Іржы з Подзебрадаў

Іржы з Кунштата і Подзебрадаў (чэшск.: Jiří z Kunštátu a Poděbrad; 23 красавіка 1420, Подзебрады — 22 сакавіка 1471, Прага) — кіраўнік (рэгент) Багеміі (3 верасня — 28 кастрычніка 1448, 1-ы раз), (27 красавіка 1452 — 19 кастрычніка 1453, 2-і раз), (23 лістапада 1457 — 2 сакавіка 1458, 3-і раз), кароль Багеміі з 2 сакавіка 1458; першы кіраўнік буйной дзяржавы Заходняй Еўропы, які не вызнаваў каталіцтва. Іржы з Подзебрадаў належаў да ўтраквістаў, ці чашнікаў, — умеранага крыла гусіцкага руху.

Іржы з Подзебрадаў
16-ы кароль Чэхіі
1458 — 1471
Папярэднік Ладзіслаў Постум
Пераемнік Уласла II
Нараджэнне 23 красавіка 1420(1420-04-23)[1][2]
Смерць 22 сакавіка 1471(1471-03-22)[1][2] (50 гадоў)
Месца пахавання
Род Паны з Подзебрадаў
Бацька Victor of Kunštát and Poděbrady[d][4]
Маці Anne of Wartenberg[d][5][4]
Жонка Kunigunde of Sternberg[d][6] і Joanna of Rožmitál[d][6]
Дзеці Boček IV of Poděbrady[d], Victor, Duke of Münsterberg[d], Henry I, Duke of Münsterberg-Oels[d][4], Кацярына з Падэбрадаў[d][5], Сідонія з Подэбрад[d], Henry the Younger of Poděbrady[d], Ludmila of Poděbrady[d] і Barbara of Poděbrady[d]
Дзейнасць кароль
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Іржы з Подзебрадаў у Кунштаце, Чэхія).

Паходжанне правіць

Паходзіў з знатнай і ўплывовай чэшскай сям’і паноў з Кунштата і Подзебрадаў, якая далучылася да гусіцкага лагера. Бацька Іржы, Віктарын Бочак з Подзебрадаў, быў адным з кіраўнікоў табарытаў — радыкальнага крыла гусітаў, аднак праз некаторы час далучыўся да ўмераных утраквістам. Сам Іржы з Подзебрадаў, быўшы чатырнаццацігадовым хлопчыкам, удзельнічаў у бітве пад Ліпанамі ў 1434 годзе, у якой умераныя гусіты, якія аб’ядналіся з каталікамі, нанеслі паражэнне табарытам. Увогуле, пры Жыгімонце Люксембургскім сям’я Іржы з Подзебрадаў належала да ўмеранай партыі, але пасля абрання каралём Чэхіі з падачы каталіцкай партыі герцага Аўстрыйскага Альбрэхта V Габсбургскага, бацька і сын далучыліся да апазіцыі, якая жадала абрання каралём Чэхіі Казіміра Польскага.

Пачалася вайна, у якой Альбрэхт узяў верх, але ўвосень 1439 года сканаў ад дызентэрыі. Сын і спадчыннік Альбрэхта, Ладзіслаў, нарадзіўся праз некалькі месяцаў пасля смерці бацькі, таму ў наступным дзесяцігоддзі мір і парадак у Чэхіі падтрымлівалі так званыя ландфрыды — ваенна-палітычныя саюзы, арганізаваныя па краёвым прынцыпе. Іржы з Подзебрадаў быў выбраны начальнікам Кралавеградзецкай акругі (ландфрыда), што дазволіла яму ў 1444 годзе стаць на чале ўсёй утраквісцкай партыі, якая абапіралася на сярэдняе дваранства і гарады. Падчас наступнай барацьбы, у 1448 годзе, маючы 9000 салдат з ліку былых гусітаў ён узяў Прагу. У 1452 годзе пры падтрымцы шматлікіх каталіцкіх вяльможаў абраны рэгентам каралеўства.

Абранне каралём Чэхіі правіць

Пасля смерці 17-гадовага караля Ладзіслава I (1457) прэтэндэнтамі на прастол выступілі імператар Фрыдрых III, Казімір IV Ягелончык, Вільгельм Саксонскі і прынц Карл, малодшы сын Карла VII Французскага. Але толькі Іржы з Подзебрадаў мог забяспечыць выкананне пражскіх кампактатаў і дамагчыся суіснавання каталіцкай і гусіцкай цэркваў. З дапамогай прамога подкупу і абяцання не патрабаваць у магнатаў вяртання захопленых каралеўскіх і царкоўных зямель, ён схіліў на свой бок сойм[7]. 2 сакавіка 1458 года на пасяджэнні сойма ў пражскай Старамесцкай ратушы найвышэйшы земскі бургграф Здэнек са Штэрнберка, нядаўні праціўнік Іржы, першым схіліў перад ім калены і абвясціў: «Няхай будзе пан рэгент каралём нашым!».

З-за таго, што ні ў Празе, ні ў Оламаўцы не было каталіцкіх біскупаў, саюзнік Іржы з Подзебрадаў Мацьяш Хуньядзі, са згоды папскага легата Хуана дэ Карвахаля паслаў двух венгерскіх біскупаў, якія каранавалі Іржы 7 сакавіка. Умовай каранацыі была тайная клятва чэшскага караля падпарадкоўвацца Папе і выкараняць ерасі, прынесеная 6 сакавіка ў прысутнасці легата і каталіцкіх магнатаў[8][9].

Зацвярджэнне ўлады правіць

Каралю даволі хутка ўдалося дамагчыся прызнання. Маравія падпарадкавалася пасля недоўгачасовага супраціўлення, і 4 чэрвеня Іржы быў абвешчаны каралём у Брно[10]. Калі кароль накіраваўся ў Сілезію, паўстала Іглава, якая карысталася падтрымкай архібіскупа Альбрэхта, брата Фрыдрыха III, які атрымаў пасля смерці Ладзіслава Верхнюю Аўстрыю і ўступіў у канфлікт з Фрыдрыхам. Іржы з Подзебрадаў спыніў паход у Сілезію, накіраваў частку войска, каб аблажыць Іглаву, а сам рушыў супраць Альбрэхта. Той быў вымушаны адступіць да Дуная і прымірыцца з братам. Іржы з Подзебрадаў і Фрыдрых 2 лістапада сустрэліся на востраве перад Венай. Пасля гэтага імператар прымусіў Альбрэхта і Жыгімонта Цірольскага адмовіцца ад прэтэнзій на чэшскую карону. Пазбавіўшыся аўстрыйскай падтрымкі, Іглава здалася пасля працяглага супраціўлення, і была жорстка пакарана[9].

На сустрэчы ў Брно 1 жніўня 1459 імператар Фрыдрых прызнаў Іржы з Подзебрадаў каралём Чэхіі. У Венгрыі частка знаці выступіла супраць Мацьяша Хуньядзі і прапанавала карону Іржы з Подзебрадаў. Той адмовіўся, а імператар прыняў прапанову, і 6 жніўня 1459 заключыў з Іржы саюзны дагавор, паводле якога чэшскі кароль абяцаў дапамогу супраць Мацьяша, нядаўна ўзведзенага на прастол пры яго ж падтрымцы[10][11]. На канферэнцыі ў Эгеры 11 лістапада быў заключаны дагавор з Саксоніяй. Ветыны адмовіліся ад прэтэнзій на чэшскую карону ў абмен на тэрытарыяльныя саступкі, і атрымалі ў лен большую частку чэшскіх уладанняў у Мейсене і Цюрынгіі. Іржы з Подзебрадаў выдаў сваю дачку Здэнку за Альбрэхта, сына саксонскага курфюрста, а сын чэшскага караля Гінек ажаніўся з дачкой Вільгельма Саксонскага. Дачка Альбрэхта Ахілеса, які пасрэднічаў на перамовах, была заручана з іншым сынам Іржы з Подзебрадаў — Індржыхам[12].

Пазбавіўшыся надзеі на германскую падтрымку, Сілезія і Лужыца таксама паступова падпарадкаваліся Іржы. Амаль усе сілезцы прысягнулі ў Свідніцы 1 верасня, а лужычане 21-га ў Явары. Толькі Уроцлаў, нямецкі патрыцыят якога быў настроены непрымірыма да гусітаў, а просты люд усхваляваны прапагандай духавенства, працягваў супраціўленне[7][9]. Апынуўшыся ў ізаляцыі абложаныныя ўрацлаўцы былі вымушаны скласці зброю, заключыўшы з каралём, пры пасродніцтве папскага легата, 13 студзеня 1460 Пражскі дагавор, які падаваў гараджанам трохгадовую адтэрміноўку для прынясення прысягі[12][13].

Кароль Чэхіі правіць

Каб заручыцца згодай Папы на сваю каранацыю, Іржы з Подзебрадаў вырашыўся прыцягнуць папскую курыю абяцаннем садзейнічання аднаўленню ў Чэхіі каталіцтва шляхам царкоўнай уніі. Папа Пій II, спрабуючы прымусіць Іржы да дзеяння, адмяніў Пражскія кампактаты 1436 года, пад той падставай, што яны тычыліся толькі «аднаго пакалення» гусітаў і ў цяперашняй сітуацыі несапраўдныя. Паддобрыванне каралём Рыма сустрэла адкрытую апазіцыю ў шэрагах утраквістаў, якія вымусілі яго ў 1461 годзе ўрачыста абавязацца захаваць гусіцкія абрады. Папа абвясціў чашнікаў ератыкамі, але на далейшае абвастрэнне не пайшоў па патрабаванні імператара Фрыдрыха III, які быў абавязаны Іржы сваім выратаваннем з Венскага замка і знаходзіўся з ім у саюзе супраць венграў.

 
Помнік Іржы ў г. Подзебрады (Чэшская Рэспубліка).

