Інфлянцкае ваяводства

ваяводства Рэчы Паспалітай

Інфлянцкае ваяводства, Інфлянцкае княства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Латгаліі (паўднёва-ўсходняя Латвія) у 16771772 гг. (намінальна да 1795 г.).

Інфлянцкае ваяводства
польск.: Województwo inflanckie
лац.: Ducatus Livoniae
Герб
Герб
Краіна Кандамініум[1] Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1621
Дата скасавання 1772
Ваяводы Ваяводы інфлянцкія
Кашталяны Кашталяны інфлянцкія
Плошча 12 тыс.
Інфлянцкае ваяводства на карце
Час існавання 16771772
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гг. большая частка падуладных Рэчы Паспалітай Інфлянтаў (Задзвінскае княства) страчана на карысць Швецыі. Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 г. у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія латгальскія стараствы — Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае. Паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў. На аснове застаўшыхся інфлянцкіх старастваў сойм у 1677 г. утварыў Інфлянцкае ваяводства, надаўшы яму таксама найменне княства.

З канца XVII ст. за гэтай часткай былой Лівоніі замацавалася назва Інфлянты Польскія, г. зн. прыналежныя Рэчы Паспалітай, але канчаткова гэты тэрмін зацвердзіўся ў гістарыяграфічнай традыцыі XIX ст.

Ваяводства не мела падзелу на паветы, адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Дынабург. Засталася падвойная прыналежнасць Інфлянцкага ваяводства да ВКЛ і Кароны, што выяўлялася ў намінацыі ў інфлянцкія ўрады праз абедзве канцылярыі і абранні інфлянцкіх паслоў на сойм з 3 «нацый» — па 2 прадстаўнікі ад шляхты Інфлянтаў, ВКЛ, Кароны. Дзейнічаў прынцып

Зноскі

  1. Вяроўкін-Шэлюта У. Інфлянты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 669. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць