Ісай Паўлавіч Казінец

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза

Ісай Паўлавіч Казінец (сапраўднае імя: Іегуда Пінхусавіч Казінец; 9 красавіка 1910, Гэнічэск, Расійская імперыя — 7 мая 1942, Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў часе Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).

Ісай Паўлавіч Казінец
Дата нараджэння 9 красавіка 1910(1910-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1942(1942-05-07) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

 
Помнік падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы Мінска

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Напярэдадні вайны працаваў у Беластоку. У пачатку акупацыі Мінска арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу ў Кастрычніцкім раёне горада. Уваходзіў у Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б, адказваў за сувязь з падпольшчыкамі гета, кіраваў адпраўкай партызанам папаўнення, зброі, медыкаментаў. Адзін з арганізатараў падпольнай друкарні, дзе выдаваў лістоўкі, падпольны лісток «Вестник Родины». 27 сакавіка 1942 года арыштаваны і пасля катаванняў павешаны. На месцы пакарання смерцю ў Цэнтральным скверы — мемарыяльны знак.

Памяць правіць

У Кастрычніцкім раёне Мінска яго імем названы плошча, вуліца (1964) і 2 завулкі. На доме па вул. Казінца, 1 знаходзіцца мемарыяльная дошка (1967).

Літаратура правіць