Новы папа, Павел II, пасля няўдалай спробы аднавіць перамовы (з боку Іржы іх вёў Ян з Рабштэйна) 1461 годзе адлучыў Іржы і загадаў прапаведаваць супраць яго крыжовы паход. Іржы атрымаў верх над бязладнымі натоўпамі крыжакоў; але, калі ён пасварыўся і з імператарам, апошні заклікаў супраць яго былога блізкага саюзніка Іржы, венгерскага караля Мацьяша Корвіна (Хуньядзі), які ў якасці выканаўцы папскага адлучэння захапіў большую частку Маравіі. Пачалася працяглая вайна за чэшскі прастол.

Каталіцкая арыстакратыя Маравіі аказала падтрымку Мацьяшу. У Оламаўцы ў 1469 годзе Мацьяш Корвін абвясціў сябе чэшскім каралём, прымусіўшы прысягнуцца сабе Маравію, Сілезію і Лужыцу. Быўшы палітычным рэалістам, Іржы склікаў у Празе сойм, ад якога запатрабаваў абрання сабе ў пераемнікі спадчынніка польскага прастола Уладзіслава Ягелона, які даводзіўся па маці пляменнікам Ладзіславу (Уласла I), з той умовай, што ўласныя сыны Іржы атрымалі б у спадчыну яго прыватную маёмасць, і сойм падпарадкоўваўся. Пасля гэтага Польшча адразу ж заняла бок Іржы, з якім тады ж прымірыліся і імператар і ўласныя каталіцкія падданыя, так што і венгерскі кароль быў вымушаны пачаць перамовы. Але яшчэ да заключэння міру з венграмі Іржы з Подзебрадаў сканаў у 1471 годзе. Яго сыны, Віктарын, Індржых I і Гінек, атрымалі ў спадчыну вялікія ўладанні ў Чэхіі і Сілезіі, аднак ніколі не заяўлялі прэтэнзій на чэшскі прастол.

У сваіх дзеяннях Іржы паказаў паслядоўную рэлігійную ўмеранасць, імкненне знайсці кампраміс паміж каталікамі і гусітамі, уменне падтрымліваць мір у краіне.

Хрысціянская ліга правіць

Іржы з Подзебрадаў належала ідэя ўсееўрапейскага хрысціянскага саюза, названага «Хрысціянскай лігай».

Знаходзячыся пад пагрозай крыжовага паходу, і каб пазбегнуць ізаляцыі, кароль Іржы, натхнёны сваім блізкім саветнікам, італьянскім юрыстам Антоніа Марыні высунуў план, названы «Дагавор аб зацвярджэнні міру паміж хрысціянамі», у якім прапанаваў аб’яднаць высілкі хрысціянскай Еўропы ў барацьбе з туркамі — «найупартымі непрыяцелямі самога імя хрысціян». План прадуглджваў стварэнне саюза еўрапейскіх манархаў, якія павінны былі ўзяць на сябе абавязацельства вырашаць усе спрэчныя пытанні мірным шляхам. Меркавалася стварэнне «агульнай кансісторыі», гэта значыць еўрапейскага суда, а таксама нейкага зародка агульнаеўрапейскага парламента. Рашэнні павінны былі прымацца шляхам галасавання, у якім кожная краіна валодала б адным голасам. Еўропу ў палітыка-дыпламатычным плане прапанавалася разбіць на некалькі абласцей — Галію, Германію, Італію, Іспанію і г.д. Іржы з Подзебрадаў выступаў у якасці прапагандыста шматлікіх элементаў еўрапейскай інтэграцыі, якія сталі рэальнасцю ў XX стагоддзі.

Сям’я правіць

Іржы быў двойчы жанаты: з 1441 года з Кунгутай са Штэрнберка (1425—1449), якая нарадзіла яму семярых дзяцей, а з 1450 года з Ёганай з Рожміталя (каля 1430—1475), з якой у яго нарадзілася пяцёра дзяцей.
Дзеці ад 1-га шлюбу:

Дзеці ад 2-га шлюбу:

Зноскі правіць

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Royt J. King of Bohemia George of Poděbrady [Poděbrad; Jiří Poděbradský] // George of Poděbrady [Poděbrad; Jiří Poděbradský], King of Bohemia // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T031414
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б Краткая история Чехословакии, с. 81
  8. Histoire de l’Empire d’Autriche, p. 191
  9. а б в Томек, с. 532
  10. а б Палацкий, с. 64
  11. Histoire de l’Empire d’Autriche, p. 192
  12. а б Denis, p. 78
  13. Палацкий, с. 64—65

Літаратура правіць

  • Denis E. Fin de l’indépendance Bohême. T. I. Georges de Podiébrad. Les Jagellons. — P.: Armand Colin et Cie, 1890
  • Histoire de l’Empire d’Autriche. T. IV. — Vienne: Charles Gerold et fils, 1845
  • Краткая история Чехословакии. — М.: Наука, 1988. — ISBN 5-02-009934-1
  • Палацкий Ф. Краткий очерк истории чешского народа. — Киев: Типография М. П. Фрица, 1872
  • Томек В. В. История Чешского королевства. — СПб.: Издание книгопродавца С. В. Звонарева, 1868

Спасылкі правіць