Іракская аперацыя

Іракская аперацыя (у Вялікабрытаніі — Англа-іракская вайна) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл Вялікабрытаніі ў Іраку супраць прафашысцкага ўрада Рашыда Алі аль-Гайлані падчас Другой сусветнай вайны.

Іракская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Брытанскія вайскоўцы падчас наступлення на Багдад.
Дата 231 мая 1941
Месца Ірак
Вынік Перамога Брытанскай імперыі
Праціўнікі
Брытанская імперыя Ірак
Люфтвафэ
Італія
Камандуючыя
Арчыбальд Уэйвел Рашыд Алі аль-Гайлані
Сілы бакоў
1 пяхотная дывізія,

2 брыгады, больш за 100 самалётаў

4 дывізіі,

50—60 іракскіх самалётаў, 29 нямецкіх самалётаў, 12 італьянскіх самалётаў[1]

Страты
1200 забітых 8500 забітых

Папярэднія падзеі правіць

Прэм’ер-міністр Ірака Рашыд Алі аль-Гайлані, начальнік іракскага генеральнага штаба Амін Закі Сулейман і пранямецкая нацыяналістычная групоўка «Залаты квадрат» на чале з палкоўнікамі Салах ад-Дзінам ас-Сабахам, Махмудам Сальманам, Фахмі Саідам і Камілем Шабібам 1 красавіка 1941 года ажыццявілі ваенны пераварот, накіраваны супраць Вялікабрытаніі.

Новы ўрад узначаліў Аль-Гайлані. 17 красавіка Рашыд Алі звярнуўся да фашысцкай Германіі за ваеннай дапамогай у выпадку вайны з Брытаніяй. Берлін пагадзіўся, бо Гітлера зацікавілі іракскія нафтавыя рэсурсы. На Блізкі Усход адправіліся самалёты Люфтвафэ.

Ход аперацыі правіць

2 мая ў пяць часоў раніцы брытанскія ВВС сіламі 33 самалётаў і 8 бамбардзіроўшчыкаў «Велінгтон» нанеслі ўдар па іракскім войскам, якія размяшчаліся паблізу Хабаніі.

Увечары 6 мая іракцы пачалі адступаць ад Хабаніі, кінуўшы масу ўзбраення, боепрыпасаў і транспартных сродкаў (уключаючы адзін італьянскі танк, 10 браневікоў «Крослі» і 79 грузавікоў). За адзін толькі дзень было захоплена 408 палонных. Колькасць забітых іракскіх вайскоўцаў ацэньвалася ад 500 да 1000 чалавек.

7-8 мая брытанцы ўзялі штурмам моцна ўмацаваны горад Ашар побач з Басрай, нясучы цяжкія страты.

10 мая іракцы адышлі з Рутбы ў заходнім Іраку.

17 мая англічане ўзялі Басру.

22 мая іракцы пры падтрымцы італьянскіх лёгкіх танкаў «FIAT» паспрабавалі вярнуць Фалуджу, але былі адбіты.

23 мая самалёты Люфтвафэ нанеслі паветраны ўдар па брытанскіх пазіцыях у Фалуджы.

27 мая брытанцы пачалі наступленне на Багдад.

29 мая Рашыд Алі бяжыць у Германію.

31 мая 1941 года мэр Багдада падпісаў перамір’е паміж Вялікабрытаніяй і Іракам у прысутнасці брытанскага пасла.

Зноскі

  1. Playfair (1956), p. 196

Спысылкі правіць