Ірландская Вікіпедыя

Ірландская Вікіпедыя (ірл.: Vicipéid na Gaeilge) — раздзел Вікіпедыі на ірландскай мове.

Favicon Вікіпедыі Ірландская Вікіпедыя
ірл.: Vicipéid na Gaeilge
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL ga.wikipedia.org (ірл.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Ірландская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы кастрычнік 2003
Колькасць артыкулаў 60 080
Колькасць выяў 1 149
Колькасць старонак 103 895
Колькасць правак 1 207 903
Зарэгістраваных удзельнікаў 60 630
Актыўных удзельнікаў 102
Адміністратараў 7
Глыбіня 6,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створаны ў кастрычніку 2003 года. Першы артыкул напісаны ў студзені 2004 года. Заснавальнікам падзелу быў Габрыэль Бічэм (Gabriel Beecham). У верасні 2005 года было напісана больш за 1600 артыкулаў, і налічвалася 173 ўдзельнікі (як сталых, так і непастаянных), якія маюць ўклад у напісанні артыкулаў. Да сакавіка 2007 года каля 20 актыўных удзельнікаў, а колькасць артыкулаў перавысіла 7000. Па стане на люты 2010 года ў ірландскім раздзеле было больш за 10 тысяч артыкулаў і па гэтым параметры ён знаходзіўся на 92-й пазіцыі сярод усіх раздзелаў.