Ірынінская вуліца (Гомель)

Ірынінская вуліца — вуліца ў Цэнтральным раёне Гомеля, у гістарычным цэнтры горада. Працягласць 760 м, ад праспекта Леніна да Савецкай вуліцы. Перасякае вуліцу Кірава[1].

Ірынінская вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны
Працягласць
  • 370 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вядомая з другой паловы XIX ст., з’яўлялася сувязной паміж вуліцамі Замкавай (цяпер пр. Леніна) і Румянцаўскай (цяпер вул. Савецкая). Пачыналася ў гарадскога сквера (цяпер Піянерскі парк) і заканчвалася Праабражэнскай царквой (не захавалася). Першапачаткова насіла назву Канатная вуліца, з 1903 года — Ірынінская вуліца ў гонар апошняй уладальніцы Гомеля Ірыны Іванаўны Паскевіч. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаліся Фёдара-Ірынінская вочная лячэбніца (не захавалася), будынак бальніцы Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер тут станцыя пералівання крыві і гандлёвы цэнтр «Мэбля»), Арлоўскі (Злучаны) банк (цяпер розныя дзяржаўныя ўстановы), дом урача (помнік архітэктуры пачатку 20 ст., цяпер Дом грамадзянскіх абрадаў), Праабражэнскае жаночае вучылішча (цяпер Дом працаўнікоў народнай адукацыі)[1].

За савецкай уладай у 1919 годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу[1].

На скрыжаванні з вуліцай Кірава — першая спроба ансамблевай забудовы вуліц горада ў 1930-х гадах — жылыя дамы № 19/12 і 20/14 (пабудаваны ў 1936, падчас вайны разбураны, адноўлены ў 1947—48). Падчас Вялікай Айчыннай вайны вуліца была разбурана. Сучаснае аблічча пачало фарміравацца ў другой палове 1940-х гадоў[1].

У 2003 годзе Першамайская вуліца была падзелена: частка ад вуліцы Кірава да Савецкай вуліцы засталася Першамайскай вуліцай, а частцы ад праспекта Леніна да вуліцы Кірава была вернута гістарычная назва Ірынінская вуліца. У 2013 годзе вуліца зноў была аб’яднана як Ірынінская.

Забудова правіць

Цяпер вуліца забудавана 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі. На вуліцы знаходзяцца бар «Меркурый», Бюро таварных экспертыз, трэст «Белнафтагазразведка», Інстытут праблем кіравання народнай гаспадаркай Дзяржплана БССР, Гомельскае аддзяленне Інстытута геолагаразведачных работ, Дом архітэктара, «Гомельграмадзянпраект», Дом санітарнай асветы, гарадскі педагагічны кабінет, Палац культуры вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», абласны навукова-метадычны цэнтр культуры, плавальны басейн «Хваля», спартыўныя збудаванні будаўнікоў, СПМК № 106 трэста «Мантажбуд», СПМК № 143 «Аблкалгасбуда», цырульня-салон, крамы, майстэрня па рамонце абутку і інш[1].

Няцотны бок правіць

Цотны бок правіць

 
Вугал будынка «Гомельграмадзянпраект»

Помнікі правіць

Каля дома № 15 пастаўлены помніка Ірыне Паскевіч.

Зноскі

  1. а б в г д Первомайская улица // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Первомайская улица // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.

Спасылкі правіць