Іозеф Стэ́фан[5] (ням.: Joseph Stefan, 24 сакавіка 1835, Санкт-Пёльтэн — 7 студзеня 1893, Вена) — аўстрыйскі фізік і матэматык. Член Аўстрыйскай акадэміі навук (1865).

Іозеф Стэфан
Joseph Stefan
Дата нараджэння 24 сакавіка 1835(1835-03-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1893(1893-01-07)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, паэт, навуковы работнік, пісьменнік, прафесар
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэас фон Этынсгаўзен[d][4]
Вядомыя вучні Л. Больцман
Вядомы як аўтар закона Стэфана — Больцмана
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Стэфан нарадзіўся ў Санкт-Пёльтэне ў сям’і этнічных славенцаў. Скончыў гімназію ў Клагенфурце і падумваў пра ўступленне ў ордэн бенедыкцінцаў, аднак вырашыў займацца фізікай і матэматыкай і паступіў у Венскі ўніверсітэт, які скончыў у 1857. Пасля выкладаў ва ўніверсітэце (з 1863 — прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і фізікі), з’яўляўся дырэктарам Інстытута эксперыментальнай фізікі (з 1866), рэктарам універсітэта (18761877), віцэ-прэзідэнтам Аўстрыйскай акадэміі навук.

Імя Стэфана носіць найбуйнейшы даследчы інстытут у Славеніі.

Навуковая дзейнасць правіць

Вядомы сваімі працамі па розных абласцях фізікі — кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпраменьвання, оптыцы, акустыцы, электрамагнетызму і інш. Вывучаў дыфузію і цеплаправоднасць газаў, атрымаў каэфіцыенты цеплаправоднасці шматлікіх з іх. У 1879 годзе шляхам вымярэння цеплааддачы плацінавага дрота пры розных тэмпературах усталяваў прапарцыйнасць энергіі, якая выпраменьвацца ім, чацвёртай ступені абсалютнай тэмпературы. Выкарыстоўваючы гэту заканамернасць, упершыню даў дакладную ацэнку тэмпературы паверхні Сонца — каля 6000 градусаў. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага закона, вядомага як закон Стэфана — Больцмана, было дадзена ў 1884 годзе вучнем Стэфана Людвігам Больцманам.

У матэматыцы вядомы задача Стэфана і адваротная задача Стэфана з рухомай мяжой у тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Josef Stefan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Стефан Йозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  5. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць