі La’o Hamutuk сцвярджаў:

«Незлічоная колькасць злачынстваў супраць чалавечнасці здзейснена ва Усходнім Тыморы ў перыяд з 1975 па 1999 гады. Нягледзячы на тое, што міжнародны суд не можа разглядаць усё, ён… пацвердзіў бы, што ўварванне, акупацыя і руйнаванне Усходняга Тымора Інданезіяй былі даўняй, сістэмнай, злачыннай змовай, спланаванай і загаданай выканаць на вышэйшых узроўнях урада. Многія злачынцы ўсё яшчэ маюць аўтарытэт і ўплыў у найбліжэйшым суседзе Усходняга Тымора. Будучыня міру, справядлівасці і дэмакратыі ў абедзвюх дзяржавах [Усходнім Тыморы і Інданезіі] залежыць ад таго, ці будуць пакараны заказчыкі злачынстваў»[290].

Інданезійскія губернатары Усходняга Тымора правіць

  • 17 снежня 1975 года — 17 ліпеня 1976 года: Арналду душ Рэйш Араўжу (як прэзідэнт пераходнага ўрада)[291]
  • Губернатары[291]:
    • 1976—1978: Арналду душ Рэйш Араўжу
    • 1978—1982: Гільермі Марыя Гансалвіш (парт.: Guilherme Maria Gonçalves)
    • 18 верасня 1982 — 18 верасня 1992: Марыу Віегаш Карашкалан (парт.: Mário Viegas Carrascalão)
    • 18 верасня 1992 — 25 кастрычніка 1999: Жазе Абіліу Азорыу Суарыш  (англ.) (парт.: José Abílio Osório Soares)

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в Schwarz 1994, p. 195.
  2. а б в Human Rights Watch. East Timor: U.N. Security Council Must Ensure Justice (англ.)(недаступная спасылка) (29 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2008. Праверана 2 красавіка 2014.
  3. а б У 2002 годзе больш 125 жанчын з 14 краін падпісалі петыцыю, што заклікала да стварэння міжнароднага трыбунала. Іншыя вымогі такога роду высоўваліся з боку ETAN/US, TAPOL і, з абмежаваннямі, Human Rights Watch Архівавана 7 жніўня 2020. і Amnesty International Архівавана 8 жніўня 2009..
  4. Показатели мирового развития: Население Восточного Тимора. Google Public Data. Праверана 10 студзеня 2014.
  5. а б в Chega! Report (англ.). CAVR Timor-Leste. Праверана 10 студзеня 2014.
  6. Conflict-Related Deaths In Timor-Leste: 1974–1999 (англ.). CAVR Timor-Leste. Праверана 10 студзеня 2014.
  7. East Timor Country Profile. Foreign and Commonwealth Office of the United Kingdom (2008). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2008. Праверана 19 лютага 2008.
  8. Jolliffe 1978, pp. 23–41.
  9. а б Dunn 1996, pp. 19–22.
  10. а б Wesley-Smith 1998, p. 85.
  11. а б Jardine 1999, p. 22.
  12. Budiardjo and Liong 1984, pp. 3–5.
  13. Dunn 1996, pp. 28–29.
  14. а б Taylor 1991, p. 20.
  15. Ramos-Horta 1987, pp. 63–64.
  16. Kohen and Taylor 1979, p. 3.
  17. Hainsworth and McCloskey 2000, p. 23.
  18. Jolliffe 1978, pp. 58–62.
  19. Dunn 1996, pp. 53–54.
  20. Dunn 1996, p. 56.
  21. Dunn 1996, p. 60.
  22. а б Dunn 1996, p. 62.
  23. а б Indonesia 1977, p. 19.
  24. а б Schwarz 1994, p. 208.
  25. Schwarz 1994, p. 201.
  26. Dunn 1996, p. 69.
  27. а б Indonesia 1977, p. 21.
  28. Dunn 1996, p. 79.
  29. Dunn 1996, p. 78.
  30. Budiardjo and Liong 1984, p. 5.
  31. Taylor 1991, p. 58, цытуецца вераснёвая справаздача ЦРУ, якая апісвае інданезійскія спробы «правакаваць інцыдэнты, якія б далі Інданезіі падставу ўварвацца, калі яны вырашаць гэта зрабіць».
  32. Jolliffe 1978, pp. 197–198.
  33. Dunn 1996, p. 84.
  34. Budiardjo and Liong 1984, p. 6.
  35. Indonesia 1977, p. 23.
  36. Ramos-Horta 1987, pp. 53–54.
  37. Jolliffe 1978, p. 116.
  38. Dunn 1996, pp. 149–150.
  39. Ramos-Horta 1987, p. 55.
  40. Turner 1992, p. 55, названы лік у 1500—2300 забітымі.
  41. Krieger 1997, p. xix.
  42. а б Budiardjo 1984, p. 6.
  43. Dunn 1996, p. 159.
  44. Taylor 1991, p. 53.
  45. Jolliffe 1978, p. 150.
  46. Dunn 1996, p. 160, сцвярджаецца, што гэта было «ўмовай іх допуску ў Інданезійскі Тымор», і Джоліф і Джардзін пацвярджаюць гэту характарыстыку.
  47. Jardine 1999, p. 29.
  48. Jolliffe 1978, pp. 167–179.
  49. Indonesia 1977, p. 32, Інданезія апісвае салдат як «аб'яднаныя войскі чатырох партый», апісваючы APODETI, UDT і дзве меншыя па памеры партыі — усе іншыя разлікі, тым не менш, кажуць пра тое, што APODETI ніколі не мела столькі войскаў, а войскі UDT былі невялікімі і раскіданымі пасля бітваў з FRETILIN.
  50. Taylor 1991, pp. 59–61, атакоўныя апісваюцца ў адным са штурмаў як «інданезійскія салдаты, замаскаваныя пад войскі UDT».
  51. Jolliffe 1978, pp. 164 and 201.
  52. Jolliffe 1978, pp. 167–177, улучаны сведчанні ад некалькіх сведак.
  53. Vickers 2005, p. 166.
  54. Indonesia 1977, p. 35.
  55. Taylor 1991, pp. 62–63.
  56. Jolliffe 1978, pp. 179–183.
  57. Jolliffe 1978, pp. 201–207.
  58. Taylor 1991, p. 63.
  59. Jolliffe 1978, pp. 208–216.
  60. Indonesia 1977, p. 37.
  61. History. East Timor Government.
  62. The Polynational War Memorial: EAST TIMORESE GUERILLA VS INDONESIAN GOVT. War-memorial.net.
  63. а б в Indonesia 1977, p. 39.
  64. а б Turner 1992, p. 207.
  65. Budiardjo and Liong 1984, p. 22.
  66. а б Ramos-Horta 1987, pp. 107–108.
  67. Angkasa Online Архівавана 20 лютага 2008.
  68. Budiardjo and Liong 1984, p. 23.
  69. Dunn 1996, pp. 257–260.
  70. Budiardjo and Liong 1984, p. 15.
  71. Hill 1978, p. 210.
  72. Ramos-Horta 1987, pp. 101–102, 108.
  73. Taylor 1991, pp. 68, 69.
  74. Dunn 1996, p. 253.
  75. Taylor 1991, p. 71.
  76. Indonesia 1977, p. 16.
  77. Alatas 2006, pp. 18–19.
  78. Ramos-Horta 1987, pp. 105–106, згадваюцца лінгвістычныя дэбаты ў ААН наконт выкарыстання слоў «шкадаваць» ці «ганіць» у адносінах да ўварвання.
  79. Krieger 1997, p. 123.
  80. Krieger 1997, p. 53.
  81. Clark 1995, p. 73.
  82. Taylor 1991, p. 177.
  83. Генеральная асамблея ААН. General Assembly Resolution 37/30: Question of East Timor. New York: 23 November 1982.
