Ірына Хадарэнка, сапр. Шумская (руск.: Ирина Ходоренко; нар. 19 чэрвеня 1976, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчык, публіцыст, культуролаг, грамадскі дзеяч.

Ірына Хадарэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1976(1976-06-19) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыстка, паэтка, пісьменніца
Гады творчасці з 1989
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Мае музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла БДЭУ (1997), потым аспірантуру (2000) і дактарантуру (2014) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2000 да 2016 гг. працавала выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; мае званне прафесара. У 2002 паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя культуры». Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Навучалася ў Гарвардскім універсітэце. У 2016 годзе пераехала ў Нью-Ёрк. Узначальвае Беларускую Асветніцкую Лігу Амерыкі.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2000), Беларускага ПЭН-цэнтра (з 2011). Стыпендыятка праграмы «Gaude Polonia» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).

Творчасць правіць

З 1989 года рэгулярна выступае ў рэспубліканскім друку. Перакладае з польскай і рускай мовы. З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў «Беларускім дайджэсце», альманаху "Беларус" (ЗША) і літаратурна-аналітычным часопісе «Сакавік» (Канада)[1].

Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, англійскую, нямецкую мовы[2][3].

Бібліяграфія правіць

  • «Лабірынты душы» («Першацвет», 1996) — кніга паэзіі;
  • «Чорная ружа» («Мастацкая літаратура», 1998) — кніга паэзіі;
  • «Танцы на шкле», («Белы вецер», 1999) — кніга паэзіі і прозы;
  • «Свядомаграфія» («Кнігазбор», 2012) — кніга паэзіі;
  • «Музыкальное творчество как социокультурное явление» (БНТУ, 2002) — манаграфія;
  • «Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння» («Медысонт», 2011) — манаграфія;
  • «Мечыслаў Карловіч. Забыты беларускі геній» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне;
  • «Ян Чачот. Руплівы філамат» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне;
  • «Ян Баршчэўскі. Збіральнік народных легенд і паданняў» («Харвест», 2015) — навукова-папулярнае выданне;
  • «Шедевры нашей старины» («Харвест», 2014) — навукова-папулярнае выданне;
  • «Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets» (Belarusian History & Culture Institute, 2015) — навукова-папулярнае выданне.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Анталогія маладога верша. — Мн.: Ураджай, 2001. — 351 с.

Водгукі правіць

Спасылкі правіць