Ірына Казуліна (19 кастрычніка 1959 — 23 лютага 2008) — грамадскі дзеяч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Ірына Казуліна
Род дзейнасці вучоная
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1959(1959-10-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 2008(2008-02-23) (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Аляксандр Уладзіслававіч Казулін
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла механічна-матэматычны факультэт БДУ, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА «Планар», затым — у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасля заканчэння Міжнароднай школы бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ працавала маркетолагам у тым самым Цэнтры.

Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адным з арганізатараў праведзенай у Мінску міжнароднай канферэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

Памерла ў 19:40 23 лютага 2008 года на 49-м годзе жыцця[1].

Зноскі

Спасылкі правіць