  84. Clark 1995, pp. 73–80.
  85. Marks, p. 176.
  86. Schwarz 1994, p. 204.
  87. Budiardjo and Liong 1984, pp. 15 and 96, яны завуць яго «марыянеткавым урадам».
  88. а б Taylor 1990, p. 9.
  89. Kohen and Taylor 1979, p. 43.
  90. Nevins 2005, p. 54.
  91. Dunn 1996, p. 262, насамрэч, тыморскія службовыя асобы, што жылі у Дылі, сказалі аўтару, што там не было ніякай наяўнасці ці ўлады ЧУУТ.
  92. Jolliffe 1978, p. 272, згадваецца радыёзварот лідара FRETILIN Нікалау Лабату, які сцвярджаў, што ЧУУТ прыносіў прысягу на інданезійскім караблі ў порце Дылі.
  93. Indonesia 1977, pp. 43–44.
  94. Jolliffe 1978, pp. 289.
  95. Dunn 1996, p. 264.
  96. Budiardjo and Liong, p. 96, таксама завуць прэтэнзію Народнай асамблеі на дэмакратычнасць «недарэчнай» (p. 11).
  97. Indonesia 1977, p. 44.
  98. а б в г д Friend 2003, p. 433.
  99. Schwarz 1994, p. 197.
  100. Taylor 1990, p. 85.
  101. Dunn 1996, pp. 275–276.
  102. Taylor 1991, pp. 85–88.
  103. Budiardjo and Liong 1984, pp. 27–31.
  104. Dunn 1996, p. 281.
  105. CAVR, p. 50, ch. 7.
  106. Taylor 1991, pp. 88–89.
  107. Dunn 1996, p. 290—291, робіцца адпраўка на словы працаўніка па аказанні дапамогі, якая заве ўмовы ў тыморскіх лагерах як самыя горшыя з тых, што ён бачыў, улучаючы тайска-камбаджыйскую граніцу.
  108. Budiardjo and Liong 1984, p. 35.
  109. Budiardjo and Liong 1984, pp. 41–43.
  110. Dunn 1996, p. 301.
  111. Dunn 1996, p. 303—304.
  112. Jardine 1999, pp. 52–59.
  113. Budiardjo and Liong 1984, pp. 127–138.
  114. Taylor 1991, pp. 100–110.
  115. Kohen and Taylor 1979, pp. 69–91.
  116. Amnesty International 1985, pp. 20–78.
  117. Jardine 1999, p. 55.
  118. Budiardjo and Liong 1984, pp. 135–138.
  119. Taylor 1991, pp. 105–106.
  120. Budiardjo and Liong 1984, pp. 127–128.
  121. Taylor 1991, pp. 101–102.
  122. Nevins 2005, p. 30.
  123. Amnesty International 1985, p. 23.
  124. Dunn 1996, p. 299.
  125. Amnesty International 1985, pp. 53–59.
  126. Turner 1992, p. 125.
  127. Kohen and Taylor 1979, p. 90.
  128. Budiardjo and Liong 1984, pp. 131–135.
  129. Amnesty International 1985, pp. 53–54.
  130. Pinto 1997, pp. 142–148.
  131. Turner 1992, p. 143.
  132. Jardine 1999, pp. 33–34.
  133. Amnesty International 1995.
  134. Winters 1999.
  135. Aditjondro 1998.
  136. Budiardjo and Liong 1984, p. 132.
  137. а б Amnesty International 1995, p. 14.
  138. Aditjondro 1998, pp. 256–260.
  139. Taylor 1991, pp. 158–160.
  140. Winters 1999, pp. 11–12.
  141. Winters 1999, pp. 24–26.
  142. Winters 1999, pp. 85–90.
  143. а б Kohen and Taylor 1979, pp. 54–56.
  144. CAVR, p. 72, ch. 7.3.
  145. Taylor 1991, p. 97, цытуецца.
  146. Taylor 1991, p. 203.
  147. UN verdict on East Timor | East Timor | Genocide Studies Program | Yale University Архівавана 12 мая 2006.
  148. CAVR, pp. 7–8, ch. 7.3.
  149. CAVR, pp. 146–147, ch. 7.3.
  150. CAVR, p. 146, ch. 7.3.
  151. Indonesia 1977, p. 41.
  152. Amnesty International 1985, p. 13.
  153. Human Rights Watch. «East Timor-Guerrilla Attacks» Архівавана 4 снежня 2006.. New York: Human Rights Watch, 4 June 1997. Online at Human Rights News. Retrieved 2 February 2008.
  154. а б Jean Gelman Taylor, p. 381.
  155. Vickers 2005, p. 194.
  156. Transmigration figures through 1993. João Mariano de Sousa Saldanha, The Political Economy of East Timor Development, Pusat Sinar Harapan, 1994, p. 355. (cited in Jardine 1999, p. 65)
  157. Voluntary migrants. Mariel Otten, "Transmigrasi: From Poverty to Bare Subsistence, " The Ecologist, 16/2-3, 1986, pp. 74-75.(cited in Jardine 1999, p. 65)
  158. а б Schwarz 1994, p. 210.
  159. Jardine 1999, p. 61.
  160. Vickers 2003, p. 194.
  161. Jean Gelman Taylor 2003, p. 381.
  162. а б Jardine 1999, p. 62.
  163. Schwarz 1994, p. 206.
  164. Гл. OCLC 08011559, OCLC 12428538, OCLC 15045705 і OCLC 27301921.
  165. Aditjondro 1995, pp. 59–60.
  166. Budiardjo and Liong 1984, pp. 104–105.
  167. National planning board report, April 1993, in Jakarta Post, 29 April 1993, cited in Schwarz (1994), p. 209
  168. Schwarz 1994, p. 196.
  169. Schwarz 1994, p. 209.
  170. Schwarz 1994, pp. 208­—209.
  171. Schwarz 1994, pp. 210–211.
  172. Schwarz 1994, p. 223.
  173. а б Marker 2003, p. 10.
  174. Schwarz 1994, p. 212.
  175. Двое салдатаў былі паранены нажом пры спрэчных акалічнасцях. (Schwarz 1994, p. 212; Pinto and Jardine 1999, p. 191). Салдаты сцвярджалі, што атакі не былі справакаваны. Сталь піша, што афіцэр Лантара ўдарыў нажом дзяўчынку, якая нясла сцяг Усходняга Тымора, а актывіст FRETILIN Канстансіа Пінта перадаў паведамленні сведак, што салдаты і паліцыя збівалі дэманстрантаў. Kubiak, David W.. 20 Years of Terror: Indonesia in Timor — An Angry Education with Max Stahl (англ.). Kyoto Journal (28). The Forum of Democratic Leaders in the Asia-Pacific. Праверана 2 красавіка 2014.
  176. Carey 1995, p. 51.
  177. Jardine 1999, p. 16.
  178. Партугальская група салідарнасці A Paz é Possível em Timor Leste пералічыла 271 забітых, 278 параненых і 270 «зніклых»
  179. Schwarz 1994, pp. 212­—213.
  180. Jardine 1999, pp. 16–17.
  181. Carey 1995, pp. 52–53.
  182. а б Jardine 1999, pp. 67–69.
  183. «About ETAN». East Timor Action Network. Retrieved 18 February 2008.
  184. а б Vickers 2005, pp. 200–201.
  185. CIIR, pp. 62-63.
  186. Dunn 1996, p. 311.
  187. Schwarz 1994, pp. 216, 218, 219.
  188. а б Dunn 1996, p. 303.
  189. Jardine 1999, p. 69.
  190. Alatas 2006, p. 67.
  191. Jardine 1999, p. 68.
  192. «Indonesia/East Timor: Deteriorating Human Rights in East Timor». Human Rights Watch. February 1995. Retrieved 16 February 2008.
  193. «East Timor: The September and October 1995 riots: Arbitrary detention and torture»(недаступная спасылка). Amnesty International. ASA 21 March 1996. 15 January 1996. Retrieved 16 February 2008.
  194. а б «Press Release: Nobel Peace Prize 1996». Нарвежскі нобелеўскі камітэт  (англ.). 11 October 1996. Retrieved 16 February 2008.
  195. Abrams, Irwin. «The 1996 Nobel Peace Prize». 1996. Retrieved on 16 February 2008.
  196. Kroon, Robert. «Q&A/Ali Alatas, Foreign Minister: Jakarta Goal for East Timor: Autonomy». International Herald Tribune  (руск.). 3 February 1999. Retrieved 16 February 2008.
  197. Alatas 2006, pp. 105–120.
  198. Marker 2003, p. 7.
  199. Schwarz 1994, p. 228.
  200. а б Nevins 2005, p. 82.
  201. John G. Taylor, East Timor: The Price of Freedom (New York: St. Martin’s Press, 1999; 1st ed., 1991), p.xv. Cited in Friend (2003), p. 433
  202. «Howard pushed me on E Timor referendum: Habibie» — ABC News (Australia) 16 November 2008.
  203. Nevins 2005, pp. 86–89.
  204. Nevins 2005, pp. 83–88.
  205. Nevins 2005, p. 84, цытуецца.
  206. Nevins 2005, p. 91, цытуецца.
  207. Nevins 2005, p. 92, цытуецца.
  208. International Federation for East Timor Observer Project. «IFET-OP Report #7: Campaign Period Ends in Wave of Pro-Integration Terror». 28 August 1999. Retrieved 17 February 2008.
  209. а б Shah, Angilee. «Records of East Timor: 1999» Архівавана 2 студзеня 2008.. 21 September 2006. Online at the UCLA International Institute. Retrieved 17 February 2008.
  210. Vickers 2003, p. 215.
  211. Nevins 2005, pp. 100–104.
  212. «Indonesia/East Timor: Forced Expulsions to West Timor and the Refugee Crisis». Human Rights Watch. December 1999. Retrieved 17 February 2008.
  213. Nevins 2005, p. 104, цытуецца.
  214. Nevins 2005, p. 107.
  215. «Wiranto — survivor with iron will». BBC News. 13 February 2000. Online at bbc.co.uk]. Retrieved 17 February 2008.
  216. а б Nevins 2005, pp. 108–110.
  217. а б в г The Howard Years — Program Transcript — Episode 2
  218. Nevins 2005, p. 108.
  219. UN approves Timor force, BBC News, 15 September 1999
  220. «New country, East Timor, is born; UN, which aided transition, vows continued help». UN News Centre. 19 May 2002. Retrieved 17 February 2008.
  221. «UN General Assembly admits Timor-Leste as 191st member». UN News Centre. 27 September 2002. Retrieved 17 February 2008.
  222. Horner 2001, p. 9.
  223. Smith 2003, p. 47.
  224. Martin 2002, p. 113.
  225. Nevins 2005, p. 69.
  226. Schwarz 1994, pp. 207–208.
  227. Schwarz 1994, pp. 195–196.
  228. Dunn 1996, p. 61.
  229. "East Timor". The Western Australian. 29 November 1975.
  230. "Australians evacuated; Dili waits". The West Australian. 4 December 1975. p. 1.
  231. "Horta blames Australia for blood shed". The West Australian. 5 December 1975.
  232. а б в г д е Schwarz 1994, p. 207.
  233. Dunn 1996, p. 345.
  234. Jardine 1999, pp. 46–47.
  235. Taylor 1991, p. 170.
  236. Aditjondro 1999, p. 25.
  237. Dunn 1996, pp. 348–349.
  238. Nevins 2005, pp. 62–64.
  239. Chinkin 1995, p. 286.
  240. Taylor 1991, pp. 170–171.
  241. Kohen and Taylor 1979, p. 107.
  242. Dunn 1996, p. 120.
  243. Wesley-Smith 1998, pp. 85–86.
  244. Paul Keating — Australia’s PMs — Australia’s Prime Ministers Архівавана 7 студзеня 2016.. Primeministers.naa.gov.au.
  245. In office — Paul Keating — Australia’s PMs — Australia’s Prime Ministers Архівавана 2 снежня 2010.. Primeministers.naa.gov.au.
