Іосіф Іванавіч Каржанеўскі

Іосіф Іванавіч Каржанеўскі (польск.: Józef Korzeniewski, літ.: Juozapas Koženevskis; 19 сакавіка (31 сакавіка) 1806 — 21 мая 1870) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі і інфекцыйных хвароб, доктар медыцыны.

Іосіф Іванавіч Каржанеўскі
польск.: Józef Korzeniewski
Дата нараджэння 19 (31) сакавіка 1806, 1806[1] ці 19 сакавіка 1806(1806-03-19)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1870(1870-05-21)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, інфекцыяніст, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў гімназію ў Нясвіжы, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Працаваў пры ўніверсітэце памочнікам празектара анатоміі. У 1829 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны.

У 1831 годзе пакінуў службу і паехаў у Брэст-Літоўск і Віцебск, дзе прымаў удзел у барацьбе з халерай. У 1832 г. памочнік празектара хірургічнай клінікі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1835 годзе экстраардынарны прафесар, выкладаў дэсмургію  (руск.) (раздзел хірургіі — вучэнне аб павязках). У 18371839 гадах займаўся ва ўніверсітэцкіх клініках за мяжой і па вяртанні ў 1840 годзе прызначаны экстраардынарным прафесарам і дырэктарам акадэмічнай клінікі. Пасля закрыцця акадэміі ў 1843 годзе застаўся па-за штатам і займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільне. Быў вядомы ў Польшчы як лепшы хірург. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.

Зноскі

  1. Józef Korzeniowski // NUKAT — 2002.
  2. а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/korzeniowski-jozef-1870/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура правіць

  • Асветнікі зямлі беларускай — Мн., 2001.

Спасылкі правіць