Ёсеф Добраўскі

(Пасля перасылкі з Іосеф Добраўскі)

Ё́сеф До́браўскі[6] (чэшск.: Josef Dobrovský; 17 жніўня 1753, Дзьярмат, каля г. Дзьёр, Венгрыя6 студзеня 1829) — чэшскі асветнік-славіст. Адзін з заснавальнікаў славяназнаўства, дзеяч чэшскага Адраджэння.

Ёсеф Добраўскі
чэшск.: Josef Dobrovský
Ёсеф Добраўскі. Партрэт работы Яна Вілімека
Ёсеф Добраўскі. Партрэт работы Яна Вілімека
Дата нараджэння 17 жніўня 1753(1753-08-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1829(1829-01-06)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, лексікограф, мовазнавец, гісторык, каталіцкі святар, філолаг, славіст, прэсвітар, будзіцелі
Альма-матар
Вядомыя вучні Jan Volný[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Пражскім універсітэце (1768—76). Член Каралеўскага таварыства навук у Празе (з 1784), ганаровы член Расійскай АН (з 1820) і акадэмій іншых краін.

Дзейнасць правіць

Добраўскі заклаў асновы параўнальнага вывучэння славянскіх моў, культуры і гісторыі. Аўтар прац «Гісторыя чэшскай мовы і літаратуры» (1792), «Глагалітыка» (1807), «Асновы стараславянскай мовы» (1822), цыкла артыкулаў «Крытычныя спробы ачышчэння чэшскай гісторыі ад пазнейшых выдумак» (1803—19) і інш.

Выдаваў навуковыя славістычныя зборнікі «Славін» (1806—08) і «Славанка» (1814—15).

Выданні твораў правіць

  • Spisy a projevy. Sv. 5—23. Praha, 1936—63.

Зноскі

  1. а б Josef Dobrovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Joseph_Dobrovsk%C3%BD Праверана 12 снежня 2018.
  3. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/dobrovsky-josef/ Праверана 30 жніўня 2022.
  4. Добровский Йосеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6.  
    Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    «Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

    — Адказ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Літаратура правіць