  246. Fitzpatrick, Stephen (14 November 2006). "Downer signs new Jakarta treaty". The Australian.
  247. а б в http://works.bepress.com/cgi/viewcontent.cgi?article=1001&context=robert_cribb Архівавана 7 лістапада 2015.
  248. а б Fernandes, Clinton (2004) Reluctant Saviour: Australia, Indonesia and East Timor
  249. Jardine 1999, p. 67.
  250. Marker 2003.
  251. Benedict Andersen, «East Timor and Indonesia: Some Implications», paper delivered to the Social Science Research Council Workshop on East Timor, Washington, DC, 25-26 April 1991 cited in Schwarz (1994), p. 207.
  252. а б Джон Пілджэр  (руск.). «Blood on Our Hands» 25 January 1999. Online at johnpilger.com. Retrieved 2 February 2008.
  253. East Timor Revisited. Ford, Kissinger and the Indonesian Invasion, 1975-76 The National Security Archive
  254. а б в East Timor Revisited. Gwu.edu.
  255. http://www.gwu.edu/~nsarchiv/NSAEBB/NSAEBB62/doc4.pdf
  256. http://www.gwu.edu/~nsarchiv/NSAEBB/NSAEBB174/1010.pdf
  257. «Report: U.S. Arms Transfers to Indonesia 1975—1997» Архівавана 26 лютага 2017.. World Policy Institute.
  258. "East Timor truth commission finds U.S. «political and military support were fundamental to the Indonesian invasion and occupation». George Washington University.
  259. http://www.gwu.edu/~nsarchiv/NSAEBB/NSAEBB176/CAVR_responsibility.pdf
  260. Nunes, Joe. East Timor: Acceptable Slaughters(недаступная спасылка). The architecture of modern political power (1996). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2018. Праверана 17 лістапада 2016.
  261. «Human Rights Are Not an Issue» Архівавана 6 сакавіка 2008.. Mother Jones  (англ.). Retrieved 21 February 2008.
  262. Nevins 2005, p. 72, цытуецца.
  263. «Asean’s commitment to East Timor faces tough test» Архівавана 29 верасня 2000.. Asia Times (1 February 2000).
  264. Jardine 1999, pp. 50–51.
  265. Jardine 1999, pp. 48–49.
  266. Dunn 1996, p. 312, сітуацыі былі розныя па многіх прычынах, улучаючы доўгатэрміновую тэрытарыяльную прэтэнзію Індыі на Гоа, адсутнасць дэкаланізацыйнай праграмы ў Гоа і значны гістарычны падзел, які існаваў у выпадку Усходняга Тымора, але не адносіўся да Гоа.
  267. Dunn 1996, pp. 311–312.
  268. Jardine 1999, pp. 49–50.
  269. Kiernan 2003, p. 594.
  270. https://archive.today/20120722181517/www.cdi.org/dm/issue1/index.html
  271. Dunn 1996, pp. 283–285.
  272. Budiardjo and Liong 1984, pp. 49–51.
  273. Asia Watch, Human Rights in Indonesia and East Timor, Human Rights Watch, New York, 1989, p. 253.
  274. Defert, Gabriel, Timor Est le Genocide Oublié, L’Hartman, 1992.
  275. CIIR Report, International Law and the Question of East Timor, Catholic Institute of International Relations/IPJET, London, 1995.
  276. How many deaths? Problems in the statistics of massacre in Indonesia (1965—1966) and East Timor (1975—1980) Архівавана 14 мая 2020.. Works.bepress.com (15 February 2008).
