Інстытут матэматыкі НАН Беларусі

Інстытут матэматыкі НАН Беларусі — профільная арганізацыя беларускай акадэмічнай навукі ў галіне матэматыкі. Утвораны ў 1959 годзе.

Інстытут матэматыкі
Абрэвіятура ІМ
Краіна
Адрас Мінск, Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 11
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка матэматычных мадэляў і спосабаў рашэння прыкладных пытанняў
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Дырэктар Васіль Рыгоравіч Сафонаў
Намеснік па навуцы і інавацыях Сяргей Віктаравіч Бахановіч
Навуковы сакратар Віктар Васільевіч Лепін
Заснаванне
Дата заснавання Чэрвень 1959
Колькасць супрацоўнікаў 94 (2019 г.)
Матчыная арганізацыя Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Папярэднік Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР
im.bas-net.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя інстытута правіць

 
Уваход у Інстытут матэматыкі (2019 г.)
 
Мемарыяльная дошка Уладзіміру Іванавічу Крылову на будынку Інстытута матэматыкі

Інстытут быў створаны ў 1959 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Першапачаткова называўся Інстытутам матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР і ўваходзіў у склад Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук, а з 1963 — у Аддзяленне фізіка-матэматычных навук. 10 лютага 1965 г. адбылася рэарганізацыя: на базе шэрагу лабараторый арганізаваны самастойны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 2002 — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі), а назва назва Інстытута была зменена на сучасную — Інстытут матэматыкі. 4 красавіка 1975 заснавана Аддзяленне Інстытута матэматыкі АН БССР у Гомелі (зараз — Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп).

З 1987 Інстытут уваходзіць у склад Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. На пачатак 2019 года у Інстытуце 94 чалавекі, іх — 53 навуковых супрацоўнікі, у т.л. 18 дактароў і 29 кандыдатаў навук. Інстытут падтрымлівае актыўныя творчыя сувязі з вядучымі навуковымі ўстановамі многіх краін, з’яўляецца арганізатарам шэрагу міжнародных канферэнцый, школ, сімпозіўмаў.

Структура Інстытута правіць

  • Аддзел алгебры (з гомельскай Лабараторыяй дастасавання канечных груп)
  • Аддзел вылічальнай матэматыкі
  • Аддзел дыферэнцыяльных ўраўненняў
  • Аддзел нелінейнага і стахастычнага аналізу
  • Аддзел тэорыі лікаў і дыскрэтнай матэматыкі
  • Аддзел прыкладной матэматыкі
  • Аддзел інфармацыйных тэхналогій

Навуковыя кірункі правіць

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляюцца:

Вядомыя навукоўцы правіць

Дырэктары Інстытута ў розныя гады правіць

Узнагароды правіць

Дасягненні навукоўцаў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1972), Ленінскай прэміяй (1978), Дзяржаўнымі прэміямі БССР (1974, 1978, 1982), Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1998), прэміяй Савета Міністраў СССР (1986), прэміямі Ленінскага камсамола (1970, 1987) і ЛКСМБ (1976, 1984, 1990), прэміямі НАН Беларусі (1993, 1995).

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць