Інерцыяльная сістэма адліку

Інерцыя́льная сістэ́ма адлі́ку — сістэма адліку, у якой мае месца інерцыя — захаванне скорасці целам, на якое на аказваюцца вонкавыя ўздзеянні (свабодным целам). Інакш кажучы, гэта сістэмы, у якіх выконваецца першы закон Ньютана. Наяўнасць такіх сістэм сцвярджаецца гэтым жа законам. Паводле прынцыпа адноснасці Галілея ўсе інерцыяльныя сістэмы з'яўляюцца фізічна эквівалентнымі.

Дзве сістэмы адліку, адна з якіх рухаецца са скорасцю адносна другой

Інерцыяльнай сістэмай з'яўляецца любая сістэма адліку, што рухаецца адносна іншай інерцыяльнай сістэмы з пастаяннай скорасцю. Інакш кажучы, усе інерцыяльныя сістэмы адліку рухаюцца адна адносна адной з пастаяннай скорасцю. Сістэма, што рухаецца адносна інерцыяльнай сістэмы адліку з паскарэннем, з'яўляецца неінерцыяльнай.

Відавочна, што сістэма адліку, звязаная са свабодным целам, з'яўляецца інерцыяльнай. Але на самай справе такую сістэму знайсці немагчыма, бо свабодных цел у прыродзе не існуе. Таму паняцце інерцыяльнай сістэмы з'яўляецца абстракцыяй, а ўсе рэальныя сістэмы адліку з'яўляюцца неінерцыяльнымі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць