Іра́кскі дына́р (араб. دينار‎‎, міжнародны код — IQD) — афіцыйная валюта Ірака. Кантралюецца Цэнтральным банкам Ірака, дзеліцца на 1000 філаў (فلس), але ў выніку інфляцыі філы ўжо не выкарыстоўваюцца.

Гісторыя правіць

Дынар быў уведзены ў абарачэнне ў 1931 годзе, замяніўшы індыйскую рупію (па курсе 1 дынар = 13⅓ рупіі), якая была афіцыйнай валютай краіны з пачатку брытанскай акупацыі пад час Першай сусветнай вайны. Да 1959 года дынар быў прывязаны па намінале да брытанскага фунта, пасля, без змены вартасці, арыентыр быў перанакіраваны на долар ЗША па курсе 1 дынар = 2,8 долара. Але дэвальвацыя долара ў 19711973 гадах узняла афіцыйны курс да 3,3778, які потым знізіўся да 3,2169. Гэты курс заставаўся нязменным да першай Вайны ў Затоцы, пасля якой курс на чорным рынку да долару адрозніваўся ад афіцыйнага ў 5—6 разоў (курс чорнага рынку: 1,86 дынара = 1 долар ЗША). Пасля Вайны ў Затоцы (1991), і ў выніку эканамічнай блакады, друк дынараў на швейцарскім абсталяванні стаў немагчымым. Новыя банкноты былі значна ніжэйшай якасці. Папярэднія банкноты, вядомыя як «швейцарскі дынар», былі ў абарачэнні толькі ў Курдскай аўтаноміі. Новыя банкноты, у выніку некантраляванай эмісіі, і лёгкасці падробкі, хутка трацілі сваю вартасць і ў 1995 годзе за 1 долар давалі 3000 дынараў.

Пасля звяржэння Садама Хусейна Кіруючая Савет Ірака вырашыў узнавіць падтрымку дынара да ўвядзення новай валюты.

манеты правіць

манеты, уведзеныя ў 1931 годзе наміналам 1, 2, 4, 10, 20, 50 і 200 філаў, таксама вядомыя як рыялы. 20, 50 і 200 філаў вырабляліся з срэбра. У 1953 годзе ўведзена 100-філавая сярэбраная манета.

Пасля ўсталявання Іракскай рэспублікі, была ўведзеная новая серыя манет вартасцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 філаў (да 1969 года 25, 50, 100 філавыя манеты вырабляліся са срэбра). У 1970 годзе былі ўведзеныя манеты вартасцю 250 філаў, 500 філаў і 1 дынар. У 2004 — 25 і 100 дынараў.

Банкноты правіць

У 1931 годзе былі ўведзеныя ў абарачэнне банкноты вартасцю ¼, ½, 1, 5, 10 і 100 дынараў. Яны друкаваліся ў Вялікабрытаніі.

Банкноты вартасцю 100 дынараў былі выведзены з абарачэння ў 1940-х гадах. 25 дынаравыя банкноты былі ўведзены ў 1978 годзе. У 1991 годзе 50 і 100 дынараў былі ўведзены ў абарачэнне, а ў 1995 і 2002 гадах, у выніку інфляцыі быў уведзены 250 і 10 000 дынараў.

Банкноты, якія друкаваліся паміж 1990 і кастрычнікам 2003 года мелі выяву дзеючага на той час прэзідэнта Ірака Садама Хусейна.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць