Іост ван дэн Вондэл

Іост ван дэн Вондэл[5] (нідэрл.: Joost van den Vondel; 17 лістапада 1587, Кёльн — 5 лютага 1679, Амстэрдам) — выбітны паэт і драматург Нідэрландаў, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў «Залатога стагоддзя» нідэрландскай літаратуры. Сваёй творчасцю заклаў асновы сучаснай нідэрландскай літаратурнай мовы.

Іост ван дэн Вондэл
Joost van den Vondel
Філіпс Конінк. Партрэт Іоста ван дэн Вондэла
Філіпс Конінк. Партрэт Іоста ван дэн Вондэла
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 лістапада 1587(1587-11-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1679(1679-02-05)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург
Кірунак адраджэнне, класіцызм
Жанр драма, паэма
Мова твораў нідэрландская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Сын купца-анабаптыста, які перасяліўся падчас рэлігійных ганенняў ў Кёльн. Малады Вондэл таксама быў прызначаны для купецкай прафесіі. Перасяліўшыся ў 12-гадовым узросце ў Амстэрдам, пачаў займацца паэзіяй ў школах «рыторыкі», дзе атрымаў гуманітарную адукацыю і засвоіў старажытныя мовы.

Творы Вондэла ахопліваюць амаль усе віды паэтычнай творчасці: ён — аўтар лірычных, эпічных і дыдактычных вершаў, а таксама шматлікіх драм (усяго 32), якія прынеслі яму сусветную вядомасць. Перакладаў французскіх, італьянскіх і антычных аўтараў.

У Нідэрландах Адраджэнне супадала з нацыянальным вызваленнем і Рэфармацыяй, і творчасць Вондэла адлюстроўвала ўсе гэтыя гістарычныя рухі. У александрыйскіх вершах ён узносіць веліч краіны, рост гандлёвых гарадоў, подзвігі галандцаў на сушы і морах, у вершах антычнай формы апявае нацыянальны рух супраць іспанцаў («Geboortklock van Willem van Nassau», 1626 і інш.)

Бібліяграфія правіць

  • Baumgartner A., Joost van den Vondel, Freiburg, 1882.
  • Looten C., Étude littéraire sur le poète néerlandais Vondel, Lille, 1889.
  • Hack, J. van den Vondel, Hamburg, 1890.
  • Alberdingk Thijm J. A., Portretten van Joost van den Vondel, Amst., 1895.
  • Kalff G., Vondel leven, 2-е изд., Haarlem, 1902;
  • Brandt G., Leven van Vondel, reitgeg. door J. Hoeksma, Amst., 1905.
  • Simons J., Vondel dramatick, Amst., 1912.
  • Edmundson, Milton and Vondel, Lpz., 1885.
  • Kollwijn, Ueber d. Einfluss d. Holländisch. Dramas.

Беларускія пераклады правіць

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].

Зноскі

  1. а б Joost van den Vondel — 2009.
  2. а б Joost van den Vondel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Вондел Йост ван ден // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Напісанне Іост ван дэн Вондэл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.271
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).