Ірландская Свабодная дзяржава

Ірландская Свабодная дзяржава (англ.: Irish Free State, ірл.: Saorstát Éireann) (1922—1937) — дзяржава-дамініён, створаная 6 снежня 1922 года ў адпаведнасці з Англа-ірландскім дагаворам, падпісаным дванаццаццю месяцамі раней. На момант стварэння ўключала ўсю тэрыторыю вострава Ірландыя, але Паўночная Ірландыя ўжо на наступны дзень скарысталася замацаваным у дагаворы правам на аддзяленне і звярнулася да караля з просьбай зрабіць так, каб «паўнамоцтвы парламента і ўрада Ірландскай свабоднай дзяржавы больш не распаўсюджваліся на Паўночную Ірландыю». 8 снежня Паўночная Ірландыя афіцыйна аддзялілася ад астатняй Ірландыі.

Дамініён
Ірландская Свабодная дзяржава
англ.: Irish Free State,
ірл.: Saorstát Éireann
Герб Ірландыі Сцяг Ірландыі
Герб Ірландыі Сцяг Ірландыі
Гімн: Гімн Ірландыі
< 
< 
 >

Сталіца Дублін
Найбуйнейшыя гарады Белфаст
Мова(ы) англійская, ірландская
Афіцыйная мова Ірландская мова і англійская
Грашовая адзінка Ірландскі фунт
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Віндзарская
Кіраўнікі дзяржавы
Манарх
 • 19221936 Георг V
 • 1936 Эдуард VIII
 • 19361937 Георг VI
Генерал-губернатар
 • 19221928 Цімаці Хілі
 • 19281932 Джэймс Мак-Нейл
 • 19321936 Дональд Баклі
Прэм'ер-міністр
 • 19221932 Уільям Томас Косгрэйв
 • 19321937 Эйман дэ Валера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірландская Свабодная дзяржава афіцыйна спыніла існаванне 29 снежня 1937 года пасля прыняцця новай канстытуцыі, якая паслужыла кардынальным этапам пераўтварэння дамініёна ў сучасную Ірландыю.

Спасылкі правіць