Інфарма́тыка (параўн. ням.: Informatik, фр.: Informatique, англ.: computer science ― камп’ютарныя навукі ― у ЗША, англ.: computing science ― вылічальная навука ― у Вялікабрытаніі) ― навука пра метады атрымання, назапашвання, захоўвання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання інфармацыі. Яна ўключае дысцыпліны, якія нейкім чынам датычацца апрацоўкі інфармацыі ў вылічальных машынах і вылічальных сетках: як абстрактныя, накшталт аналізу алгарытмаў, гэтак і даволі пэўныя, напрыклад, распрацоўка моў праграмавання.

" Інфарматыка не больш навука пра камп’ютары, чым астраномія — навука пра тэлескопы.
"

Паводле тэзіса Чэрча ― Цьюрынга  (англ.), усе вядомыя тыпы вылічальных машын якасна эквівалентныя ў сваіх магчымасцях: любое дзеянне, выканальнае на адной вылічальнай машыне, таксама выканальна і на іншай. Тэзіс часам падаюць як падмуркавы прынцып інфарматыкі, звяртаючы адмысловую ўвагу на машыну Цьюрынга і машыну фон-нэйманаўскай архітэктуры, бо яны маюць відавочнае падабенства з большасцю сучасных камп’ютараў. У межах сучаснай інфарматыкі навукоўцы вывучаюць таксама і іншыя тыпы машын, не толькі практычна ажыццявімыя (такія, як паралельныя і квантавыя камп’ютары), але і адмыслова абстрактныя матэматычныя мадэлі (да прыкладу, РАМ-машына, якая мае бясконцы лік рэгістраў).

Тэрмін «інфарматыка» стаў ужывацца ў 1960-х гадах у Францыі для называння галіны, якая займаецца аўтаматызаванай перапрацоўкай інфармацыі, як зліццё французскіх слоў information і automatique (Ф. Дрэйфус  (англ.), 1962).

Тэмамі даследаванняў у інфарматыцы з’яўляюцца пытанні: што можна, а што нельга рэалізаваць у праграмах і базах даных (тэорыя вылічальнасці і штучны інтэлект), якім чынам можна вырашаць спецыфічныя вылічальныя і інфармацыйныя задачы з максімальнай эфектыўнасцю (алгарытмы + базы даных), у якім выглядзе варта захоўваць і аднаўляць інфармацыю спецыфічнага тыпу (структуры і базы даных), як праграмы і людзі павінны ўзаемадзейнічаць адно з адным (карыстальніцкі інтэрфейс і мовы праграмавання і прадстаўленне ведаў) і т. п.

Уводзіны правіць

Інфарматыка — маладая навуковая галіна, якая вывучае пытанні, звязаныя з пошукам, зборам, захаваннем, пераўтварэннем і выкарыстаннем інфармацыі ў розных галінах чалавечай дзейнасці. Генетычна інфарматыка звязана з вылічальнай тэхнікай, камп’ютарнымі сістэмамі і сеткамі, таму што менавіта камп’ютары дазваляюць ствараць, захоўваць і аўтаматычна апрацоўваць інфармацыю ў такой колькасці, што навуковы падыход да інфармацыйных працэсаў робіцца адначасова неабходным і магчымым.

Да нашага часу тлумачэнне тэрміну «інфарматыка» (у тым сэнсе, як ён выкарыстоўваецца ў сучаснай навуковай і метадычнай літаратуры) яшчэ не ўсталявалася і не з’яўляецца агульнапрынятым. Звернемся да гісторыі пытання, якая ідзе з часу з’яўлення электронных вылічальных машын.

Паняцце інфармытыкі з’яўляецца такім жа складаным для якога-небудзь агульнага вызначэння, як, напрыклад, паняцце матэматыкі. Гэта і навука, і галіна прыкладных даследаванняў, і вобласць міждысцыплінарных даследаванняў, і вучэбная дысцыпліна.

Нягледзячы на тое, што інфарматыка як навука з’явілася адносна нядаўна, яе паходжанне варта звязваць з працамі Лейбніца па стварэнні першай вылічальнай машыны і распрацоўцы ўніверсальнага (філасофскага) вылічэння.

Гісторыя інфарматыкі правіць

Тэрмін «інфарматыка» быў упершыню ўведзены ў Германіі Карлам Штэйнбухам  (англ.) у 1957 годзе. У 1962 гэты тэрмін быў уведзены ў французскую мову Ф. Дрэйфусам  (англ.), які таксама прапанаваў пераклады на некаторыя іншыя еўрапейскія мовы. У савецкай навукова-тэхнічнай літаратуры тэрмін «інфарматыка» быў уведзены А. І. Міхайлавым, А. І. Чорным і Р. С. Гілярэўскім у 1968 годзе.

Асобнай навукай інфарматыка была прызнана толькі ў 1970-х; да гэтага яна развівалася ў складзе матэматыкі, электронікі і іншых тэхнічных навук. Некаторыя пачаткі інфарматыкі можна выявіць нават у лінгвістыцы. З моманту свайго прызнання асобнай навукай інфарматыка распрацавала ўласныя метады і тэрміналогію.

Першы факультэт інфарматыкі быў заснаваны ў 1962 годзе ва ўніверсітэце Перд’ю (Purdue University). Сёння факультэты і кафедры інфарматыкі ёсць у большасці універсітэтаў свету.

У Расіі настаўнікі і выкладчыкі інфарматыкі з’явіліся ва ўсіх школах у 1985 годзе адначасова з першым падручнікам А. П. Яршова «Асновы інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі». Ва ўсіх ВНУ Расіі выкладчыкі і кафедры інфарматыкі з’явіліся ў 1991 годзе.

4 снежня адзначаецца Дзень расійскай інфарматыкі. У гэты дзень у 1948 годзе Дзяржаўны камітэт Савета міністраў СССР па ўкараненні перадавой тэхнікі ў народную гаспадарку зарэгістраваў пад нумарам 10475 вынаходніцтва І. С. Брука  (руск.) і Б. І. Рамеева  (руск.) — лічбавую электронную вылічальную машыну.

Вышэйшай узнагародай за заслугі ў галіне інфарматыкі з’яўляецца прэмія Цьюрынга.

Падзелы інфарматыкі[1] правіць

Тэарэтычная інфарматыка правіць

Гэта матэматычная дысцыпліна. Яна выкарыстоўвае метады матэматыкі для пабудовы і вывучэння мадэляў апрацоўкі, перадачы і назапашвання інфармацыі.

Матэматычная логіка
тэорыя алгарытмаў, вылічэнне выказванняў і прэдыкатаў, тэорыя паралельных вылічэнняў, тэорыя аўтаматаў, тэорыя сетак Петры, верыфікацыя, Булева логіка, сродкі лагічнага праграмавання і прадстаўлення ведаў.
Вылічальная матэматыка і вылічальная геаметрыя
Тэорыя інфармацыі і тэорыя кадавання
Сістэмны аналіз

Агульная і матэматычная тэорыя сістэм. Дынамічныя сістэмы. Інфармацыйныя сістэмы. Вялікія і складаныя сістэмы. Структурны аналіз. Сістэмнае праектаванне.

Тэорыя прыняцця рашэнняў
тэорыя гульняў, матэматычнае праграмаванне, даследаванне аперацый.

Кібернетыка правіць

Тэорыя кіравання
Матэматычная лінгвістыка
Біёніка
Нейронная сетка

Праграмаванне правіць

Транслятары
Спосабы трансляцыі камп’ютарных праграм, звычайна, з моў праграмавання высокага ўзроўня ў мовы нізкага ўзроўня.
  • Кампілятары — транслятары, што выконваюць поўную трансляцыю ўсёй праграмы (часта ў некалькі крокаў) і на выхадзе выдаюць вынік у выглядзе выканальнага файла. Пасля гэтага выканальны файл можна запускаць без паўторнай трансляцыі.
  • Інтэрпрэтатары — транслятары, якія праводзяць трансляцыю праграмы крок за крокам, і выконваюць яе таксама пакрокава. Пры наступным запуску інтэрпрэтатару даводзіцца выконваць усе крокі інтэрпрэтацыі і выканання зноў.
Мовы праграмавання
Фармальныя парадыгмы моў для перадачы алгарытмаў і ўласцівасцей гэтых моў (да прыкладу, на якой мове лепш вырашыць дадзеную задачу). Структурнае праграмаванне. Функцыянальнае і лагічнае праграмаванне. Распрацоўка алгарытмаў і праграм. Матэматычная семантыка алгарытмаў і праграм.
Базы даных
Іерархічныя, сеткавыя і рэляцыйныя базы даных. Мовы запытаў. Пошук і апрацоўка інфармацыі ў базах даных. Размеркаваныя базы даных. Абарона інфармацыі ў базах даных.
Пошук даных — вывучэнне алгарытмаў для пошуку, назапашвання і апрацоўкі інфармацыі ў дакументах і базах даных. Цесна злучаны з інфармацыйным пошукам.

Штучны інтэлект правіць

Экспертныя сістэмы. База ведаў. Семантычныя сеткі. Прадстаўленне ведаў. Працэдуры і законы лагічнага вываду. Лагічная мадэль баз ведаў.

Інфармацыйныя сістэмы правіць

Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы. Інфармацыйныя сеткі і сістэмы.

Вылічальная тэхніка правіць

Мікрапрацэсары. Персанальныя камп’ютары. Назапашвальнікі інфармацыі. Суперкамп’ютары. Вылічальныя сеткі.

Прыкладная інфарматыка правіць

Інфарматыка ў грамадстве

Персанальныя камп’ютары. Інтэрнэт. Камп’ютарная пісьменнасць. Электронныя бібліятэкі. Праграмнае забеспячэнне. Камп'ютарныя вірусы. Камп’ютарныя гульні. Інфармацыйнае грамадства. Інфармацыйна-пошукавая сістэма. Новыя інфармацыйныя тэхналогіі.

Інфарматыка ў прыродзе

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Класіфікацыя падаецца паводле: Інфарматыка: энцыклапедычны слоўнік / Склад. ак. РАПН Паспелаў Д. А. — М.: Педагогіка-прэс, 1994.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць