Ісландская кухня

Ісландская кухня — нацыянальная кухня ісландскага народа.

Адна з традыцыйных страў — хаўкарль

Традыцыйная ісландская кухня базуецца на рыбе і морапрадуктах. Аснову рацыёну складае рыба рознага прыгатавання — траска, селядзец і ласось. Вельмі папулярныя — граўлакс, марынаваны са спецыямі селядзец — (сілд), разнастайныя бутэрброды з рыбай, смажаная або сушаная рыба (гардфіскур).

Акрамя морапрадуктаў ісландцы таксама ўжываюць мяса, асабліва бараніну. Традыцыйная ісландская страва — барановая галава, прыгатаваная цалкам. Таксама распаўсюджаны: цэлая марынаваная або вараная галава авечкі, сечаны авечы лівер, вельмі падсмажанае мяса, своеасаблівы шашлык з бараніны, вэнджаная ягняціна. Найбольш часта ўжывальная малочная страва — скірамі, нагадвае ёгурт і тварог адначасова.

Самы папулярны напой — кава. У адрозненне ад большасці скандынаўскіх краін піва не так моцна распаўсюджана. Традыцыйным ісландскім напоем лічыцца бренівін (сярэдняе паміж гарэлкай і віскі).

Літаратура правіць