  277. а б в г д е Yale University
  278. http://works.bepress.com/robert_cribb/2/ Архівавана 14 мая 2020. How many deaths? Problems in the statistics of massacre in Indonesia (1965—1966) and East Timor (1975—1980)
  279. а б http://www.hawaii.edu/powerkills/SOD.TAB14.1C.GIF
  280. Jardine 1999.
  281. Taylor 1991, p. 9.
  282. Nevins 2005, pp. 217–218, цытуецца вялікая колькасць крыніц, што абмяркоўваюць пытанне генацыду ва Усходнім Тыморы.
  283. Д. Пилаш. Восточный Тимор: забытый геноцид, замалчиваемые проблемы
  284. Saul, Ben. «Was the Conflict in East Timor ‘Genocide’ and Why Does It Matter?». Melbourne Journal of International Law. 2:2 (2001). Retrieved 17 February 2008.
  285. Budiardjo and Liong 1984, p. 49.
  286. CIIR, p. 117.
  287. Schwarz 1994, p. 205.
  288. United Nations Security Council Resolution 1272 (1999) Архівавана 27 лютага 2009.. Савет Бяспекі ААН. 25 October 1999. Retrieved 17 February 2008.
  289. «UNTAET and 'Serious Crimes'». La’o Hamutuk Bulletin. 2:6-7. October 2001. Retrieved 17 February 2008.
  290. «Editorial: Time to Get Serious About Justice for East Timor». La’o Hamutuk Bulletin. 2:6-7. October 2001. Retrieved 17 February 2008.
  291. а б Chapter 4: Regime of Occupation Архівавана 18 студзеня 2012. of Chega-Report of Commission for Reception, Truth and Reconciliation in East Timor (CAVR)

Літаратура правіць

  • Aditjondro G. Prospects for development in East Timor after the capture of Xanana Gusmão // International Law and the Question of East Timor. — Лондон: Catholic Institute for International Relations, 1995. — С. 50—63. — ISBN 1-85287-129-6.
  • Alatas A. The Pebble in the Shoe: The Diplomatic Struggle for East Timor. — Джакарта: Aksara Karunia, 2006. — ISBN 9-79385-109-0.
  • Amnesty International The Silent Suffering of Our Timorese Sisters // Free East Timor: Australia’s Culpability in East Timor’s Genocide. — Мілсанс-Пойнт  (англ.): Random House Australia — Australia Pty Ltd, 1998. — С. 243—265. — ISBN 0-09-183917-3.
  • Amnesty International East Timor Violations of Human Rights: Extrajudicial Executions, «Disappearances», Torture and Political Imprisonment, 1975—1984. — Лондон: Amnesty International Publications, 1985. — С. 243—265. — ISBN 0-86210-085-2.
  • Amnesty International East Timor: The Santa Cruz Massacre. — Лондон: Amnesty International Publications, 1991. OCLC 28061998
  • Amnesty International Women in Indonesian & East Timor: Standing Against Repression. — Нью-Йорк: Amnesty International USA, 1995. OCLC 34283963
  • Budiardjo C. and Liong L. S. The War against East Timor. — Лондон: Zed Books Ltd, 1984. — ISBN 0-86232-228-6.
  • Carey P. Historical Background. — Generations of Resistance. — Лондон: Cassell, 1995. — С. 13—55. — ISBN 0-304-33252-6.
  • Pinto C. and Jardine M. East Timor's Unfinished Struggle: Inside the Timorese Resistance. — Нью-Йорк: South End Press, 1997. — ISBN 0-896-08541-4.
  • Chinkin R. C. Australia and East Timor in international law // International Law and the Question of East Timor. — Лондон: Catholic Institute for International Relations / International Platform of Jurists for East Timor, 1995. — С. 269—289. — ISBN 1-85287-129-6.
  • Clark R. S. The 'decolonisation' of East Timor and the United Nations norms on self-determination and aggression // International Law and the Question of East Timor. — Лондон: Catholic Institute for International Relations / International Platform of Jurists for East Timor, 1995. — С. 65—102. — ISBN 1-85287-129-6.
  • Comissão de Acolhimento, Verdade e Reconciliação de Timor Leste  (ням.) (CAVR). Chega! The Report of the Commission for Reception, Truth and Reconciliation(англ.). — Дили: East Timor & Indonesia Action Network.
  • Dunn J. Timor: A People Betrayed. — Сидней: Australian Broadcasting Corporation, 1996. — ISBN 0-7333-0537-7.
  • Friend T. Indonesian Destinies. — Harvard University Press, 2003. — ISBN 0-674-01137-6.
  • Horner D. Making the Australian Defence Force. — Мельбурн: Oxford University Press, 2001. — Т. IV. — ISBN 0-19-554117-0.
  • Hainsworth P. and McCloskey S. The East Timor Question: The Struggle for Independence from Indonesia. — Нью-Йорк: I.B. Tauris Publishers, 2000. — ISBN 1-86064-408-2.
  • Hill H. M. Fretilin: the origins, ideologies and strategies of a nationalist movement in East Timor. — Ка: Centre for Continuing Education, Australia National University, 1978. OCLC 07747890
  • Indonesia, Department of Foreign Affairs. Decolonization in East Timor. — Джакарта: Department of Information, Republic of Indonesia, 1977. OCLC 4458152.
  • Jardine M. East Timor: Genocide in Paradise. — Манро  (англ.): Odonian Press, 1999. — ISBN 1-878825-22-4.
  • Jolliffe J.  (англ.). East Timor: Nationalism and Colonialism. — University of Queensland Press, 1978. OCLC 4833990
  • Kiernan B. The Demography of Genocide in Southeast Asia: The Death Tolls in Cambodia, 1975-79, and East Timor, 1975-80 // Critical Asian Studies. — В. 35 (4). — С. 585—597.
  • Kohen A. and Taylor J. An Act of Genocide: Indonesia’s Invasion of East Timors. — Лондон: TAPOL, 1979. — ISBN 0-9506751-0-5.
  • Krieger H. East Timor and the International Community: Basic Documents. — Мельбурн: Cambridge University Press, 1997. — ISBN 0-521-58134-6.
  • Marker J. East Timor: A Memoir of the Negotiations for Independence. — Северная Каролина: McFarlnad & Company, Inc, 2003. — ISBN 0-7864-1571-1.
  • Martin I. Self-Determination In East Timor: The United Nations, The Ballot and International Intervention. International Peace Academy Occasional Paper Series. — Боулдер: Rienner, 2002.
  • Nevins J. A Not-So-Distant Horror: Mass Violence in East Timor. — Итака, Нью-Йорк: Cornell University Press, 2005. — ISBN 0-8014-8984-9.
  • Ramos-Horta J. Funu: The Unfinished Saga of East Timor. — Лоуренсвилль: The Read Sea Press, 1987. — ISBN 0-932415-15-6.
  • Schwarz A. A Nation in Waiting: Indonesia in the 1990s. — Westview Press, 1994. — ISBN 1-86373-635-2.
  • Smith M. G. Peacekeeping in East Timor: The Path to Independence. International Peace Academy Occasional Paper Series. — Боулдер: Rienner, 2003. — ISBN 0-300-10518-5.
  • Taylor Jean Gelman. Indonesia: Peoples and Histories. — New Haven and London: Yale University Press, 2003. — ISBN 0-300-10518-5.
  • Taylor John G. The Indonesian Occupation of East Timor 1974—1989. — Лондан: Catholic Institute for International Relations, 1990. — ISBN 1-85287-051-6.
  • Taylor John G. Indonesia’s Forgotten War: The Hidden History of East Timor. — Zed Books Ltd, 1991. — ISBN 1-85649-014-9.
  • Turner M. Telling East Timor: Personal Testimonies 1942—1992. — Сідней: University of New South Wales Press Ltd., 1992.
  • Vickers A. A History of Modern Indonesia. — Cambridge University Press, 2005. — ISBN 0-9577329-3-7.
  • Wesley-Smith R. Radio Maubere and Links to East Timor. — Free East Timor: Australia’s Culpability in East Timor’s Genocide. — Мілсанс-Пойнт  (англ.): Random House Australia, 1998. — С. 83—102.
  • Winters R. Buibere: Voice of East Timorese Women. — Дарвін: East Timor International Support Center, 1999. — ISBN 0-9577329-3-7.

Спасылкі правіць