Інстытут БелНДІБ

«Інстытут БелНДІБ» — беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва, заснаваны ў 1957 году ў Мінску.

«Інстытут БелНДІБ»
Міжнародная назва Institute BelNIIS
Заснаваны 1957
Размяшчэнне Беларусь Мінск, Брэст
Юрыдычны адрас Мінск, Першамайскі раён, вул. Ф. Скарыны, 15Б
Сайт belniis.by

Улучае філіял — «Навукова-тэхнічны цэнтар» (г. Брэст, вул. Маскоўская, 267/2) [1].

Мінуўшчына правіць

Падстава для інстытута была заснавана 2 снежня 1944 году ў складзе Адздзялення тэхнічных навук АН БССР на правах Сэктара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Адздзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.

  • З 1957 па 1963 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, які ўяўляў сабой комплексны навукова-даследчы інстытут, які распрацоўваў горадабудаўнічыя, архітэктурна-будаўнічыя, цеплафізычныя і акустычныя праблемы індустрыяльнага жыльлёвага, прамысловага і сельскагаспадарчага будаўніцтва [2], [3].
  • З 1963 па 1988 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР), на базе якога супольна з праектнымі арганізацыямі былі створаны БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІПдзіпрасельбуд, БелНДІАКБ (прым. арганізацыі і кіраванні будаўніцтвам).
  • З 1988 па 1991 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва НПТА «Белбуднавука», аб’яднаў ІБіА, БелНДІАКБ і доследны завод.
  • З 1991 па 1994 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Дзяржбуда Рэспублікі Беларусь.
  • З 1994 па 2006 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь.
  • З 2006 году — РУП «Інстытут БелНДІБ» (Навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут БелНДІБ»).

Выдавецкая дзейнасць правіць

З 2007 году інстытут выдае штогадовы зборнік навуковых працаў «Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону» [4].

Зноскі правіць

  1. Філіял РУП "Інстытут БелНДІБ" — Навукова-тэхнічны цэнтар
  2. Пра Інстытут БелНДІБ
  3. Потенциал БелНИИС – ресурс благополучия строительной отрасли(руск.)
  4. А зборніке "Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону" (руск.)