Інтэртытры (фр.: Intertitre), таксама вядомы як тытульная картка (англ.: title card) — спецыяльныя кадры, якія змяшчаюць упрыгожаны арнаментам тэкст, дыялог ці каментарый, які ўстаўляецца падчас мантажу паміж двума кадрамі для тлумачэння сюжэтных паваротаў або перадачы іншай інфармацыі гледачу[1][2] . Інтэртытры, якія выкарыстоўваюцца для перадачы дыялогу персанажаў, называюцца «дыялогавымі інтэртытрамі», а тыя, якія выкарыстоўваюцца для прадастаўлення адпаведных апісальных/апавядальных матэрыялаў, называюцца «экспазіцыйнымі інтэртытрамі»[3]. У асноўным выкарыстоўваліся ў нямым кінематографе. Патрэба ў субтытрах амаль знікла са з’яўленнем гукавога фільма. У сучасным выкарыстанні інтэртытры ставяцца ў пачатку фільмаў і тэлешоу або побач з ім.

Інтэртытры фільма «Нараджэння нацыі» (1915) Д. У. Грыфіта

Гісторыя правіць

 
 
Інтэртытры фільма «Грамадзянін Кейн»

Да пачатку XX стагоддзя «рухомыя карцінкі» надакучылі патрабавальным гледачам бяссюжэтных відэашэрагаў. І калі першае такое відэа ўяўляла сабой адну-дзве сцэны з зразумелым сэнсам, то, па меры ўскладнення сюжэту, рэжысёры сутыкнуліся з непазбежнай праблемай — як данесці гледачу тое, што адбываецца на экране. І як толькі стаў развівацца сюжэт, з’явілася патрэба яго тлумачыць, ці каментаваць. Гэты момант можна назваць нараджэннем інтэртытраў.

У сувязі з гэтым узніклі інтэртытры, надпіс у наступным за сцэнай кадры, які змяшчае адпаведныя тлумачэнні. Такім чынам «агучваліся» спецэфекты, дыялогі і ствараліся пераходы ад адной лагічнай сцэны да іншай. Дзякуючы такому змесціву інтэртытры і лічацца своеасаблівымі прабацькамі субтытраў. Працэс эвалюцыі інтэртытраў дзеліцца на тры перыяды: каментары, рэмаркі і рэплікі.

З 1903 года пачалі з’яўляцца тлумачальныя надпісы ад імя аўтара, яны дэманстраваліся на дадатковым экране, размешчаным побач з асноўным, якія ў кіназале ўслых зачытваў лектар. Лектары працавалі пры кіназалах да 1913 года, нярэдка сваімі словамі тлумачылі, што адбывалася на экране. Паколькі час паказу фільмаў паступова павялічваўся, патрабавалася замена штатнаму лектару, які патлумачыў бы часткі фільма аўдыторыі. Першыя інтэртытры, падобныя на сучасныя субтытры (з накладаннем надпісу на кадр), былі прадэманстраваны ў 1905 годзе.

Да канца 1900-х гадоў інтэртытры-рэплікі канчаткова замянілі інтэртытры-каментары. У 1920-х гадах інтэртытры з наплывамі, вылучэннем і павелічэннем у памеры некаторых слоў сталі частай з’явай. Паколькі ў нямых фільмах не было сінхранізаванага гуку для дыялогаў, інтэртытры выкарыстоўваліся для апавядання сюжэтаў, прадстаўлення ключавых дыялогаў і часам нават каментарыяў да дзеяння для аўдыторыі. Так інтэртытры сталі неад’емным элементам нямога кінематографа. Аўтар інтэртытраў стаў ключавым прафесіяналам у нямым кіно і часта быў аддзелены ад сцэнарыста, які стварыў аповед.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Intertítulos. Glosario de cine (ісп.)
  2. Konigsberg, Ira (2004). Diccionario Técnico Akal de Cine. Akal. p. 547. ISBN 978-84-460-1902-2. Архівавана з арыгінала 7 ліпеня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2020. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |fechaacceso= ігнараваны (прапануецца |access-date=) (даведка); Невядомы параметр |fechaarchivo= ігнараваны (прапануецца |archive-date=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2020.
  3. Chisholm, Brad (1987). "Reading Intertitles". Journal of Popular Film and Television. 15 (3): 137. doi:10.1080/01956051.1987.9944095.