Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (англ.: Institute of political studies "Political sphere") — беларуская даследчая і экспертная ўстанова. Інстытут быў заснаваны ў 2009 годзе ў Мінску[1], афіцыйна зарэгістраваны ў Літве.

Місія правіць

Мэтамі Інстытута «Палітычная сфера» з’яўляецца сістэмнае вывучэнне палітыкі і грамадства Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы; Фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, у тым ліку стварэнне неабходнай інфраструктуры для іх прафесійнай дзейнасці; Інтэграцыя беларускіх даследчыкаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст, а таксама спрыянне сумеснай даследчай дзейнасці.

Гісторыя правіць

Інстытут сфармаваўся на падставе супольнасці даследчыкаў, якія згуртаваліся вакол выдання часопіса «Палітычная сфера» (выдаецца з 2001 года). У 2001—2006 гг. дзейнасць супольнасці часопіса «Палітычная сфера» адбывалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта). У 2006—2009 гг. дзейнасць супольнасці часопіса адбывалася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, Літва. У верасні 2009 года было публічна абвешчана аб заснаванні Інстытута «Палітычная сфера».[2] Пасаду дырэктара Інстытута ад часу яго ўтварэння займае палітолаг, доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

Асноўныя кірункі дзейнасці Інстытута правіць

Даследаванні і экспертная дзейнасць

  • Палітычныя даследаванні (political studies), з асаблівым ухілам у эмпірычныя даследаванні з выкарыстаннем колькасных метадаў.[3]
  • Сацыялагічныя даследаванні, а таксама даследаванні ў галіне гісторыі і культуры.
  • Экспертныя і практычныя даследаванні (policy studies).

Выдавецкая дзейнасць

  • Выданне часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (перыядычнасць: два разы на год). Гэта адно з вядучых спецыялізаваных выданняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Выданне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых бібліятэках.[4]
  • Выданне англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review (перыядычнасць: адзін раз на год).Галоўная задача выдання — прадставіць чытачу па-за межамі Беларусі найбольш важныя акадэмічныя даследаванні беларускай палітыкі і грамадства.[5]
  • Выданне манаграфій, перакладаў, анталогій у галіне паліталогіі і іншых сацыяльных дысцыплін.[6] Сярод рэалізаваных выдавецкіх праектаў: анталогія класічных тэкстаў «Палітычная навука», «Анталогія краёвай ідэі», пераклады кніг К. Гамулка «Паміж Польшчай і Расіяй», М. Урбана «Беларуская савецкая эліта» і г.д.

Публічныя падзеі

  • Заснаванне і адміністраванне Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі(перыядычнасць: раз на год). Праводзіцца з 2011 года на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва). Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў і г. д. Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.[7]
  • Штогадовая навуковая тэматычная канферэнцыя ў Мінску (перыядычнасць: раз на год).[8]

Дзейнасць па развіцці акадэмічнай супольнасці і адукацыі

  • Заснаванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі.[9]
  • Публічныя лекцыі.
  • Спецыяльныя навучальныя курсы (найперш, праграма еўрапеістыкі ў Беларускім Калегіуме).[10]

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=29984
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
  7. http://icbs.palityka.org/about/
  8. http://events.palityka.org Архівавана 30 чэрвеня 2020.
  9. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
  10. http://belcollegium.org/departments/eurapeistyka/ Архівавана 17 сакавіка 2020.

Спасылкі правіць