Ісламскі кансультацыйны савет

Ісламскі кансультацыйны савет (меджліс; перс.: مجلس شورای اﺳﻼﻣﯽ‎Меджлісэ шурае ісламі) — аднапалатны парламент Ірана. Складаецца з 290 дэпутатаў (да 18 лютага 2000 года — з 270 чалавек). Апошнія выбары былі праведзены ў лютым 2016 года. Першае пасля выбараў пасяджэнне прайшло 28 мая 2016 года.

Ісламскі кансультацыйны савет Ісламскай Рэспублікі Іран
перс.: مجلس شورای اسلامی

Выява лагатыпа
Парламенцкая сістэма аднапалатны парламент
Спікер Махамад-Багер Галібаф
--- выбраны 28 мая 2020 года
Дэпутатаў 290
Палітычныя групы (фракцыі)
Дата заснавання 6 кастрычніка 1906
Дзяржава
Зала пасяджэнняў
Вэб-сайт majlis.ir
parlemannews.ir
icana.ir
Сцяг Ісламскага кансультацыйнага савета Ірана

Пасля ісламскай рэвалюцыі 1979 года меджліс — ніжняя палата двухпалатнага парламента Ірана (складаўся з Сената і Меджліса) — быў распушчаны. Замест Сената і Меджліса быў утвораны Ісламскі кансультацыйны савет. З 1979 года старшынямі Ісламскага кансультацыйнага савета былі Алі Хашэмі Рафсанджані з 1980 года па 1989 год. Затым быў Мехдзі Карубі з 1989 года па 1992 год, Алі Акбар Натэк-Нуры з 1992 па 2000 гады, Мехдзі Карубі з 2000 па 2004 год, Галям-Алі Хадад Адэль з 2004 па 2008 год, Алі Ларыджані з 2008 па 2020 год, і з 2020 года па сённяшні дзень старшынёй з’яўляецца Махамад-Багер Галібаф. Дэпутаты абіраюцца шляхам простых выбараў на 4 гады. Усе кандыдаты павінны быць адобраныя Саветам вартавых канстытуцыі. Меджліс зацвярджае законапраекты, міжнародныя дагаворы, скарбовыя расходы дзяржавы. Пасля выбараў у меджліс 9-га склікання (пасля ісламскага перавароту 1979 года) 63,5 % паслоў паходзілі з кансерватыўных партый, 26,2 % — з рэфармісцкіх партый, 6,2% — рэлігійныя меншасці.

Спасылкі правіць