Юзаф Корсак (ваявода мсціслаўскі)

(1590—1643) ваявода мсціслаўскі
(Пасля перасылкі з Іосіф Янавіч Корсак)

Юзаф Корсак, таксама сустракаецца Іосіф Корсак[3] (каля 1570 — 1643) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста мсціслаўскі (з 1630), ваявода мсціслаўскі (з 1639)[4].

Юзаф Корсак
Герб «Корсак»
Герб «Корсак»
1-ы войт мсціслаўскі[d]
16 жніўня 1634 — 1643
Пераемнік Януш Радзівіл
12-ы староста мсціслаўскі[d]
15 ліпеня 1630 — 1643
Папярэднік Ян Друцкі-Сакалінскі
Пераемнік Януш Радзівіл
14-ы ваявода мсціслаўскі
2 ліпеня 1639 — 1643
Папярэднік Крыштаф Кішка
Пераемнік Мікалай Абрамовіч
Нараджэнне каля 1590
Смерць 1643[1]
Род Корсакі-Глыбоцкія[d]
Бацька Леў Корсак[d]
Маці Марыяна з Падбіпятаў[d]
Веравызнанне уніяцтва[2]

Біяграфія правіць

 
Юзаф Корсак (невядомы мастак, XVII ст.)

З роду Корсакаў герба ўласнага («Катвіца» змененая), сын Льва і Марыяны з Падбіпентаў.

Дзедзіч Глыбокага, Перадолаў, Ластавічаў, Свілаў і Беразвечча ў Полацкім ваяводстве. У 1610 годзе ваяваў пад Смаленскам, удзельнічаў у выправах каралевіча Уладзіслава Вазы на Маскву. Як узнагароду атрымаў у 1623 годзе Дзісенскае староства, таксама ў 1623 годзе атрымаў каралеўскі кансенс на выкуп Курылаўскага староства ад Сапегі і Філіпаўскага староства ад Марштына, якое трымаў да 1631 года. У 1626 годзе за вайсковыя заслугі атрымаў маёнтак Антанова ў Мазырскім павеце. У 1633 годзе ў часе вайны за Смаленск трымаў на ўласны кошт жаўнераў і бараніў Дзісенскі замак. Уладзіслаў Ваза дасылаў яму з абозу пад Смаленскам лісты і ўніверсалы пра дапамогу жаўнерамі, правіянтам і амуніцыяй. Каля 1632 года атрымаў староства Радамльскае ў Мсціслаўскім ваяводстве, а каля 1634 года стаў старастам мсціслаўскім і першым ландвойтам у Мсціславе. На сейме 1638 года атрымаў вяртанне грошаў, выдаткаваных на жаўнераў пры абароне Дзісны. 2 ліпеня 1639 года атрымаў Мсціслаўскае ваяводства.

З праваслаўя перайшоў ва ўніяцтва. Частку сваіх вялікіх маёнтакаў прызначыў на рэлігійныя фундацыі, частку — сваёй сястры Фядоры, жонцы кальвініста князя Паўла Лукомскага. 30 красавіка 1638 года фундаваў у Беразвеччы базыльянскі манастыр у імя Святых Пятра і Паўла і надаў яму ў маёмасць Беразвечча з шасцю вёскамі, а таксама маёнтак Вярбілава на Сувальшчыне. У 1639 годзе фундаваў касцёл і кляштар кармелітаў босых у Глыбокім і надаў яму мястэчка Глыбокае, а таксама Гняздзілава і Вольберавічы. Асобная фундацыя была прызначана на ўтрыманне свецкага ксяндза ў Глыбокім. Кармеліты босыя абавязаныя былі пабудаваць драўляны касцёл для свецкага ксяндза. Наданні Корсак пацвердзіў у 1639 і 1643 гадах. Апошні тастамент пацвердзіў яшчэ адну фундацыю ксяндзам канонікам рэгулярным у Вільні. Паводле фундацыі Корсака і фундацыі на карысць манахаў, якія здзейснілі іншыя Корсакі (Яўстафій Галубіцкі і Іосіф Удзельскі) значная частка зямель Полацкага павета перайшла да духавенства. Яно абавязана было ствараць школы, якія потым значна ўплывалі на мясцовую грамадскасць. Перад смерцю Корсака Дзісенскае староства перайшло да аршанскага войскага Стэфана Галімскага. Аднак Галімскі не паспеў да смерці Корсака пераняць староства і пасля яго смерці, у лютым 1644 года, страціў Дзісну на карысць Фелікса Паца.

Корсак памёр у чэрвені або ліпені 1643 года. Тастамент ягоны мусіла здзяйсняць сястра Фядора разам з мужам Паўлам Лукомскім. Лукомскія прысвоілі сабе Беразвечча і з цяжкасцю былі з яго выгнаныя Габрыэлем Календам, архімандрытам Беразвецкага базыльянскага манастыра.

Было два жывапісныя партрэты Іосіфа Львовіча Корсака. Ранні — які захоўваўся родам Корсакаў, другі — пазнейшы, які прадстаўляе Корсака як фундатара на фоне касцёла. Апошні да 1905 года знаходзіўся ў парафіяльным касцёле Глыбокага, а ў 1935 годзе быў выстаўлены на продаж у Салоне мастацтва ў Варшаве на вуліцы Вербнай, 6. Месцазнаходжанне яго невядома.

 
Бюст Іосіфа Корсака ў Глыбокім

У 2012 годзе ў Глыбокім усталяваны бюст Юзафа Корсака[5].

Зноскі

Літаратура правіць