Іпаліт Сільвестравіч Канановіч

Іпалі́т Сільве́стравіч Канано́віч (21 красавіка 1908, в. Кукавічы Мінскай губерні (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя29 кастрычніка 1974[1] — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (19511961), ганаровы грамадзянін Слуцка. Член УКП(б)[1].

Іпаліт Сільвестравіч Канановіч
Сцяг Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
18 кастрычніка 1951 — 6 кастрычніка 1961
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Фёдар Ляхаў
Пераемнік Мікалай Малочка
Нараджэнне 21 красавіка (4 мая) 1908
Смерць 29 кастрычніка 1974(1974-10-29) (66 гадоў)
Партыя УКП(б) (з 1931)[1]
Адукацыя Вышэйшая партыйна школа пры ЦК КПСС (завочна, 1953)
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

У 19301935 гадах на службе ў РСЧА.

З 1935 года на савецкай і партыйнай рабоце.

З'яўляўся адным з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 19431944 гадах — сакратар падпольнага Слуцкага райкама КПБ(б) Б, камісар партызанскай брыгады імя В. П. Чкалова.

Пасля вайны працаваў сакратаром Слуцкага райкама КП(б) Б. У 19481950 гадах працуе сакратаром Бабруйскага абкама партыі. З гэтай пасады быў рэкамендаваны ў 1951 годзе для працы старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

З 1961 па 1963 гады быў намеснікам старшыні Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў Беларускай ССР. З 1963 года — сакратар Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў, а затым старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак.

Член ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР[2].

Ушанаванне памяці правіць

Ганаровы грамадзянін г. Слуцка. У Слуцке адна з вуліц носіць імя Іпаліта Канановіча[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кононович Ипполит Сильвестрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 279—280. — 737 с.

Спасылкі правіць