Ірына Іванаўна Калачова

беларускі навуковец

Ірына Іванаўна Калачова (нар. 7 кастрычніка 1958 у г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.[1]) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар.

Ірына Іванаўна Калачова
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1958(1958-10-07) (65 гадоў)
Месца нараджэння Поразава, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць, БССР
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, гісторык, этнолаг
Навуковая сфера гісторыя, этналогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Навуковы кіраўнік Аляксандр Іванавіч Лакотка
Вядомыя вучні Уладзімір Аляксандравіч Ганскі

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла ў 1980 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2007 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Мае магістарскую ступень у галіне псіхалогіі, навуковае званне дацэнта ў галіне педагогікі.

Працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Беларускім дзяржаўным універсітэце і інш.

У 2004-2007 гадах — загадчык кафедры міжнароднага супрацоўніцтва і сацыяльных камунікацый, кафедры маладзёжнай палітыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

У 2007-2009 гадах вучылася ў дактарантуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія, антрапалогія». Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Этнакультурныя працэсы ў гарадской сям'і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI стагоддзяў».

У 2010-2011 гадах — першы прарэктар Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

З 2013 года — галоўны рэдактар зборніка навуковых артыкулаў «Сучасная моладзь і грамадства» (навуковае спецыялізаванае выданне па сацыялагічных, гістарычных навуках і культуралогіі).

У 2019-2020 гадах з'яўлялася загадчыкам кафедры сацыяльнай камунікацыі факультэта філаофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

17 лістапада 2021 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя»[2].

З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў, 5 вучэбных дапаможнікаў і 2 манаграфій. Падрыхтавала 1 кандыдата навук, кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Навуковыя інтарэсы правіць

  • Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты сацыяльных камунікацый;
  • Даследаванне працэсаў камунікатыўнай адукацыі, прафесійнай камунікацыі, публічнай камунікацыі;
  • Этналагічныя і этнасацыялагічныя даследаванні сям'і і шлюбу;
  • Камунікацыйныя праблемы ўзаемадзеяння пакаленняў;
  • Міжкультурныя камунікацыі і полікультурная адукацыя моладзі;
  • Сацыяльныя тэхналогіі ў прафілактыцы асацыяльных з'яў, пагроз і рызык.

Бібліяграфія правіць

  • Калачова, І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: этнапедагагічная спадчына народаў Беларусі / І.І. Калачова. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 1999. – 179 с.
  • Калачова, І.І. Ад добрага кораня - добры парастак : этнапед. традыцыі беларусаў у выхаванні дзяцей: дапам. для педагогаў дашк. устаноў / І.І. Калачова. – Мінск : НМЦэнтр, 1999. – 124 с.
  • Социальная педагогика: опыт слов.-справ. / под общ. ред. И.И. Калачёвой, Я.Л. Коломинского, А.И. Левко. – Минск, 2000.
  • Калачёва, И.И. Молодёжь и поликультурное образование в высшей школе Беларуси: пособие для адм.-упр. кадров высш. шк. / И.И. Калачёва. – Минск: Тесей, 2003. – 158 с.
  • Словарь социального педагога и социального работника / под общ. ред. И.И. Калачёвой [и др.]. - 2-е изд. - Минск, 2003.
  • Калачёва, И.И. Семья в современном белорусском обществе: реалии и перспективы развития / И.И. Калачёва. – Минск: Респ. ин-т высш. шк., 2008. - 77 с.

Зноскі