Інта́рсія (ад італ.: intarsio) — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, інкрустацыя, выкананая дрэвам па дрэве.

Сёння, як і шмат стагоддзяў таму, інтарсія ствараецца выключна ўручную і з’яўляецца атрыбутам дарагой мэблі. Для вырабу інтарсіі падбіраюць розную па колеры драўніну, якую наразаюць на найтонкія стужкі шпону, папярэдне выдаліўшы ўсе дэфекты. Атрыманыя стужкі-палоскі склейваюць да лістоў неабходнага памеру, з якіх выразаюць дэталі для мазаікі.

Дэталі, якія ўтвараюць узор, шчыльна падганяюцца адна да адной, склейваюцца і ўкладваюцца ў прадмет, які аздабляецца. Затым знешні бок набору старанна паліруецца.

Як і інкрустацыя, інтарсія зарадзілася на Старажытным Усходзе, у Егіпце, і дасягнула вельмі высокага ўзроўню ў Старажытнай Грэцыі, і ў Рыме, дзе арнаменты рабіліся з клёна, самшыта, падуба, жалезнага дрэва, кізіла.

Літаратура правіць