Інтэрнэт-тэлебачанне

Інтэрнэт-тэлебачанне — лічбавы распаўсюд відэа праз Сеціва.

Іншыя назвы: анлайн-тэлебачанне, вэб-тэлебачанне, сеціўнае тэлебачанне. IPTV — перадача тэлеканала па інтэрнэт-пратаколе. Дазваляе прымаць лічбавыя тэлеканалы з ліку спадарожнікавых[1].

Гісторыя правіць

14 лютага 2005 года ў ЗША з’явіўся відэахостынг «YouTube» (Сан-Бруна, штат Каліфорнія), што дазволіў бясплатна размяшчаць і паказваць відэазапісы. 9 мая 2005 года «Apple» (Куперціна, штат Каліфорнія, ЗША) дазволіў платна размяшчаць і праглядаць відэа на сваім медыяпартале «Айцюнс». У 2006 годзе «Амазон» (Сіэтл, ЗША) запусціў на сваім сайце паслугу «Амазон Анбокс» для платнага відэапаказу па запатрабаванні. У 2007 годзе «Нэтфлікс» прапанаваў сваім DVD-падпісчыкам бясплатны анлайн-прагляд 1000 кінафільмаў і тэлеперадач.

Беларусь правіць

15 ліпеня 2008 года УП «Белтэлекам» запусціла паслугу сеціўнага тэлебачання з абаненцкай платай 40 000 рублёў ($18,6) за 20 тэлеканалаў[1]. На 2016 год большасць тэлеканалаў Беларусі мелі старонкі на Ютубе. У тым ліку 13 агульнабеларускіх каналаў выкладалі ў Сеціва запісы перадач і вялі анлайн-вяшчанне: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5», «Беларусь 24», «АНТ», «СТБ», «БелмузТБ», «Белсат», «8 канал», «ІТБ», «РТР Беларусь» і «Тэлебачанне дзеля грамадства»[2]. 24 жніўня 2016 года сотавы аператар «А1» запусціў лічбавае тэлебачанне VOKA з доступам да 50 тэлеканалаў за 35 капеек/дзень[3].

На 2018 год «Белтэлекам» прапаноўваў сеціўнае тэлебачанне «Смарт-заля» з магчымасцю прыпынення, запісу і перамоткі перадач з архіва за 48 гадзін. Для прагляду патрабавалася хуткасць доступу ад 800 кілабіт/секунда (H.264 640x360p25). Прагляд на хуткасці звыш 1000 кілабіт/секунда (H.264 720x576p25) даваў большае разрозненне[4]. Асноўная расцэнка «Канапа» каштавала 6 рублёў ($3)[5]. Сярод 77 каналаў было 10 беларускіх, з якіх беларускамоўныя перадачы мелі толькі «Беларусь 1» і «Беларусь 3».

На 2018 год сайтам з найбольшай колькасцю наведванняў у Беларусі быў амерыканскі відэахостынг «Ютуб». Іншымі сайтамі ў спісе былі: 2) рускамоўны відэахостынг Беларусі Kinogo.by (17-е месца); 3) расійскі «Кінапошук» (26-е, Kinopoisk.ru), які належаў «Яндэксу»; 4) амерыканскі гульнявы «Твіч» (29-е, Twitch.tv), які належаў «Амазону»; 5) «Белтэлекам» (30-е, ТБ «Заля»); 6) расійскі Rutube.ru (31-е), які належаў «Газпраму»; 7) рускамоўны відэхостынг «Іві» (40-е, ivi.ru); 8) расійскі тэлеканал «ТНТ» (42-е; Tnt-online.ru), які належаў «Газпраму»[6].

Зноскі

  1. а б "Белтэлекам запускае інтэрактыўнае тэлебачанне новага пакалення IPTV". Газета «Наша Ніва». 15 ліпеня 2008. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  2. М.М. Найдзёнаў. Спробы стварэння інтэрнэт-тэлебачання ў Беларусі // Штогадовы зборнік навуковых артыкулаў ФМА БДУ. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2016. — В. 15. — С. 321-323. — ISSN 2224-0845. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018.
  3. "«Вэлком» запусціў лічбавае тэлебачанне для камп'ютараў". Газета «Наша ніва». 24 жніўня 2016. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  4. "Інтэрнэт-тэлебачанне «Заля»". УП «Белтэлекам». 2018. Архівавана з арыгінала 21 кастрычніка 2018. Праверана 16 кастрычніка 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2018. Праверана 3 лютага 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2018. Праверана 3 лютага 2022.
  5. "«Канапа ТБ»". УП «Белтэлекам». 2018. Архівавана з арыгінала 3 кастрычніка 2018. Праверана 16 кастрычніка 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 лютага 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 лютага 2022.
  6. "Найбольш наведваныя ў Беларусі сайты" [англійская]. Лічыльнік «Алекса». 2018. Праверана 16 кастрычніка 2018. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2009. Праверана 25 кастрычніка 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2009. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць