Іра́нскія мовы — група моў у складзе індаіранскай галіны, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у склад індаеўрапейскай моўнай сям’і. Падзяляецца на дзве падгрупы, заходнюю і ўсходнюю, якія дзеляцца на меншыя. Агулам аб’ядноўвае ў сваім складзе каля некалькіх дзясяткаў моў, якімі карыстаюцца каля 150 000 000 чалавек.

Іранская
Таксон група
Арэал Азія, Еўропа, Паўночная Амерыка
Колькасць носьбітаў каля 150 мільёнаў
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Арыйская галіна
Індаіранская галіна
Склад
паўночна-усходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя і паўночна-заходняя падгрупы.
Час падзелу VIII стагоддзе да н.э.
Працэнт супадзенняў 56%
Коды моўнай групы
ISO 639-2 ira
ISO 639-5 ira
Дрэвавідная схема класіфікацыі іранскіх моў.

Большасць носьбітаў жыве ў Іране, Афганістане, Таджыкістане.

Заўважныя меншасці карыстаюцца імі ў Турцыі, Ірака, Сірыі, Індыі, частка насельніцтва — ва Узбекістане (носьбіты таджыкскай мовы ў такіх гарадах як Самарканд і Бухара) і Пакістане (белудская мова, мова пушту). Носьбіты таксама пражываюць у Расіі (Паўночная Асеція — асецінская мова, поўдзень Дагестана — тацкая мова і іранскія дыялекты горскіх яўрэяў), Грузіі (асецінская мова Паўднёвай Асеціі), Арменіі (курдская), Азербайджане (талыская) і Кітаі (сарыкольская, ваханская).

Спасылкі правіць